Сёння 8 кастрычніка
Грамадзтва

Перабор парнаграфіі падрывае сэксуальнае жыццё мужчыны

Перабор парнаграфіі падрывае сэксуальнае жыццё мужчыны

Сэксапатолаг Ян Кернер заяўляе: парнаграфія негатыўным чынам уплывае на жыццё людзей. Паводле яго слоў, у сучасным грамадстве ўсё больш мужчын аддаюць перавагу парнаграфію сапраўдным адносінам.

Парнаграфія ўяўляе сабой канцэнтрацыю ўсяго эратычнага, узбуджальнага. Рэальны сэкс, рэальныя людзі не заўжды так ідэальна трапляюць у фантазіі чалавека.

Раней, калі эротыка і парнаграфія былі табу, яны былі менш даступны. Цяпер, з развіццём інтэрнэту, кожны мужчына і кожная жанчына могуць сабе знайсці аб’екты для «натхнення» да выбору і да калёру. На гэта накладаецца павышэнне сярэдняга ўзросту ўступлення ў шлюб.

У выніку гэта не найлепшым чынам адбіваецца на праўдзівым сэксуальным жыцці.

Усё больш мужчын задавальняюцца мастурбацыяй, зніжаецца колькасць полавых кантактаў з жанчынамі. Акрамя таго, сталае сэксуальнае пераўзбуджэнне дрэнна адбіваецца на мужчынскім здароўі.

А пры залішняй канцэнтрацыі на порна справа даходзіць да сапраўднага разладу: сэкс з партнёрам атрымліваецца недастатковы для ўзбуджэння.

Кернэр раіць: адмоўцеся ад парнаграфіі, калі хочаце паўнавартага жыцця.

Паводле газета "Наша Ніва"

Аўтар артыкулу: Сяргей Дашкевіч, псіхолаг

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte