Сёння 8 кастрычніка
Грамадзтва

Юрась КАЗАЧЭНКА пра прома–гурт «Чешем моделей», гей–вечарыны, Славянскі прайд, Геспера, «Люцік» і Макса ЦАРКОВА

Юрась КАЗАЧЭНКА пра прома–гурт «Чешем моделей», гей–вечарыны, Славянскі прайд, Геспера, «Люцік» і Макса ЦАРКОВА

Даведка: Юрась КАЗАЧЭНКА — яркі, малады, сімпатычны і гарэзлівы хлопец, зорка беларускай сталічнай гей–супольнасці, актывіст праваабарончага праекту ГейБеларусь, удзельнік другога беларускага Параду гонара геяў і лесбіянак, арганізатар прома–гурта «Чешем моделей», які займаецца арганізацыяй зачыненых вечарынаў у беларускай сталіцы. Сёння ён раскрывае сваю душу перад наведвальнікамі ГейБеларусі і дзеліцца інфармацыяй аб сваёй бліжэйшай вечарыне, якая павінна адбыцца ў Мінску 21 лютага.

Першая і адразу ўдалая вечарына, якую зладзіў прома–гурт «Чешем моделей» — гэта быў Каралеўскі баль, які прайшоў у клубе «6_А» 18 кастрычніка, пасля рабяты ўдала паўдзельнічалі ў суарганізацыі вечарыны «Каханне заклад здароўя» сумесна з РМГА «Встреча» 29 лістапада 2008. Трэцяя вечарына запланавана ў прома–гурта на 21 лютага — «Apple Fresh» у рэстаране «Яблоко».

Рэстаран «Яблоко» (фота рэстарана глядзіце ніжэй) па словах Юрася — гэта вельмі файнае–файнае памяшканне. Ён таксама абяцае, што ўсе будуць у захапленні ад 2 бараў трохпавярховага рэстарана, барнага меню. Кліентам абяцаюць незлічоную колькасць усялякіх розных спіртных напояў.

Юрась КАЗАЧЭНКА пра прома–гурт «Чешем моделей», гей–вечарыны, Славянскі прайд, Геспера, «Люцік» і Макса ЦАРКОВА

GayBelarus.by: Чаму «Apple Fresh»? Мы можам разлічваць на бясплатныя кактэлі з яблычным сокам або сіропам?

Юрась КАЗАЧЭНКА: Канешне не! Не будзе ніякіх халяўных кактэляў, таму што да мяне на вечарыну прыйдуць выключна тыя людзі, якія жадаюць і любяць траціць свае грошы або грошы сваіх спонсараў. Чаму «Apple Fresh»? Назва вечарыны як нельга дакладна адлюстроўвае атмасферу, якая пануе ў рэстаране.

Юрась КАЗАЧЭНКА пра прома–гурт «Чешем моделей», гей–вечарыны, Славянскі прайд, Геспера, «Люцік» і Макса ЦАРКОВА

GayBelarus.by: Што нас чакае незвычайнага ў шоў–праграме?

Юрась КАЗАЧЭНКА: Здзівіць людзей мусяць адзін з яскравейшых танцавальных калектываў Мінску — шоў–балет «Тандэм», скандальнае беларускае травесці–шоў «Роковые женщины», стрыптызёр Маўглі з нумарам «Першабытная жарсць» і з вялікім чэлясам. Будуць таксама забаўкі па дробязях: шоў бармэнаў, хабалкі вядучага–МС. Музыка на вечарыне будзе клубная, гуляць будзе ды–джэй Неўскі, таму прыхільнікі Лаліты Міляўскай і Ларысы Долінай могуць смела заставацца дома.

Юрась КАЗАЧЭНКА пра прома–гурт «Чешем моделей», гей–вечарыны, Славянскі прайд, Геспера, «Люцік» і Макса ЦАРКОВА

GayBelarus.by: Якія–небудзь асаблівасці нас чакаюць?

Юрась КАЗАЧЭНКА: Чакаюць. Гэта вельмі строгія ўсемагчымыя кантролі: і face–control, і dress–code, і beauty–control. У прыстойнае месца хочацца пусціць прыстойных людзей, каб на раніцу памяшканне засталося цэлым. Бо на жаль, ёсць геі, якія паводзяць сябе не як сапраўдныя геі, а як быдла.

GayBelarus.by: Чаму ты ўвогуле вырашыў заняцца арганізацыяй зачыненых вечарын?

Юрась КАЗАЧЭНКА пра прома–гурт «Чешем моделей», гей–вечарыны, Славянскі прайд, Геспера, «Люцік» і Макса ЦАРКОВАЮрась КАЗАЧЭНКА: Наша каманда такім чынам вельмі хоча зрабіць адпачынак беларускай ЛГБТ–супольнасці больш разнастайным і падняць агульны ўзровень арганізацыі мерапрыемстваў для гомасэксуалаў ў Беларусі, у прыватнасці ў Мінску. І зразумела, што такім чынам мы таксама рэалізуем сябе творча.

