|
|
|
|
Сёння 18 траўня
|
Грамадзтва » Coming-out » 10 студзеня 2008 а 800 Я адстаяў права цалавацца з хлопцам у клюбе![]() У вольную ад працы ноч я вырашыў пазабавіцца. Тым больш была нагода: да мяне прыехалі сябры з Масквы. У гэтую ноч у Менску не было ніводнай дыскатэкі для геяў. Я запрасіў іх спачатку на «СаюзОНляйн», а пасьля, выпіўшы там піва, прапанаваў правесьці час за танцамі ў моладзевым клюбе «Алькатраз», які на Кастрычніцкай плошчы. «Алькатраз» запальваў… З адным з маскалёў у мяне завязаўся флірт. Рамантычныя ўсьмешкі адзін аднаму перайшлі ў лёгкія дотыкі. У нейкі момант, абодва маладыя і ўзбуджаныя, ня вытрымаўшы, мы пацавалі адзін аднаго ў вусны. Першы раз, другі раз… Усё вылілася ў доўгі, страсны і прыгожы хлапечы пацалунак. Абодвум было паралельна, што клюб натуральны, што ахоўнікі — гамафобы, што ўласьнік — азіят (мы ж не расісты). У выніку да нас падышоў ахоўнік клюбу і прапанаваў пакінуць памяшканьне за амаральныя паводзіны, дакладней, за нашыя пацалункі. Я ня мог вытрымаць свайго абурэньня. Дзякаваць Богу, што на той момант яшчэ ня быў
Менавіта тут ахоўнік пачаў адступаць. Ён пайшоў і зь кімсьці параіўся наконт мяне і маіх сяброў. Вярнуўся ізноў і сказаў, што мы можам заставацца, але папрасіў паводзіць сябе прыстойна. Я вырашыў ужо не саступаць і адказаў, што буду паводзіць сябе натуральна, як натуральны гей. У гэтую ноч я ўжо бяз краю цалаваўся ў «Алькатразе» з прыгожым хлопцам, абдымаўся і таньчыў са сваім сябрам марудныя танцы, і адчуваў сябе вольным у вольнай краіне… У «Алькатразе» я бываю часта, ведаю шмат каго з кліентаў. Многія зь іх былі на маім баку. Вельмі ім за гэта ўдзячны. Дзякуй сябры!
Але візітоўка мая так і засталася ў ахоўніка. Спадзяюся ён скарыстаецца ёю і наведае мой сайт. Наш непарушны прынцып: «Будь горд тем, кто ты есть!». Я ганаруся сабой і буду заставацца сабой у любым жыцьцёвых сытуацыях. Калі табе замінаюць быць сабой, парушаюць твае правы — зьвяртайся, будзем шукаць праўду разам. GAYBY.ORG і каманда Беларускай ініцыятывы маладых геяў гатовыя заўсёды агучыць твае набалелыя праблемы. Твае сябры — тут. Аўтар артыкулу: Сяргей Матэрыялы, блізкія па тэматыцы |