Сёння 18 траўня
Грамадзтва

Людзі веры ў ЛГБТ супольнасьці: пераадоленьне біпалярнасьці (на прыкладзе брытанскага досьведу) (працяг, старонка 3)

У Беларусі цяпер няма ніводнай рэлігійнай ЛГБТ арганізацыі ці групы. Яшчэ не прыйшоў час. Магчыма, што спачатку ў нас зьявяцца групы і служэньні, створаныя цэрквамі - для пастырскай апекі тых, каго яны будуць называць "людзьмі з гомасэксуальнай схільнасьцю". Да іх варта ставіцца спакойна, для многіх людзей веры гэта будзе першым крокам прызнацца перад самімі сабой, што яны належаць да людзей з гомасэксуальнай арыентацыяй, што яны частка народу, частка нас. Многія ўдзельнікі такіх групаў і служэньняў расчароўваюцца ў марных абяцанках і паступова пераадольваюць страх. Любыя спробы пастырскай апекі ЛГБТ трэба вітаць у прынцыпе, нават калі яны ня носяць афірматыўны характар. Ня варта спадзявацца, што рэлігійныя ЛГБТ групы адкрыта стануць у адзін шэраг з рэштай супольнасьці дзеля змаганьня за грамадзянскія мэты. Прынамсі, не адразу. Іх само існаваньне, аднак, будзе выклікам гамафобнай рыторыцы іншых людзей веры. Варта памятаць, што рэзкія словы ў адрас Цэркваў - асабліва супрацьпастаўленьне рэлігійнай веры лібэральным каштоўнасьцям, - з боку ЛГБТ лідараў будуць ствараць перашкоду для людзей веры інтэгравацца ў ЛГБТ супольнасьць. Заахвочваць адзьдзяленьне дзяржавы ад рэлігіі - гэта адно; маргіналізоўваць рэлігійныя супольнасьці ў грамадзкім жыцьці - зусім іншае. Канструктыўны дыялёг з Цэрквамі магчымы, у тым ліку на ўзроўні клопату пра дабрабыт грамадзтва і індывідуўма. Людзі веры з ЛГБТ супольнасьці могуць быць мостам паміж сьвецкім рухам і Цэрквамі і неацэнным сьведкам таго, што быць геем і веруючым адначасова - магчыма.

Нам усім варта жыць перакананьнем, што рэчы мяняюцца да лепшага. Крыху больш за два стагодзьдзі таму мала каму прыходзіла ў галаву, што рабства можа быць грахом. Сёньня мала хто ў гэтым сумняецца. Сто гадоў таму тыя, хто верылі ў фундамэнтальны характар свабоды сумленьня, былі ерэтыкамі ў Каталіцкай Царкве. Але ўжо пяцьдзесят гадоў, як Каталіцкая Царква заахвочвае свабоду сумленьня па ўсім сьвеце. Прыкладаў такіх можна прывесьці багата.

Аўтар артыкулу: Ігар Іваноў

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte