|
|
|
|
Сёння 1 жніўня
|
Грамадзтва » Інтэрвію » 15 студзеня а 1954 Патрыцыя Блю расказала, як грабіла супермаркет (+візія)![]() Удзельніца паўфіналу конкурса Міс Дзіва Беларусь 2009 Патрыцыя Блю завітала на ГейБеларусь, паскардзілася, што яе крыўдзяць і вырашыла расказаць усю праўду пра тое, як атрымала сваю крыміналку. Распавядае Патрыцыя Блю (стылістыка захаваная): – Гэта быў звычайны будзёны дзень, вечар, я з сябрамі вырашылі сабрацца і бухнуць у вузкай кампаніі. Добра так выпіўшы, мы паехалі за дадатковай гарэлкай у бліжэйшую краму – гэта быў гіпермаркет «БігЗ». – Набраўшы сабе патрэбнага тавара першай неабходнасці – гарэлкі і троху закускі, у нас узнікла геніяльная ідэя на п’яную галаву, набраць тавараў па так сказаць «бясплатнай акцыі». Урэшце мы ўваравалі, спі*дзілі, так сказаць, прычым мы так добра гэта зрабілі, на мільён недзе, узялі туш, лакі, усё тое, на што не хапае грошаў у травесці і патопалі да выхаду разлічывацца за гарэлку, папярэдне ўсё пахаваўшы па сумках, па клунках, па кішэнях. – Мы разлічыліся на касе за гарэлку, трошку адышлі ад касы і нас спыніла ахова гіпермаркета, і папрасіла прайсці ў службовае памяшканне, мяне і аднаго майго сябра. – Там нас пачалі вытрахіваць, ахоўнікі самі здзівіліся, як у нас так шмат змясцілася ў розныя дзіркі пазасоўваць, і цікавліся часцей за ўсё, навошта нам туш і ўся гэтая касметыка. – Мы прасілі прабачэння і каб нам даравалі такі учынак, але нашы просьбы засталіся па-за ўвагай і нас павезлі ў Бараўляны, не ў анкадыспансер, а ў апорку. Там пасюсюкалі з двума хлопцамі-аперамі, а яны на нас склалі пратаколы. Мы ў апорцы правялі ноч, нас нават кавай пачаставалі, забаўляліся з міліцыянтамі. Агулам было весела! – На раніцу нас адпусіцілі. – Праз пару месяцаў быў суд. Ах які суд добры быў, а суддзя які файны і малады быў, аж прыемна атрымаць з яго рук пакаранне было! Мне вынеслі штраф і … карацей гісторыя прыемная і прышпільная. – Я гэтага вырашыў не саромецца – з кім не бывае, асабліва калі няма грошаў на туш, а заўтра ў цябе бенефіс. Аўтар артыкулу: ГейБеларусь |