Сёння 8 кастрычніка
Грамадзтва

Малы беларуска-беларускі слоўнік сэксуальных паняццяў

Малы беларуска-беларускі слоўнік сэксуальных паняццяў

У Беларусі сэкс ёсць, дык павінны знайсціся і словы, якія б гэтую з'яву апісвалі і аздаблялі. Такім парадкам з гонарам прэзентуем вам пасільны ўнёсак у беларускае любошчазнаўства.

Беларускія сінонімы

Вывальненне — эякуляцыя

Кахацца — займацца (бавіцца) сэксам, тое самае што і «любіцца»

Любіцца —тое самае што і «кахацца»

Любошчы — сэкс

Маціца — рас. матка, анг. womb, лац. uteras

Мілошчы — петынг

Напяты — эрэгіраваны, тое самае, што і «наструнены»

Начэпнік — прэзерватыў

Пешчы — тое самае, што і «мілошчы»

Полавы — сэксуальны, плоцевы. Ад слова «пол»

Похва — вагіна

Поцяг — сэксуальнае жаданне, пажада

Секель — клітар

Смочкі — цыцкі, саскі

Суполенне — каітус

Церце — трэнне, фрыкцыі

Цнатлівы — нявінны

Цыцкі — грудзі

Цягліца мачавіка — мышца мачавога пухіра

Чэлес — мужчынскі полавы орган

Шмаравідла— змазка

Юр — пажада, сэксуальная заклапочанасць

Юрлівы — пажадлівы, сэксуальна заклапочаны

Ядры — яйцы

Паводле Газета

Аўтар артыкулу: Сямён Цыбульскі

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte