|
|
|
|
Сёння 18 траўня
|
Грамадзтва » Артыкулы » 15 лютага а 2132 13 самых горшых для ЛГБТ краін у Еўропе: Беларусь у авангардзе![]() Любы, хто звяртае ўвагу на тое, што адбываецца ў Еўрапейскім парламенце думае, што шмат было здзейснена ў вырашэнні пытанняў, з якімі сутыкаюцца лесбіянкі, геі, бісэксуалы і трансгендары (ЛГБТ) у Еўропе: у рэшце рэшт, група парламентарыяў проста заяўляюць аб падтрымцы ЛГБТ-супольнасці. Тым не менш, найбольшую падтрымку талерантнасць мае толькі на паперы. ЛГБТ па-ранейшаму сутыкаюцца з дыскрымінацыяй і немагчымасцю карыстаца сваімі правамі напоўніцу. “Падпісанне Дырэктыва ЕС аб дыскрымінацыі затрымліваецца на працягу трох гадоў у асноўным з-за адмовы Германіі падпісаць дакумент у сувязі з асцярогамі, што гэта занадта дорага для рэалізацыі”, - кажа ў інтэрвію Euobserver Юрыс Лаўрыкоўс, спецыяліст Міжнароднай асацыяцыі лесбіянак, геяў, бісэксуалаў, транс і інтэрсэксуалаў (ILGA) . Актывісты спрабуюць аднавіць інтарэс да законапраекта на ўзроўні лідараў ЕС, але Нямеччына і некаторыя іншыя краіны ЕС кажуць, што барацьба з дыскрымінацыяй з'яўляецца нацыянальнай праблемай, а не агульнаеўрапейскай. Паводле ILGA-Europe, ні адна з краін Еўропы не можа забяспечыць поўную юрыдычную роўнасць для ЛГБТ. Большасць з краін сутыкаюцца са складанасцямі, калі справа даходзіць да прызнання аднаполых партнёрстваў, некаторыя краіны маюць законы аб абавязковай стэрылізацыі для трансгендарных людзей. Вясёлкавы рэйтынг ILGA-Europe, які ацэньвае законы кожнай еўрапейскай краіны і адміністрацыйныя практыкі па 24 катэгорыях і ранжыруе іх па шкале ад 17 (вышэйшая адзнака: павага правоў чалавека і поўная прававая роўнасць ЛГБТ) і -7 (самы нізкі бал: поўнае парушэнне правоў чалавека і дыскрымінацыя ЛГБТ). Краіны атрымліваюць балы за прагрэсіўныя законы і пазбаўляюцца за законы дыскрымінацыйнага характару, так атрымліваецца агульны бал. Сярод катэгорый: антыдыскрымінацыйныя законы, наяўнасць прававых працэдур прызнання транссэксуалаў, юрыдычнае прызнанне аднаполых пар і выхавання дзяцей. 13 найгоршых краін у Еўропе для гомасэксуалаў, бісэксуалаў і трансгендараў ніжэй. Беларусь з'яўляецца адной з тых краін, якая найменш прывабная, камфортная і бяспечная для ЛГБТ-асоб у Еўропе. 13. Грузія
Агульная адзнака: -1 Парушэнні: няма юрыдычнага прызнання аднаполых партнёрстваў, абавязковы развод і стэрылізацыя для юрыдычнага прызнання транссэксуалаў. 12. Арменія
Агульная адзнака: -2 Парушэнні: няма юрыдычнага прызнання аднаполых партнёрстваў, адсутнасць працэдур юрыдычнай прызнання пола. 11. Азербайджан
Агульная адзнака: -2 Парушэнні: няма юрыдычнага прызнання аднаполых партнёрстваў, адсутнасць працэдур юрыдычнага прызнання пола. 10. Кіпр
Агульная адзнака: -2 Парушэнні: няма юрыдычнага прызнання аднаполых партнёрстваў, няроўны ўзрост згоды на аднаполыя сэксуальныя акты, юрыдычнае прызнанне трансгендарных людзей толькі пасля абавязковага разводу і стэрылізацыі. 9. былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія
Агульная адзнака: -2 Парушэнні: ЛГБТ-падзеі забаронены на працягу апошніх дзесяці гадоў, няма юрыдычнага прызнання аднаполых партнёрстваў, адсутнасць працэдур для юрыдычнага прызнання пола. 8. Манака
Агульная адзнака: -2 Парушэнні: няма юрыдычнага прызнання аднаполых партнёрстваў, адсутнасць працэдур для юрыдычнага прызнання пола. 7. Сан-Марына
Агульная адзнака: -2 Парушэнні: няма юрыдычнага прызнання аднаполых партнёрстваў, юрыдычнае прызнанне транссэксуалаў толькі пасля абавязковага разводу і стэрылізацыі. 6. Турцыя
Агульная адзнака: -2 Парушэнні: няма юрыдычнага прызнання аднаполых партнёрстваў, парушэнне свабоды аб'яднання на працягу апошніх дзесяці гадоў, юрыдычнае прызнанне трансгендарных людзей толькі пасля абавязковага разводу і стэрылізацыі. 5. Ватыкан
Агульная адзнака: -2 Парушэнні: няма юрыдычнага прызнання аднаполых партнёрстваў, адсутнасць працэдур юрыдычнай прызнання пола. 4. Расія
Агульная адзнака: -2 Парушэнні: ЛГБТ-падзеі забаронены на працягу апошніх дзесяці гадоў, няма юрыдычнага прызнанне аднаполых партнёрстваў, парушэнне свабоды аб'яднання на працягу апошніх дзесяці гадоў, юрыдычнае прызнанне трансгендерных людзей толькі пасля абавязковага разводу. 3. Малдова
Агульная адзнака: -3 Парушэнні: ЛГБТ-падзеі забаронены на працягу апошніх дзесяці гадоў, няма юрыдычнага прызнання аднаполых партнёрстваў, адсутнасць працэдур юрыдычнага прызнання пола. 2. Беларусь
Агульная адзнака: -3 Парушэнні: ЛГБТ-падзеі забаронены на працягу апошніх дзесяці гадоў, няма юрыдычнага прызнання аднаполых партнёрстваў, адсутнасць працэдур юрыдычнага прызнання полу. 1. Украіна
Агульная адзнака: -4 Парушэнні: ЛГБТ-падзеі забароненв на працягу апошніх дзесяці гадоў, няма юрыдычнага прызнання аднаполых партнёрстваў, парушэнне свабоды аб'яднання на працягу апошніх дзесяці гадоў, юрыдычнае прызнанне трансгендарных людзей толькі пасля абавязковага разводу і стэрылізацыі.
Паводле
Business Insider, Inc. Аўтар артыкулу: ГейБеларусь Матэрыялы, блізкія па тэматыцыЗаконы аб аднаполых шлюбах у свеце Forbes: "Гей-индекс" как инструмент экономического развития За каго галасуюць геі, лесьбійкі, бісэксуалы і ... Лэдзі Гага? "Иные" сексуальности в белорусской школе Ученые приводят научные данные в подтверждение врожденности сексуальной ориентации Аня из Польской Кампании против гомофобии просто открытый человек |