Сёння 24 кастрычніка
Грамадзтва

Гомапрапаганда і гамафобія

Гомапрапаганда і гамафобія

Ці мае права існаваць гомасэксуальная сям'я? Чаму геі і лесбіянкі выносяць свае адносіны на публічны паказ? Дзе мяжа талерантасці?

Пра гэта я размаўляю ў чарговым інтэрвію з Магдаленай Сьродай, адной з самых вядомых у Польшчы этыкаў.

Hurnievic: Ці можна назваць сям’ёй саюз мужчыны і мужчыны альбо жанчыны і жанчыны? Ці мае права існаваць гомасэксуальная сям’я?

М. Сьрода: Канешне. Я ведаю шмат такіх сем’яў. Напрыклад мая сястра выхоўвае сваё дзіця разам са сваёй мамай. Гэта на 100% гомасэксуальная сям’я. У Польшчы вельмі шмат такіх сем’яў: жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей разам з мамамі альбо сёстрамі. Факт, яны не займаюцца сэксам. Але, я лічу, што калі людзі спяць, то іх кантакты нашмат лепшыя. Я не ведаю аніводнай гомасэксуальнай сям’і, дзе дзіця альбо адзін з партнёраў быў бы ахвярай гвалту, за тое я ведаю шмат такіх прыкладаў сярод гетэрасэксуалаў. Мы жывем у патрыярхальным грамадстве, дзе сям’я гэта штосці акрэсленае. Але няма абавязку браць з яе узор. Я не да канца разумею, чаму для гомасэксуалаў так важныя сем’і. Я лічу, што францускай сістэмы дастаткова. У Францыі можна заключыць легальны саюз гомасэксуалаў, які ў правах нічым не саступае гетэрасэксуальнай сям’і. Гэта і права наведаць партнёра ў шпіталі, і спадчыннае права, і г.д. Гаворка вядзецца пра роўныя права незалежна ад назвы саюзу. Я не бачу нічога дрэннага ў гомасэксуальных сем’ях, я ўяўляю, што гэта такое. Тыя прыклады, якія мне вядомыя, нічым не горшыя, чым гетэрасэксальныя. А нават лепш, бо ўвага да такіх саюзаў нашмат большая. Я не маю абсалютна ніякай агрэсіі адносна гомасэксуалаў, што вельмі ўласьціва людзям у Польшчы.
 

Hurnievic: У нашай культуры існуе ўяленне пра гомасэксуала-мужчыну, які выглядае як дзяўчына, апранаецца як жанчына і паводзіць сябе як жанчына. Тое самае і з лесбіянкамі, якія ходзяць у вайсковых штанах, маюць кароткія стрыжкі, паводзяць сябе як macho. Ці ў такім саюзе дзіця будзе мець патрэбныя для яго выхавання ўзоры таты і мамы?

М. Сьрода: Найгоршы мадэль мужчыны і жанчыны – гэта спартовы заўзятар. Вы можаце мне казаць што заўгодна пра мужчын, якія выглядаюць як жанчыны, але я бачыла ў розных гарадах свету мноства розных гомасэксуальных раёнаў. Гэта вельмі сімпатычныя месцы - нуль агрэсіі. Каго я сапраўды баюся, дык гэта звар’яцелых фанатаў. Я баюся тэстастэрону. Я баюся мужчын, якія неўпэўненыя ў сваёй мужчынскасці і каб яе даказаць б’юць гомасэксуалаў. Кожны з нас мае ў сабе трошкі жанчыны і мужчыны, у кагосьці гэтая розніца большая, у кагосьці меншая. Востры дуалізм быў уведзены ў нашую культура параўнальна нядаўна, каля тысячы гадоў таму. У кожнай культуры існуе трэці пол, яшчэ Платон пра гэта пісаў. Калі хтосьці кажа, што дзіця, калі не будзе мець гетэрасэксуальны прыклад і само стане гомасэксуалам – гэта дрэнны аргумент. Трэба памятаць, што гомасэксуалы нараджаюцца ў гетэрасэксуальных сем’ях. Ёсць пэўны кансерватыўны аргумент, над якім можна задумацца, а менавіта – калі мы прымаем, што свет складаецца з двух палоў, то дзіця павінна мець і маму і тату. Але ў той жа час такі аргумент паказвае нам, што сённяшняя палітычныя сістэма абсалютна незаконная. Тады давайце забяспечым жанчынам стабільныя 50% удзелу ў палітыцы і ўвядзем парытэт.
 

Hurnievic: Ок. Уявім сабе, што я талерантны адносна геяў, няхай ствараюць сем’і і г.д, але чаму яны павінны трубіць пра гэта на права і на лева? Чаму яны павінны выступаць па тэлебачанні, ладзіць парады? Няхай робяць у сваім доме ці ложку, што хочуць, але няхай не лезуць з гэтым да людзей.

М. Сьрода: Так у свой час камуністы казалі каталікам: “Можаце пакланяцца свайму Богу, але дома”. Так некаторыя яшчэ сёння кажуць габрэям: “Можаце быць габрэямі, але дома”. Алее кожны з нас хоча ўдзельнічаць у публічным жыцці як той, кім ён ёсць, а не прыкідвацца прадстаўніком большасці. Чаму адзін можа прынесці на працу здымак сваёй жонкі, а другі павінен хаваць праўду, што жыве з хлопцам і падманвае, што мае жанчыну? Каталік жа мае права мець крыж на сабе, у аўтамабілі ці нават на працы. Талерантнасць у свой час завершыла рэлігійныя войны, сёння яна мае фундамент у прыняцця разнастайнасці свету.
 

Hurnievic: Але з такім поспехам мы можам дайсці да абсурду. Калі кожны мае права публічна дэманстраваць свае погляды і пажаданні, то тады і заафіл мае такое права, а нават педафіл.

М. Сьрода: Сапраўды, тое што Вы кажаце – самы сапраўдны абсурд. Ёсць мяжа і гэтая мяжа вельмі простая – гэта пакута і боль. Гомасэксуал сваімі паводзінамі нікому не робіць нічога дрэннага. Фашыст, напрыклад, наадварот. Мяжа талерантнасці вельмі ясная – гэта інструменталізацыя іншага чалавека. У палітычным сэнсе мяжа талерантнасці – гэта тое, што нясе пагрозу роўнасці свабодзе і дэмакратыі. Некаторыя тут называюць фашызм, іншыя іслам. Калі мы маем права на розныя рэчы, то гэта не значыць, што такія самыя правы мае злачынца.
 

Hurnievic: Але Вам не ўсё роўна, як такія дзеці будуць успрымацца грамадствам? Дачка і мама, гэта не тое самае, што гомасэксуальная пара.

М. Сьрода: А гэта ўжо не праблема дзяцей ці гомасэксуальных сем’яў. Гэта ўжо нашая праблема, нашай талерантнасці. Вы прывялі вельмі важны аргумент. У сучасным неталерантным і ксенафобскім грамадстве. Калі б мая дачка захацела стварыць гомасэксуальную сям’ю, то я, пэўна б, параіла ёй гэтага не рабіць, бо станешся ахвярай плётак і асуджэнняў. У Швецыі і Францыі гэтай праблемы ўжо няма, бо грамадства там на шмат талерантнае. Я памятаю дыскусію пасля нараджння першага дзіцяці з так званай прабіркі. Біскупы сказалі тады, што “у такога дзіцяці не будзе годнасці, яго не будуць шанаваць”. Але гэта толькі праблемы гэтых біскупаў і тых, хто лічыць такое дзіця горшым. У такіх сітуацыях трэба гаварыць не пра дзяцей, а пра нас. Гэта мы павінны змяніцца. Мы маем такое ж самае стаўленне да габрэяў і эмігрантаў. Гэта доўгі працэс, які мы толькі пачынаем праходзіць. Мы – нацыя ксенафобаў. Калі мы не можам быць талерантнымі нават у дачынні да белых мірных гомасэксуалаў, то што ўжо казаць пра іншыя групы .

Паводле Hurnievic

Аўтар артыкулу: Hurnievic

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte