Сёння 24 ліпеня
Гіды

«СоюзONline» — самая gay–friendly інтэрнэт–кавярня–піцэрыя ў Менску

«СоюзONline» — самая gay–friendly інтэрнэт–кавярня–піцэрыя ў Менску

«СаюзОнляйн» — самая па–сяброўску настроеная да гомасэксуалаў кавярня–піцэрыя ў нашай сталіцы. «Саюз» стаў такім не празь імкненьне адміністрацыі да гэтага, а праз тое, што геі ды лесбіянкі самі аблюбавалі яго. Хаця пра высокі адсотак сярод кліентаў кліетаў–гомасэксуалаў вядома таксама і пэрсаналу: адміністратарам, афіцыянтам, бармэнам. Гэта бачна і няўзброеным вокам, асабліва ў вечаровы час: кампаніі лесбіянак–буч і глямурных геяў зьбіраюцца за столікамі і кампутарамі.

Ахоўнікі ўжо таксама прызвычаіліся да грубых і, часта нахабаных паводзін лесбіянак і гістэрык амбіцыёзных геяў. Але паводле сэксуальнай арыентацыі тутака зьневажаць не наважацца. Установа не дарэмна ўсім вядома як gay–friendly.

Я сам вельмі часты кліент на «Саюзе».

Інтэрнэт–кавярня «СаюзONline» ня толькі файнае месца для маладых геяў, але і для геяў старэйшага ўзросту. Тутака можна пасядзець за пэрсанальным кампутарам у сеціве, папіць піўка, чаю, кавы. Тут працуе і кухня, прапануецца шырокі выбар добрых піцаў, гарачых страваў, дэсертаў.

Побач з уваходам у «Саюз» ёсьць шмат лавак, якія разьмешчаны дугой у бок Цэнтральнага дому афіцэраў. Гэта — галоўная плешка сталіцы. Калі на вуліцы добрае надвор′е — гэта самае папулярнае месца збору сталічных геяў.

Месьціцца гэтая gay–friendly–кавярня па адрасе: вул. Чырвонаармейская, 3 (Цэнтральны дом афіцэраў). Станцыі мэтро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская». Працуе штодзень кругласуткава, з тэхналягічным перапынкам зь 7 да 8 гадзін раніцы.

«СоюзONline» — самая gay–friendly інтэрнэт–кавярня–піцэрыя ў Менску

Аўтар артыкулу: Красунчык

Рэйтынг:
 (галасоў: 20)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte