Сёння 28 верасьня
Грамадзтва

12 правілаў здаровага кахання

12 правілаў здаровага кахання

Перспектыўнымі лічацца тыя стасункі, якія абяцаюць быць доўгачасовымі, стабільнымі і ў той жа час прыносяць радасць абодвум партнёрам. Такія стасункі грунтуюцца на прынцыпах так званага здаровага кахання.

Гісторыя развіцця стасункаў паміж людзьмі налічвае сотні тысяч гадоў. Яе можна лічыць у нейкай ступені чароўнага куфэрка досведу, у якім заўсёды можна знайсці што-небудзь карыснае. Амерыканскі псіхолаг Трэйсі Кэбат у свой час паспяхова займалася вывучэннем разгляданых пытанняў. Менавіта ў яе сустракаецца гэты панятак — «здаровае каханне». Трэйсі Кэбат выдзяляе 12 асноўных прынцыпаў здаровага кахання — таго самага, якое здольнае зрабіць чалавека шчаслівым, г.зн. напаўняе жыццём, а не пазбаўляе спакою, сну і сілаў.

1. Калі два чалавекі завязваюць стасункі, жыццё кожнага з іх мусіць палепшыцца. Калі жыццё пагаршаецца або калі вы цягніце адно аднаго ўніз, урэшце хтосьці апамятаецца і пажадае сысці.

2. Нельга купіць каханне. Калі вы робіце гэта, не разлічвайце на тое, што вашыя выдаткі акупяцца.

3. Пазбягайце рэўнасці. Правакуючы рэўнасць, вы гуляецеся з агнём. Хтосьці абавязкова апячэцца. Людзі і без таго схільныя да рэўнасці, бывае, што ім не хапае ўпэўненасці ў сабе, таму не варта свядома выклікаць гэтае пачуццё.

4. Пры здаровых стасунках абодва партнёры залежаць адно ад аднаго ў аднолькавай ступені.

5. Чалавек, які сапраўды кахае, не патрабуе ад партнёра доказаў узаемнасці. Ён сам даказвае яму сваё каханне.

6. Сцеражыцеся жадання перайначыць партнёра. Калі вы ператвараеце партнёра ў іншага чалавека, памятайце пра тое, што, магчыма, гэты новы чалавек не захоча застацца з вамі.

7. Чалавека, схільнага да дэпрэсіі, цяжка кахаць. Каханне мусіць рабіць чалавека шчаслівым, але знаходжанне вашага выбранніка побач яшчэ не гарантуе вам шчасця. Толькі вы самі здольныя рабіць сябе шчаслівым або няшчасным.

8. Чалавек хоча думаць, што яго любіць недаступны прынц, а не хворы псіх. Мужчыны таксама не любяць істэрычак і так званых бомбаў запаволенага дзеяння, ад якіх не ведаеш чаго чакаць, бо яны могуць выбухнуць у любы момант. Непрадказальнасць партнёра расхіствае нервы і забівае пачуцці гэтак жа, як нудзіць поўная і абсалютная прадказальнасць.

9. Каханне, якое выбухнула імгненна, хутка вычэрпвае сябе.

10. Калі партнёр засвоіў, што з вамі можна кепска абыходзіцца, пераканаць яго ў адваротным будзе вельмі цяжка.

11. Калі вы сумнеяцеся ў мэтазгоднасці вамі задуманага, варта ад гэтага ўстрымацца. Лепш дачакацца моманту, калі вам прыйдзе ў галаву лепшае рашэнне. Варта ўстрымлівацца ад дзеянняў, якія патрабуюць занадта вялікіх намаганняў або выдаткаў і выдаюць вашу залішнюю зацікаўленасць. І тое, і другое альбо не цэніцца, альбо пасля хутка абясцэньваецца, альбо адразу адпалохвае.

12. Як правіла, людзі адчуваюць сябе найбольш камфортна з партнёрамі, роўнымі ім па сацыяльным становішчы, якія пры гэтым з’яўляюцца іх псіхалагічнымі антыподамі. Іншымі словамі, вам лепш падыдзе чалавек з вашым узроўнем адукацыі і падобным паходжаннем.

Памятайце: каб выйсці замуж за прынца на белым мерсэдэсе, трэба самой быць прынцэсай у чырвоным паршэ-кабрыялеце. Вашыя жыццёвыя каштоўнасці павінныя супадаць. Гэта значыць, што калі вы маеце вышэйшую адукацыю, вам варта шукаць партнёра з дыпломам ВНУ.

Псіхалагічны антыпод будзе стабілізаваць ваш душэўны стан. Экстраверту патрэбны інтраверт, песімісту — аптыміст.

Гэтае правіла і тлумачыць баланс паміж роўным сацыяльным становішчам і агульнымі поглядамі, якія аб’ядноўваюць партнёраў з аднаго боку, і забяспечваюць гармонію і баланс псіхалагічнымі супрацьлегласцямі — з другога.

Калі на этапах завязвання і пабудовы стасункаў адзін або некалькі прынцыпаў партнёрам парушаюцца, то ад гэтага чалавека варта трымацца падалей, пакуль вы не паспелі трапіць у залежнасць ад доўгачаканага, але ад пачатку бесперспектыўнага пачуцця.

Паводле serdceed.ru

Аўтар артыкулу: serdceed.ru

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte