|
|
|
|
Сёння 18 траўня
|
Грамадзтва » Навукі » 11 лютага 2011 а 1214 Перабор парнаграфіі падрывае сэксуальнае жыццё мужчыны![]() Сэксапатолаг Ян Кернер заяўляе: парнаграфія негатыўным чынам уплывае на жыццё людзей. Паводле яго слоў, у сучасным грамадстве ўсё больш мужчын аддаюць перавагу парнаграфію сапраўдным адносінам. Парнаграфія ўяўляе сабой канцэнтрацыю ўсяго эратычнага, узбуджальнага. Рэальны сэкс, рэальныя людзі не заўжды так ідэальна трапляюць у фантазіі чалавека. Раней, калі эротыка і парнаграфія былі табу, яны былі менш даступны. Цяпер, з развіццём інтэрнэту, кожны мужчына і кожная жанчына могуць сабе знайсці аб’екты для «натхнення» да выбору і да калёру. На гэта накладаецца павышэнне сярэдняга ўзросту ўступлення ў шлюб. У выніку гэта не найлепшым чынам адбіваецца на праўдзівым сэксуальным жыцці. Усё больш мужчын задавальняюцца мастурбацыяй, зніжаецца колькасць полавых кантактаў з жанчынамі. Акрамя таго, сталае сэксуальнае пераўзбуджэнне дрэнна адбіваецца на мужчынскім здароўі. А пры залішняй канцэнтрацыі на порна справа даходзіць да сапраўднага разладу: сэкс з партнёрам атрымліваецца недастатковы для ўзбуджэння. Кернэр раіць: адмоўцеся ад парнаграфіі, калі хочаце паўнавартага жыцця.
Паводле
газета "Наша Ніва" Аўтар артыкулу: Сяргей Дашкевіч, псіхолаг Матэрыялы, блізкія па тэматыцыForbes: "Гей-индекс" как инструмент экономического развития 13 самых горшых для ЛГБТ краін у Еўропе: Беларусь у авангардзе "Иные" сексуальности в белорусской школе Ученые приводят научные данные в подтверждение врожденности сексуальной ориентации |