Хацеў бы выказаць вялікую падзяку ў дапамозе арганізацыі імпрэз — Сняжанцы Лапачцы (Сняжане Жук). Гэта вельмі мілы, даверлівы і творчы чалавек, які нягледзчы на напружаны лад свайго жыцця выконвае шмат арганізацыйнай працы. Яна праяўляе вельмі шмат актыўнасці, зразумела, мяне гэта цешыць.

GayBelarus.by: Якое тваё стаўлення да іншых арганізатараў забаўленчых мерапрыемстваў для геяў: сп. Сашы САКОВІЧА і Сярожы ГЕСПЕРА?

Юрась КАЗАЧЭНКА: Да цудоўных мужчын — цудоўнае стаўленне. Нармальна стаўлюся і з абодвума стараюся падтрымліваць сяброўскія адносіны. Добра, што ў гэтай краіне ёсць тыя, хто нешта робіць, няхай і з уласнага меркантыльнага інтарэсу. Жаданне зарабіць грошаў — здаровае жаданне, хаця не трэба забываць і аб аддачы тым, хто да цябе прыходзіць.

GayBelarus.by: Пытанне як да актывіста праваабарончага праекту ГейБеларусь, чаму ты падтрымліваеш ідэю Славянскага Прайду?

Юрась КАЗАЧЭНКА: Я падтрымліваю ўвогуле ідэю Прайдаў, таму і выйшаў на мінскі Прайд 2008 года. Я бачу ў адным Прайдзе ўсё ж сэнсу і агульнага значэння больш, чым у дзясятку паседжанняў ці круглых сталоў, хаця гэта таксама, безумоўна, трэба рабіць. Мне імпануюць ідэі Сярожы АНДРОСЕНКІ — гэта і мінскі Прайд 2008 года, і Транс–Калядкі. Славянскі прайд падтрымліваю таму, што мы сапраўды павінны аб′яднаць свае намаганіі ў барацьбе з гамафобіяй, нельга абмяжоўваць сябе офісамі гей–арганізацый і памяшканнямі гей–клубаў. Да таго Андросенка і Аляксееў, ярыя прыхільнікі ідэі Славянскага Прайду — мае сябры, мы нядаўна ўсе разам «гужавалі» ў «Люціку».

Юрась КАЗАЧЭНКА пра прома–гурт «Чешем моделей», гей–вечарыны, Славянскі прайд, Геспера, «Люцік» і Макса ЦАРКОВА

GayBelarus.by: Не так даўно на сайце Gay.by з′явілася інфармацыя аб тым, што ледзь не збілі Макса ЦАРКОВА (Антося). Хлопец мае сумніўную рэпутацыю. Як ты пракаментуеш з′явіўшуюся інфармацыю? Ці даеш гэтай інфармацыі веры?

Юрась КАЗАЧЭНКА: Я бачыў Макса ЦАРКОВА сёння, літаральна паўгадзіны таму, выглядае ён проста дзіўным чынам выдатна, вельмі вясёлы, у мяне склалася ўражанне, што тое, што каля пад′езда яму ледзь не далі прачуханца, пайшло яму на карысць. А інфармацыя пра электрашокер Царкова мяне ўвогуле здзівіла сваёю сціпласцю, чаму ў яго не было з сабой гранат ці кулямёту?!

GayBelarus.by: Юрась, у цябе ёсць каханы хлопец?

Юрась КАЗАЧЭНКА: Аднаго няма, некалькі ёсць. Але праблемаў у сэксуальным жыцці ў мяне няма. Не хвалюйся — гэта бяспечны сэкс. Сапраўднага апантанага кахання пакуль у мяне няма.

GayBelarus.by: Дзякуй, Юрась, за шчырую размову. Мы абавязкова звернімся па твае каментары і прыйдзем на твае вечарыны яшчэ неаднойчы.

Фотаздымкі рэстарана «Яблоко»:

Юрась КАЗАЧЭНКА пра прома–гурт «Чешем моделей», гей–вечарыны, Славянскі прайд, Геспера, «Люцік» і Макса ЦАРКОВА

Юрась КАЗАЧЭНКА пра прома–гурт «Чешем моделей», гей–вечарыны, Славянскі прайд, Геспера, «Люцік» і Макса ЦАРКОВА

Юрась КАЗАЧЭНКА пра прома–гурт «Чешем моделей», гей–вечарыны, Славянскі прайд, Геспера, «Люцік» і Макса ЦАРКОВА

Юрась КАЗАЧЭНКА пра прома–гурт «Чешем моделей», гей–вечарыны, Славянскі прайд, Геспера, «Люцік» і Макса ЦАРКОВА

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 8)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte