|
|
|
|
Сёння 18 траўня
|
Грамадзтва » Coming-out » 5 сьнежня 2007 а 2000 Поўны аўт на бакавой паліцы пляцкарты![]() Двое сяброў Ініцыятывы і сайта Gayby.org, Сяргей і Яўген, наведалі адзін файны расейскі горад, а дакладней Санкт–Пецярбург. Аднак, успамін прысьвечаны зусім не дарозе туды і не перабываньню там, а, менавіта, дарозе назад, дарозе дахаты, дарозе ў Менск. Правёўшы незвычайна час у паўночнай сталіцы ўсходняй братэрскай Расеі ўжо ў які раз, прыйшоў час вяртацца на Радзіму. Праўда, без асаблівага запалу, але былі вымушаны набыць квіткі да Менску на цягнік «Піцер–Берасьце». Праўда, так як за тыдзень добра патраціліся на Неўскім, мусілі ехаць ужо не ў купэ — набылі пляцкарты. У апошнюю ноч, прайшоўшы ў апошні раз па ўсіх улюбёных тамтэйшых месцах — з самай раніцы рвем на Віцебскі вакзал. Нас праважалі… Але як нас праважалі! :) Толькі гісторыя нават не аб гэтым…
Гісторыя пачынаецца з таго, як мы селі ў вагон–пляцкарту… Два маладых, прывабных і гарэзьлівых гея… Нашымі суседзямі па паліцах аказаліся таксама два маладыя хлопцы, праўда, незнаёмыя паміж сабой. Як толькі цягнік крануўся, мы вырашылі пасьнедаць. Паміж намі адбываецца дыялёг: – Ой, блін, апельсінка ня лупіцца. – Пачакай, я зараз пілачку дастану — ёю падкавырнеш. Я ўсё адно буду манікюр рабіць. На нас незразумела зірнулі абодва хлопцы, мы крыху схамянуліся, канешне. Магчыма, нават, пачырванелі. :) Аднак ужо празь некалькі хвілін мы далей вялі сваю размову аб жыцьці, гей–тусоўках, хлопцах. Знаёмства не прымусіла сябе доўга чакаць, ужо праз гадзіну мы былі ўсе знаёмыя. Адзін з хлопцаў сам зь Піцеру і ехаў да знаёмых у Івацэвічы, другі з хлопцаў зь Менску, як і мы, ды–джэй, а ў Пецярбурзе проста адпачываў. Мы не хавалі таго, што геі. Аднак хлопец зь Піцеру, зваць яго Ягор, як нам сказаў, напачатку падумаў, што мы ня гомасэксуалы, а мэтрасэксуалы. Мы яму расказалі пра ягоны шыкоўны гей–Пецярбург, пра свой сьціплы гей–Менск, запрасілі ў Нацыянальны беларускі гей–клюб (здагадайцеся куды). Самая клубнічка пачалася пасьля таго як мы затарыліся півам і шампанскім у вагоне–рэстаране. Абодва халастыя, Сяргей і Яўген, крыху падпіўшы, паказалі ўсёй пляцкарце распусны характар сваёй гомасэксуальнасьці, ня самы лепшы бок, па–праўдзе. Спачатку пачалі ў жарт абдымацца адзін з адным, распрануліся, нават, да ніжняй бялізны… :)
Потым у адных майтках (стрынгах) мы вырашылі пайсьці папаліць (адзін з хлопцаў курыць). На Жандары, ці міліцыянты, як больш падабаецца, сталі не аднымі ахвярамі відовішчаў, якія мы зладзілі. Нехта усьміхаўся, нехта крывіў пысу, аднак мы не адчувалі сябе недасканалымі. Паабдымаўшыся паміж самой, мы пачалі заляцацца ўжо да хлопцаў, нашых спадарожнікаў. Сяргей адразу працьвярозіў, калі адзін з хлопцаў сказаў, што ў яго ўжо адносна даўно не было сэксу зь дзяўчынай, і што ён ня супраць бы «полюбіть» Сяргея, а зь цягніка можна адразу рвануць да яго дахаты. За што бароўся, на тое і напароўся… Хлопцы–гетэрасэксуалы, якія раней у жыцьці з такім ніколі не сутыкаліся, паводзілі сябе з намі вельмі абыходліва, далікатна, дабразычліва… Мы захоўвалі рамкі прыстойнасьці, хаця даўно іх перайшлі ў агульным пляне… Адзінае, што мы дазволілі сабе на вузкіх паліцах пляцкарты — гэта ўзаемны масаж і абдымкі з гэтымі двума незнаёмымі натураламі. Але паездка аказалася вельмі прыемная, вельмі ўразьлівая. Час праляцеў хутка — нібы і ня 16 гадзін ехалі. У гэтых успамінаў выснова адна, яна важная: у адкрытай гомасэксуальнасьці ёсьць свае вялікія перавагі. Зрабі сябе бачным і цябе ўгледзяць твае новыя сябры, знаёмыя, партнэры, тваё каханьне. Ня ўсе геі сядзяць ў інтэрнэце па гей–сайтах, ня ўсе яшчэ ходзяць па глямурных гей–вечарынах. Шмат хто яшчэ жыве марай сустрэць нас у будзёным жыцьці. Будзь ганарлівым тым, хто ты ёсьць: раскрый сябе — падары свой сьвет іншым! Аўтар артыкулу: Красунчык Матэрыялы, блізкія па тэматыцыИ «мачо», и «пидессы», и накачанные, и худенькие - все равны Рэдактар беларускага гей-самвыдату "ПССС" раскрывае ўсім свой твар Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах |