Сёння 8 кастрычніка
Грамадзтва

Споведзь эталона чэснасці. Максім Царкоў: «У мяне было 700 сэксуальных партнёраў»

Споведзь эталона чэснасці. Максім Царкоў: «У мяне было 700 сэксуальных партнёраў»

Ну хто не ведае ў беларускай гей–супольнасці Макса Царкова?! Хіба што забіты схаваны гей з хутару паблізу Дзіканькі… Макс Царкоў — зорка беларускай тусоўкі, эталон чэснасці — як ён кажа сам пра сябе, адзінае што глупа адмаўляць, слава гэта сумніўная. Калі размова заходзіць пра Царкова — ўсё становіцца зразумелым, на тварах з′яўляецца або шырокая ўсмешка або страшная грымаса. У Макса ёсць сябры, але яшчэ больш ворагаў і тых, хто яго не любіць. І гэта ўзята не з нябёсаў, ГейБеларусь — градуснік беларускай «тэмы». Макс Царкоў сёння расказвае аб усім на нашым сайце. Ён паабяцаў, што на ўсе пытанні будзе адказваць праўдзіва. У некаторыя моманты рэдактар не мог стрымацца і ўступаў з Максам у спрэчку. Вашай увазе: чытайце, давайце ацэнку, думайце…

GayBelarus.by: Першае пытанне, яно шмат каго цікавіць. Ты праходзіў па нашумелай справе з порна–студыяй, якую ў Мінску адчынілі рускія. Але ты да гэтага часу ходзіш на волі, без кайданкоў.

Макс Царкоў: Шмат хто лічыць, што Царкоў не сядіць, бо ўсіх здаў. Гэта памылкова. Студыя была, але мяне не абвінавачвалі, я праходзіў у якасці сведкі ад пачатку і да канца. Калі накрылі памяшканне — мяне там не было. Мне абвінавачванняў не выстаўлялі. Я ведаю тых, хто там здымаўся, не таму што здымаўся разам з ім ці сам іх здымаў, а таму, што тыя людзі самі гэта ў адчыненую казалі. Я ведаю пра ўсё нашмат менш, чым некаторыя могуць думаць.

GayBelarus.by: Табе, Макс, забаронены ўваход на «Люцік»? Не падзелішся прычынамі таго, што цябе не пускаюць у адзіны гей–клуб Мінска? Што здарылася?

Макс Царкоў: У суботу я неяк схадзіў у клуб, а пасля пасярод тыдня мне тэлефануе Саковіч Саша і кажа, што не хоча больш бачыць мяне ў клубе, паабяцаў, што прычыны мне раскажа пазней. Праз некалькі дзён я патэлефанаваў яму, ён адмовіў мне ў сустрэчы, каб высветліць адносіны. Саковіч — вельмі дзіўны чалавек, са сваімі загонамі. Гэта я казаў заўсёды і яму, і ўсім. «Я чуў, табой цікавяцца ворганы? Я дапамагу ім цябе адшукаць». — гэта апошняе, што сказаў мне Саковіч. Зараз у «Люцік» мне ўваход забаронены — гэта так.

GayBelarus.by: За што жывеш, Макс? Ты працуеш ці віснеш у каго на шыі?

Макс Царкоў: Зараз я здымаю кліпы і рэкламу. Студыя у якой я працую месціцца ў Маскве. Не трэба так усміхацца, кліпы я здымаю выключна пурытанскага зместу. Максімум эротыку. Уся парнаграфія, калі каму цікава — ў мінулым. Я — законапаслухмяны грамадзін Рэспублікі Беларусь. Раней працаваў на 4 студыях ў Беларусі, але тут плоцяць вельмі мала.

GayBelarus.by: Ты маеш нейкую адукацыю? Твая праца патрабуе асаблівых навыкаў.

Макс Царкоў: Я маю вышэйшую адукацыю, скончыў Акадэмію мастацтваў Літвы. Я актор, рэжысёр. Зараз працую па любімай спецыяльнасці.

На фота: Сымона Глам і Максім Царкоў
Споведзь эталона чэснасці. Максім Царкоў: «У мяне было 700 сэксуальных партнёраў»

GayBelarus.by: Ты некалі хацеў пачаць кар′еру травесці–дзівы. Распавядзі.

Макс Царкоў: Быць травесці ў Літве можна, можна быць травесці нават у Расіі ці на Украіне. У Беларусі нельга. Прычынай таму недаразвітае клубнае жыццё. Вы ведаеце колькі за выступ плоцяць на беларускіх вечарынах маладым травесці?! Гэта смешныя капейкі. Калі хопіць на таксі да клубу і назад, то гэта будзе проста выдатна. За што купляць у такім выпадку касметыку, касцюмы, парыкі, розныя гламурныя навароты?! Некалі Таіс сказала, што «быць у Беларусі драг–куін — значыць быць жабрачкай», гэта абсалютна так і ёсць, я з ёй згодны цалкам. (тут Макс з шафы дастаў парык і пачаў яго нежна пагладжваць). Я гатовы выступаць па 2х прычынах: або за грошы, або за ідэю. Травесці–сцэна ў Беларусі памерла зараз. «Поющие Королевы» лепшыя ў Беларусі, гэта безумоўна, у іх ёсць вопыт, але згас запал. Яны нумар адзін зараз у Беларусі, сярод навічкоў такіх якасных і апантаных, варта прызнаць, няма.

