Сёння 8 кастрычніка
Грамадзтва

Пасля спажывання спіртнога мужчынам падабаюцца не толькі жанчыны...

Пасля спажывання спіртнога мужчынам падабаюцца не толькі жанчыны...

Бадай усе мы ведаем анекдот пра тое, што на свеце няма непрыгожых жанчынаў, бывае толькі замала алкаголю. І сапраўды, пасля спажывання нават невялікай дозы напою з градусамі, чалавек пачынае глядзець на свет “праз ружовыя акуляры”. Яшчэ ў 1993 годзе брытанцамі былі праведзеныя даследаванні, падчас якіx студэнтам на падпітку ў пабах паказвалі здымкі жанчынаў. Мужчынская талерантнасць моцна павышалася. Але даследчыкі прыйшлі да высновы, што гэта неабавязкова ўплыў алкаголю, бо бывальцы пабаў і рэстаранаў – гэта спецыфічны тып чалавека, адкрытага на новыя знаёмствы, якія прыхільна ставіцца да ўсіх навокал.

З іншых даследаванняў, гэтым разам – амерыканскіх, вядома, што разам з алкаголем нам б’е ў галаву зухаватасць. Тады чалавек гатовы апынуцца ў сітуацыі, да якой у нармальным стане ён бы не дапусціў. Гэта датычыць, напрыклад, рызыкоўных сексуальных кантактаў.

І вось надоечы навукоўцы з Брыстальскага універсітэта (горад-графства Брысталь, Англія, Аб’яднанае каралеўства) правялі новыя даследаванні. 84 студэнтам прынеслі напоі. Палова з іх была з алкаголем, а другая – хоць падобная па смаку – без. Колькасць спіртнога падбіралася індывідуальна паводле вагі. Праз 15 хвілін пасля таго, як студэнты апаражнілі свае шклянкі, ім паказалі здымкі і жанчынаў, і мужчынаў. Вынікі былі нечаканыя.

Хоць ранейшыя даследаванні паказалі, што з-за алкаголю людзі становяцца лагоднымі ў ацэнках і больш схільнымі назваць кагосьці прыгожым, то вынікі апошняга даследавання даказалі, што гэта адносіцца таксама да прадстаўнікоў свайго ж полу. Іншымі словамі, пасля спажывання спіртнога мужчынскім вачам падабаюцца не толькі жанчыны, але і мужчыны. Гэтак жа пасля алкаголю глядзяць на абодва полы і жанчыны. Цяпер навукоўцы з Брысталя будуць аналізаваць, як у чалавека на падпітку мяняецца дадзеная ацэнка ў залежнасці ад дозы спажытага алкаголю.

Паводле Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radyjo.net

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte