|
|
|
|
Сёння 18 траўня
|
Грамадзтва » Навукі » 30 чэрвеня 2009 а 137 Этнаграфія гомасэксуальнасьці ў Беларусі: «Загорнутыя ня ў тую кашулю» (працяг, старонка 2)
Беларускія геі і лесьбійкі ўспрымаюцца, сапраўды, як “загорнутыя ня ў тую кашулю”, анармальныя, не як усе, хворыя, “шлёпнутыя”, асобы, у якіх з самага пачатку нешта не завязалася, не атрымалася. Гэткім парадкам, у гісторыі беларускай культуры, у этнаграфіі шукаецца не спроба рэабілітаваць сучасны мясцовы гей і лесбі–рух, а спроба зразумець, хай і негатыўную мадэль гомасэксуальнасьці ў мінулым, адшукаць так бы мовіць лякальныя зачэпкі, арыенціры для спецыфічных культураў, што вінна паспрыяць нармальнаму разьвіцьцю ўсяго грамадзтва. Зразумела, напрыклад, тое, што гомасэксуальнасьць хоць і агульнаэўрапейскі, сусьветны фэномэн, у нашай традыцыйнай культуры ня мае назвы (ці мае абразьлівыя, вульгарныя адпаведнікі: “гомасэксуальнасьць” — як відаць на практыцы, панятак надта навуковы, заходні, урбаністычны, тады як свае — “гаўномяшаньне”, “гаўномяшальніцтва”, “мужалоўства” куды дакладней і правільней апісваюць стан і мадэль гомасэксуальнасьці ў нас і прытым Таму “загорнутымі ў тую кашулю” гомасэксуальныя асобы ў Беларусі пакуль ня могуць быць, бо для гэтага патрэбны незалежнасьць, стабільнасьць, заможнасьць, вялікая гуманістычная інтэлектуальная праца накшталт заходняй, якая зможа зыначыць менталітэт жыхароў, каб у рэшце рэштаў прыняць і інтэграваць гомасэксуальны лад жыцьця. Пакуль жа да ўсяго гэтага нам яшчэ вельмі далёка, таму мы ня можам сабе дазволіць рэформы (бо нават баімся размоваў і дэбатаў!) ў галіне Паралельна, спрабуючы выйсьці на сьлед гомасэксуальнасьці ў традыцыйнай беларускай культуры, трапілася выйсьці на новыя словы сэксуальнага кшталту, якія раней не фіксаваліся ці проста замоўчваліся ў беларускай мове. Так напрыклад, надта навуковыя паняткі, як “чэлес”/”чэляс” ці “похва”, якія, між іншым, не зафіксаваныя ў афіцыйных слоўніках, а прапанаваныя сучаснымі нашаніўцамі, не сустракаюцца ў паўночнай Беларусі, там аддаюць перавагу наступным словам: “шмоня”, “руля”, “цацачка”, “штука”, “цаўё”, “дзержала”, “дрын”, нарэшце “член” на расейскі капыл. Адпаведнікаў навуковаму панятку “похва” значна меньш, адзін, калі быць дакладным: ужо прыгаданая “шмоня”, “шмонька”, панятак, які, дарэчы, ахоплівае як мужчынскія, гэтак і жаночыя геніталіі. Адпаведна тамтэйшыя беларусы пасылаюць сваіх ворагаў ня толькі на тры літары на расейскі капыл, а і на пяць–сем ( “Да ну вас усіх у шмоню/шмоньку!” — не аднойчы чуў я ў вёсках Віцебшчыны). І, дарэчы, у пэўныя моманты, наколькі я змог зразумець узровень пакрыўджанасьці людзей у час экспедыцыйнага назіраньня, беларускі адпаведнік успрымаецца як большая крыўда, чымся вядомы расейскі мат. Дасюль беларуская простая сэксуальная мова не распрацаваная, маргіналізаваная, беларускія геі і лесьбійкі, дарэчы, таксам нічога не прадпрымаюць, каб захаваць беларускую мову ці распрацаваць ёйны гомасэксуальны сэктар, бо беларускія геі і лесьбійкі амаль цалкам расейскамоўныя. Але ж паўтаруся: веды, процьма цікавых і пакуль невядомых шырокаму колу паняткаў захоўваюццца народам, у вёсцы. Праўда, заўтра можа быць позна, калі не пачаць зьбіраць тыя каліўкі інфармацыі, што яшчэ ё верагоднасьць сабраць сёньня, бо беларуская вёска вымірае, а разам з ёй беларуская дыялектная мова. З другога боку, у гарадах паўстае своеасаблівая гомасэксуальная лексіка, зьвязаная з забавамі, ладам жыцьця і гэтуль, дадушы, варта аддацца г.зв. “урбаністычнай этналёгіі”, заняцца ўрбаністычнымі палявымі дасьледваньнямі. Бо там, як і ў вёсцы, ёсьць, што адкрыць. Ну, напрыклад, хіба ў вёсцы ведаюць што ёсьць “вулей” альбо “раёўня” ці “кібэрсэкс” і г.д., і г.д? Не зважаючы на татальную расейскамоўнасьць беларускіх геяў, лесьбіяк, бісэксуалаў ды іншых, пэўныя зрухі, ў галіне беларусізацыі, як то ні дзіўна, абдываюцца і там, праўда схавана, неафіцыйна ( ну, напрыклад, ці ведае грамада аб тым, што часьцяком беларускія геі палюбляюць жартаваць і сьмяяцца, пераходзячы невядома чаму на беларускую мову, часьцяком на трасянку? І вось у гэткія моманты нараджаюцца ці прадукуюцца, аднаўляюцца з мясцовых гаворак трапныя паняткі, выразы, вобразы — “шлых” (“трах”, “сэкс”), “шлыхацца” (“трахацца”), “княгоўна” (савецка–расейскі панятак “підоўка”), альбо гэткі слушны панятак як “вулей”, які абазначае ўсяго толькі заходні “backroom". Падаецца, урбаністычнае поле даследваньняў гомасэксуальнасьці ня меньш цікавае за вясковае. Такім парадкам, узаемазалежнасьць гарадзкой і вясковай культураў у вывучэньні мясцовай гомасэксуальнасьці набывае асаблівае гучаньне: ад яе, у прынцыпе, залежыць дынаміка і спецыфіка сучаснага разьвіцьця гомасэксуальнасьці. Калі дасьледваньні зьвяжуць два пласты адной культуры, то атрымаецца агульная карціна сітуацыі з “загорнутай ня ў тую кашулю” сэксуальнасьцю і наагул ладам жыцьця гомасэксуальных асобаў. Калі ж праігнаруюцца, як гэта робіцца цяпер (і афіцыйнікамі, і апазіцыяй), то лякальным геям і лесьбійкам, ды і наагул усім беларусам, трэба будзе спадзявацца не на ўласны досьвед, не на ўласныя арыенціры, а на досьвед заходніх краінаў ці, што верагодней усяго, на вопыт больш прасунутых, хоць і ўсё яшчэ кансэрватыўных Расеі і Ўкраіны ў пляне адкрыцьця гомасэксуальнасьці, так бы мовіць “выхаду з каморы” ў публічную сфэру, дзе тым не менш пакрысе, аднак няўмольна йдуць прагрэсіўныя працэсы. Што, безумоўна, таксама можа быць выйсьцем і выратаваньнем, але ж якім коштам? Коштам неймавернага чаканьня, згубленага часу і зьняважанай уласнай культуры. У дадатак, сучасныя пасіўнасьць і няўважлівасьць беларускай культуры на прадмет гомасэксуальнасьці йдуць ў разрэз з рэчаіснасьцю, досыць багатай на ўсялякія і рознароўнявыя праявы гомасэксуальнасьці ў беларускім грамадзтве ўчорашняга і сяньняшняга дня. Зноскі: 1 З размоваў з віцебскімі стараверамі, жнівень–верасень 2003, Віцебск (экспедыцыя лета–восень 2003 па Віцебску і Віцебскім раёне). 2 З размоваў з шумілінскімі і віцебскімі стараверамі–беспапоўцамі, Шуміліна–Віцебск, верасень 2004. 3 Панятак зафіксаваны ў Сенненскім, Аршанскім, Віцебскім, Лепельскім і Шумілінскім раёнах Віцебшчыны. Аўтар артыкулу: Уладзіслаў Гарбацкі Матэрыялы, блізкія па тэматыцыForbes: "Гей-индекс" как инструмент экономического развития 13 самых горшых для ЛГБТ краін у Еўропе: Беларусь у авангардзе "Иные" сексуальности в белорусской школе Ученые приводят научные данные в подтверждение врожденности сексуальной ориентации Историки: гомосексуальность и Грюнвальд - нераскрытая тема |