Сёння 20 ліпеня
Грамадзтва

5 відаў мужчынскага кахання

5 відаў мужчынскага кахання

Кожны разумее каханне па-свойму. Для кагосьці яно ў драбязе, кагосьці цягне на грандыёзныя подзвігі, але кахаюць усе. Мужчынскае каханне: якое яно?

Мужчыны бываюць рознымі: хтосьці мачо, хтосьці мамчын сынок, а хтосьці — шалёны раўнівец. Але ўсім уласціва кахаць, толькі кожны, у залежнасці ад характару і жыццёвых каштоўнасцяў, робіць гэта па-свойму. Мужчынскае каханне можна падзяліць на некалькі тыпаў.

Ахвярнае каханне

У цэнтры такіх адносін знаходзіцца партнёр. Мужчына гатовы пакласці свет да яго/яе ног. Ён нічога не патрабуе ўзамен. У такім каханні ёсць адзін вялікі плюс — усёпаглынальны клопат, догляд і ўвага. Ён ахвяруе сабой дзеля вас і вашых інтарэсаў. Але ўсёабдымная апека хутка дакучае і нават пачынае выводзіць з сябе. Гэтакі плюшавы мядзведзь — добры і спагадны, але сэксуальна непрыцягальны. А паколькі ён ад вас не патрабуе ніякай аддачы ў пачуццях, паважаць яго вы пачынаеце ўсё менш і менш.

Жарсць, або выключна сэксуальная цяга

Чума XXI стагоддзя — мачо і лавеласы. Такія мужчыны не турбуюць сябе рамантычнымі заляцаннямі. Імі рухае сэксуальны інстынкт. Ён не спрабуе даведацца пра вас як пра асобу, яму абсалютна абыякавыя вашыя ўнутраныя перажыванні. Каханне для яго — гульня, а вы — чарговая перамога ў яго доўгім паслужным спісе. Так, магчыма, вы трапіце ў эпіцэнтр жарсці і эмоцый, але калі вы перастанеце яго задавальняць у сэксуальным плане, ён вас кіне. Такія мужчыны — вялікія эгаісты, іх цікавяць толькі ўласныя жаданні і патрэбы. З ім у вас можа здарыцца кароткая інтрыжка, ні намёку на сур’ёзныя адносіны.

Сапраўднае, шчырае каханне

Вы сустрэлі практычна ідэальнага мужчыну. Ён цікавы. Вы можаце размаўляць з ім гадзінамі. Ён цікавіцца вашымі праблемамі, непадробна вам суперажываючы. Ён не зматае вуды пасля першай праведзенай разам ночы. Ён будзе шанаваць вас і вашыя пачуцці і ніколі не стане самасцвярджацца за ваш кошт.

Каханне як ідэя фікс

Гэта шалёнае пачуццё, якое мяжуе з псіхічным адхіленнем. Сумесь вар’яцкай жарсці і шалёнай рэўнасці. Ад такога кахання толькі боль і прыніжэнні. У такіх адносінах, як правіла, свет круціцца выключна вакол яго. Вы заўсёды будзеце яму чымсьці абавязаныя. Узамен на вашы клопаты і цярпенне вы будзеце атрымліваць велічэзныя порцыі рэўнасці разам з беспадстаўнымі абразамі, таму што вы — яго ўласнасць і павінныя належаць толькі яму. Такія адносіны для партнёра звычайна заканчваюцца вельмі балюча — разрыў ініцыюе ён, каб яшчэ раз даказаць, што вы залежыце ад яго.

Каханне-супрацоўніцтва, каханне-партнёрства

Такое каханне будуецца на даверы: ты — мне, я — табе. Ён без ваганняў падзеліцца з вамі сваімі праблемамі і ад вас будзе чакаць таго ж. У такіх адносінах няма жарсці, усё роўна і спакойна, без узлётаў і падзенняў. Стабільнасць — дэвіз такіх адносін. Але ёсць адзін мінус у такім каханні: ведаючы адно пра аднаго ўсё, вы можаце хутка адно аднаму надакучыць, таму лепш, каб у кожнага была асабістая прастора.

Паводле Наша Ніва паводле ru.delfi.lt

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte