Сёння 18 траўня
Даты календара

Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў

Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў

17 лістапада 1939 года шматлікія кіраўнікі Саюзу студэнтаў Чэхаславакіі былі арыштаваныя нямецка–фашыстоўскімі акупацыйнымі ўладамі і растраляныя. Больш за тысячу студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ былі адасланыя ў канцлагеры, ВНУ зачынены.

Узгадваючы сумныя падзеі таго дня, хочацца спадзявацца, што яны толькі зблізяць студэнтаў усяго свету, аб′яднаюць іх і сцяруць усе адрозненні паміж колерам скуры, мовамі, традыцыямі і сэксуальнымі арыентацыямі.

Свята было заснаванае ў 1941 годзе ў Лондане на міжнароднай сустрэчы студэнтаў, якія бароліся супраць фашызму.

Сёння Дзень студэнтаў зьяўляецца сымбалічным аб′яднаньнем студэнтаў усіх факультэтаў і ўсіх навучальных устаноў! Студэнты ў гэты Дзень традыцыйна забаўляюцца на поўную катушку, забыўшыся аб будучай сэсіі, заліках і «хвастах». Без увагі не застаюцца ані клюбы, ані нават інтэрнатаўскія пасядзелкі. Эх, гуляй, брат студэнт, весяліся і сьвяткуй!

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte