|
|
|
|
Сёння 18 траўня
|
Даты календара » ЛГБТ » 17 траўня 2004 Міжнародны дзень супрацьдзеяння гамафобіі і трансфобіі![]() Штогод 17 траўня міжнародная супольнасць адзначае Міжнародны дзень супрацьдзеяння гамафобі і трансфобіі (ангельская абрывіятура — IDAHO). Адзначаемы 17 траўня ў шматлікіх краінах свету Міжнародны дзень супрацьдзеяння гамафобіі (IDAHO), заснаваны па ініцыятыве французскага навукоўцы Луі–Жоржа Тана, прымеркаваны да выключэння Генеральнай Асамблеяй Усясветнай арганізацыі аховы здароўя гомасэксуальнасці з класіфікацыі псіхічных захворванняў, што адбылося 17 траўня 1990 года. Нягледзячы на вялікі прагрэс, дасягнуты ў барацьбе з гамафобіяй па ўсім свеце за апошнія гады, больш 80 краін па–ранейшаму пераследуюць за ўступленне ў добраахвотныя гомасэксуальныя адносіны ў крымінальным парадку, а сем краінаў (Саўдаўская Арабія, Іран, ААЭ, Емен, Маўрытанія, Нігерыя і Судан) караюць гомасэксуалаў смяротным пакараннем. У шматлікіх краінах геі і лесбіянкі па–ранейшаму пазбаўлены правоў на свабоду выказвання і правядзення сваіх мірных публічных акцый. Гэта асабліва актуальна у краінах Усходняй Еўропы, у тым ліку для Беларусі. 17 траўня ў шіматлікіх краінах праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да IDAHO, у прыватнасці публічныя акцыі, семінары, канферэнцыі, выставы, кінапаказы і проста забаўленчыя мерапрыемствы. На сённяшні дзень гэта дата афіцыйна прызнана шасцю краінамі света: Вялікабрытаніяй, Францыяй, Бельгіяй, Мексікай, Коста–Рыкай і Люксембургам, а таксама Еўрапарламентам і ААН. Праект «ГейБеларусь» у лютым 2009 года афіцыйна стаў каардынатарам Міжнароднага дня супрацьдзеяння гамафобіі і трансфобіі ў Беларусі |