GayBelarus.by: Што ў цябе чуваць з войскам? Чуў, што ў цябе былі нейкія траблы, ці не збіраешся ты апрануць боты?

Макс Царкоў: Не служыў і не збіраюся. Гэта праблема (праблема — гэта беларуская армія — рэд.) вырашана. Праз знаёмых.

GayBelarus.by: Назаві самыя выбітныя прозвішчы беларускай ЛГБТ–супольнасці, калі ласка.

Макс Царкоў: Старое пакаленне супольнасці — гэта (чарга захаваная — рэд.) Тарлецкі, Крачына, Яромін, Саковіч, Паланскі. Маладое — гэта Андросенка, Палуян, Радасцін, Казачэнка, Геспер. Гэтыя людзі распазнавальныя ў беларускай ЛГБТ–супольнасці. Новае паўстала тады, калі пачало здаваць і глохнуць старое.

GayBelarus.by: Адзнач тройку людзей, якія табе найбольш імпануюць.

Макс Царкоў: Гэта травесці дзіва Сымона Глам — мы з ёй блізкія сябры, сваё сяброўства яна ўжо даказала. Я дапамагаю ёй у пабудове травесці–кар′еры.

Гэта Алег Сурвіла з каманды Сяргея Геспера — дабразычлівы, мілы і добры чалавек.

Гэта Арцём Радасцін, мы з ім мала стасаваліся асабіста, але калі сустракаемся ў чаце або ў горадзе я заўсёды адчуваю ягоную шчырасць і эрэкцыю ў сваіх штанах. Хаця як сэксуальны партнёра я яго не разглядаю. Мне падабаецца ягоная душа.

GayBelarus.by: А эрэкцыя — гэта ўжо стала праявай душэўнай блізасці? Раней гэта было больш дэманстрацыяй пажады і жарсці… Ладна, твае справы. Назаві тройку людзей, хто табе не зусім падабаецца…

Макс Царкоў: Такі чалавек толькі адзін — гэта Сяргей Андросенка, рэдактар сайта GayBelarus.by. У яго надта доўгі язык.

GayBelarus.by: Якая падзея супольнасці апошніх год табе запомнілася больш за ўсё?

Макс Царкоў: Гэта суды паміж Тарлецкім і Крачынам і Крачынам і Тарлецкім. Яны сталі прадметам дыскусій і чутак не толькі ў Беларусі, але і ў бліжэйшым замежжы.

GayBelarus.by: Дай ацэнку сённяшняму беларускаму ЛГБТ–руху.

Макс Царкоў: Раней было лепш. А ў параўнанні хаця бы з той Расіяй рух адстае на год 10.

GayBelarus.by: Прабач, але мне падаецца, што мы наадварот апярэджаем усё СНД. Толькі ў Беларусі столькі шмат партнёраў у ЛГБТ–руху, толькі ў Беларусі палітычныя партыі ў адчыненую падтрымліваюць рух за правы сэксуальных меншасцяў, толькі ў Беларусі сцягі лунаюць у цэнтры Мінску (тут і тут), толькі ў Беларусі гей–актывісты могуць прыняць удзел у мерапрыемстве вышэйшага ўзроўню, няхай і недзяржаўнага, толькі ў Беларусі, хаця бы, ёсць свой ЛГБТ–сайт на нацыянальнай мове. Паглядзі, якая насычаная праграма Месяца барацьбы з гамафобіяй. Я магу працягваць, але інтэрв′ю даеш ты…

Макс Царкоў: Мне здаецца, што хто б не прапанаваў сёння супрацоўніцтва беларускім ЛГБТ–актывістам, нават калі камуністы, яны б пагадзіліся на супрацоўніцтва, нават пры тым, што яны загадзя не падзяляюць іх каштоўнасці. Мне не падабаецца дэманстрацыя гомасэксуальнасці ў тым святле, у якім яе зараз некаторыя дэманструюць. Некаторыі геі, кшталту Семянцова, жаляцца, якія яны гаротныя і ўсе геі краіны таксама, і карыстаюцца гэтым.

GayBelarus.by: Наконт супрацоўніцтва з усімі, то гэта шматпрофільнасць і гнуткасць для дасягнення адзінай мэты табе падаецца неперспектыўнай?

Макс Царкоў: Я думаю не з пазіцыі дасягнення мэты, а каб гэта не было крывадушна. Хаця на вайне ўсе сродкі добрыя — гэта я ведаю.

На фото: Серж і Макс
Споведзь эталона чэснасці. Максім Царкоў: «У мяне было 700 сэксуальных партнёраў»

GayBelarus.by: Ты памятаеш, на Панікоўцы распаўсюджвалі такую бадзягу — ПССС (Паниковские слухи, сплетни, сенсации)? Там паліваўся брудам «Люцік» і Саковіч. Адзін з падазроных у выданні — ты. Што скажаш сабе ў апраўданне, што на твой момант пераследвала ціпа рэдкалегія?

Макс Царкоў: Рабіў не я, але я ведаю, хто рабіў — яны ходзяць да гэтага часу ў клуб да Саковіча, сябруюць з ім. Хто гэта менавіта — казаць не хачу. Думаю, што яны хацелі чыста паржаць.

GayBelarus.by: Распавядзеш пра сваё сэксуальнае жыццё, партнёраў і сэксуальныя захапленні?

Аўтар артыкулу: Сяргей

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte