Чорны сьпіс
|
|
| |
«Кансерватыўна–Хрысціянская Партыя Беларускі Народны Фронт»
У сваім каментары адносна Славянскага гей–прайда партыя называе яго беларускіх удзельнікаў «садомскімі падонкамі», «гэбоўскай канторай», «педэрастамі», «гомікамі» і іншымі абразлівымі тэрмінамі. |
|
|
|
| |
«Минский курьер»
Менская гарадзкая газэта. У № 101 ад 18.05.2007 журналісты Максім ЯГОРАЎ і Ірына ВАСІЛЬЕВА ў чатырох агрэсіўных артыкулах пайшлі ў наступ на менскі гей–клюб «Люцік» (які быў змушаны неўзабаве зачыніцца), вэб–бачыны і ан–ляйн знаёмствы сэксменшасьцяў. |
|
|
|
| |
«Першы музычны тэлеканал»
Беларускі ТБ-канал Пачынаючы з 2006г. Першы музычны пачаў кіравацца новымі правіламі інтарактыўных сэрвісаў, дзе сярод рэкламуючых сэксуальныя паслугі, пад табу трапляюць і аб'явы гома і бісэксуальнага зместу. ЛГБТ-супольнасць лічыць гэта дыскрымінацыяй і пазбаўленнем праў. |
|
|
|
| |
Ганчарэнка Вячаслаў
Пастар пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё». 3 траўня 2008 г. накіраваў ад імя вернікаў царквы ліст міністру адукацыі А.М. Радзькову з выражэньнем занепакоенасьці хрысціянаў тым, што ў красавіку–траўні ў Беларусі праходзіць месяц мерапрыемстваў «па паніжэньні ўзроўню гамафобіі ў Беларусі. |
|
|
|
| |
Давыдзька Генадзь Браніслававіч
Намеснік старшыні Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу па правах чалавека, нацыянальных дачыненнях і сродках масавай інфармацыі У чэрвені 2007г. прапанаваў у заканадаўчым парадку забараніць асобам нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі ўсынаўляць дзяцей. |
|
|
|
| |
Дашкевіч Зміцер
Лідар незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» «Я магу ставіцца так, што самі гамасэксуалісты — гэта ўжо ёсць гвалт, гвалт над мараллю, над чалавечай сутнасцю, у цэлым над усім здаровым, што можа толькі быць у грамадзтве». Дашкевіч ухваляе гамафобію ў сваіх інтэрвію. 2007г. |
|
|
|
| |
Кашэнкова Лілія Васільеўна
Чалец Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы й навукова–тэхнічным прагрэсе. У чэрвені 2008 г. выступіла з прапановай забараніць працаваць зь дзецьмі асобам нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі, сьцвярджаючы, што “ад такіх людзей зыходзіць небясьпека для навакольных”. |
|
|
|
| |
Кучынскі Віктар Францэвіч
Чалец Сталай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па аграрных пытаньнях; Кобрынская выбарчая акруга № 11. У 2005 годзе сп. Кучынскі цалкам сур′ёзна прапанаваў увесьці, як у Савецкім Саюзе, крымінальную адказнасьць за гомасэксуалізм, аднак сустрэў супярэчаньні нават з боку кіраўніцтва МУС. |
|
|
|
|
| » Глядзець архіў падзела Чорны сьпіс » |