Сёння 1 жніўня
Грамадзтва

Да пытання лінгвістычнага асэнсавання слоў «гей» і «підарас»

Да пытання лінгвістычнага асэнсавання слоў «гей» і «підарас»

У наш складаны час, калі ў беларускую мову ўводзіцца вялікая колькасць новых слоў, вельмі цяжка абраць той ці іншы варыянт назвы адпаведнага паняцця. І гэта зразумела, бо на выбар таго ці іншага варыянту вельмі ўплываюць суседнія мовы. Так, напрыклад, яшчэ да 20–х гадоў ХХ стагоддзя ў беларускай мове было агульна прынятае слова «жыд» у дачыненні да прадстаўніка яўрэйскага народа. Падцверджаннем гэтаму можа быць верш Янкі Купалы «Жыды» (1919г.), дзе аўтар звяртаецца да яўрэяў, каб тыя не забывалі пра доўг, які яны павінны аддаць беларусам за тое, што іх з часоў Вялікага княства Літоўскага прыюцілі на нашай зямлі, а зараз, калі яны прыйшлі да ўлады (а тое, што яўрэі займалі амаль усе пасты ў БССР вядома ўсім), то пачалі катаваць беларусаў, крыўдзіць іх.

Цяпер за вамi слова ў буру гэту:
Пайсьцi цi не з народам нашым да сьвятла?
Пара, Жыды, паны ўсёга сьвету
Сплацiцi доўг, якi вам Беларусь дала!

Чаму ж словы пачынаюць набываць негатыўны сэнс? Гэта звязана, у першую чаргу, з адмоўным стаўленнем да пэўнай з′явы. Так, як упаміналася раней, калі яўрэі займалі пэўныя пасады, мелі ў руках нейкую ўладу, то, адпаведна, і крыўдзілі нейкімі ўчынкамі простых людзей. Назва народа паступова пачала набіраць негатыўны сэнс або, як кажуць лінгвісты, адмоўную канатацыю. І зараз мы можам чуць такія выказванні. Менавіта савецкая ўлада прынесла такое стаўленне да гэтага слова, таму што расейцы здаўна мелі зайздрасць да яўрэйскай працавітасці, адпаведна, такі адмоўны канатат з′явіўся спачатку ў расейскай мове, пасля перайшоў у беларускую.

Другое слова, якое можна прывесці ў якасці прыкладу, — слова «казёл» або «каза». Здаўна ў беларусаў гэтая жывёла была сімвалам дабрабыту і багацтва. Можна ў доказ прывесці калядныя песні, якія спявалі калядоўшчыкі, водзячы разам з сабою казу.

Дзе каза рогам — там жыта стогам.
Дзе каза нагою — там жыта капною.

Працэс набыцця гэтым словам негатыўнага значэння таксама супаў з часам прыходу савецкай улады на тэрыторыю Беларусі. Як вядома, гэты час быў азнамеяваны вялікай колькасцю рэпрэсій, калі разам з палітычнымі «злачынцамі» за кратамі трымалі звычайных крымінальных элементаў. Гэта была нармальная практыка, і натуральна, што мова асуджаных і сёння мае дастаткова спецыфічны характар. Так, слова «казёл» менавіта там пачало набываць негатыўны сэнс «нячэсны, непрыемны чалавек». Звязана гэта, напэўна, з характарам гэтай жывёлы, бо козы мелі своеасаблівы нораў і паводзіны. Так, і на сённяшні дзень у расейская мове чуем абразы «ах ты козел!», якія, на жаль, пазычаюцца і беларускаю моваю. «Дзякуючы» гэтаму, многія беларускія прозвішчы, утвораныя ад назвы гэтай жывёлы, пачалі альбо вынішчацца, або пачало мяняцца ў іх месца націску (напр. Кóзел замест Козéл).

Але гэтыя ўсе з′явы можна аналізаваць зараз з пункту погляду іх сфармаванасці, таму што працэс іх засваення моваю прайшоў, словы «сталі» на свае месцы, і нам сёння не трэба думаць пра выбар таго ці іншага слова ў нашым маўленні. Цікавым для назірання становіцца працэс засваення слоў на сучасным этапе, калі мы самі можам назіраць за актыўнымі спрэчкамі наконт ужывання таго ці іншага слова. Так, даволі цікавымі варыянатамі на сённяшні дзень з′яўляюцца словы «гей» і «підарас», або ўсечаная форма «підар». У наш час нават у асяроддзі гомасэксуалаў вядуцца шматлікія спрэчкі пра тое, якое слова ім трэба ўжываць для свайго наймення.

Як вядома, слова «підарас» ёсць гукава скажэнны варыянт слова «педзераст» (ад назвы «педзерасція — «мужалоства»). Такое слова шырока выкарыстоўвалася ў межах асуджаных людзей, там і набывала негатыўны сэнс. Як вядома, гомасэксуалы за кратамі былі, скажам мякка, не ў пашане, мелі самыя горшыя месцы жыцця, не маглі харчавацца і мыцца разам з астатнімі, і г.д. Адпаведна, само паняцце «педзераст» замацоўвалася за неахайным, непрыгожым гомасэксуалам, які займаўся «абслугоўваннем» усіх асуджаных у камеры, каму былі патрэбныя яго паслугі.

Што ж да цяперашняга стану слова ў мове, то большасць саміх гомасэксуалаў ставіцца негатыўна да слова «підарас», улічваючы набыты гэтым словам сэнс «гомасэксуал, які займаецца сэксам з усімі». За гэтым словам замацавалася адмоўная канатацыя. Аднак трэба ж было неяк называць і «добрых гомасэксуалаў». На дапамогу, як і заўсёды ў нашыя часы, прыйшла анлійская мова, якая «прапанавала» слова «гей» (англ. gay). У 90–я гады ХХ стагоддзя, у перыяд росквіту дэмакратыі і ў час адмены крымінальнай адказнасці за гомасэксуалізм, гэтым словам пачалі называць сябе людзі нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі. Асабліва моцна ў памяць уразалася гэтае слова з экранаў тэлевізараў, калі заяўлялі аб сваёй гомасэксуальнасці многія творчыя людзі. Даходзіла нават да анекдотаў:

Прыходзіць слесар да сэксолага.
– Дохтар, я гей.
Той паглядзеў на пацыента ўважліва.
– А вы творчы чалавек?
– Не…
– Ну можа тады прадстаўнік багемы?
– Не…
– А хто ж вы такі?
– Я — слесар.
– Ну так які ж вы гей? Вы — підар.

І сёння мы можам чуць пра тое, што два словы «підарас» і «гей» з′яўляюцца ўзаемазамяняльнымі. Так, можна пагадзіцца, што гэта будуць словы–сінонімы. Аднак варта ведаць, што сінонімы бываюць абсалютнымі (у словах поўнасцю супадаюць значэнні слоў (напр. бегемот — гіпапатам)), стылістычныя (словы з′яўляюцца сінонімамі, але ўжываюцца ў розных стылях, напр. вочы — зенкі, лупы) і кантэкстуальныя (словы з′яўляюцца сінонімамі толькі ў пэўным кантэксце, а ў асобным выглядзе сінонімамі не могуць быць (напр. Яна стала слабець, мягчэць і ўпала). Таму на сённяшні дзень словы «гей» і підарас» з′яўляюцца ўсё ж стылістычнымі сінонімамі. Слова «гей» стала нейтральным, можа ўжывацца абсалютна ва ўсіх стылях мовы, ў той час як слова «підарас» ужываецца толькі ў гутарковым стылі, размоўна–бытавым падстылі з яўна негатыўнай канатацыяй і пэўнай вульгарнасцю. Таму не трэба рабіць штучныя адвароты моўных з′яў — з гэтага, як паказвае гісторыя, нічога добрага не атрымліваецца.

Мова ніколі не стаіць у баку ад грамадскіх працэсаў, таму што яна сацыяльная, гэта значыць, абслугоўвае ўсе сферы грамадства. У тым ліку і такую спецыфічную субкультуру, як ЛГБТ–культуру. І тады, калі мы гаворым пра ўтварэнне субкультуры ў межах культуры ўвогуле, нельга зніжаць і вартасць мовы. Вядома ж, што, як карабель назавеш, так ён і паплыве. Таму, давайце гаварыць правільна, тады мы сапраўды станем культурнай і ўзорнай нацыяй на планеце, нягледзячы на арыентацыю і жаданні ўсіх людзей на зямлі.

Аўтар артыкулу: Вячаслаў САВІЦКІ

Рэйтынг:
 (галасоў: 7)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte