|
|
|
|
Сёння 18 траўня
|
Даты календара » ЛГБТ » 26 верасьня 2000 У 2000 годзе на сваёй XXVII сэсіі Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы прыняла рэкамендацыю «Аб становішчы лесбіянак і геяў у дзяржавах–чальцах Рады Еўропы»![]() 26 верасня 2000 года на сваёй XXVII сэсіі Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы прыняла адмысловую рэкамендацыю «Аб становішчы лесбіянак і геяў у дзяржавах–чальцах Рады Еўропы». Рэкамендацыя ў тым ліку ўтрымлівае наступныя пункты: 1. Уключэньне сэксуальнай арыентацыі ў лік падстаў для забароны дыскрымінацыі, усталяваных нацыянальным заканадаўствам; 2. Прыняццё практычных мераў для барацьбы з праявамі гамафобіі, асабліва ў школах, сярод медыцынскага персаналу, ва ўзброеных сілах і праваахоўных органах, у судовых інстанцыях і адвакатуры, а таксама ў спорце, для чаго прапаноўваецца арганізоўваць базавыя адукацыйныя праграмы й адмысловыя асветніцкія курсы; 3. Ужываньне дысцыплінарных мераў да тых, хто дыскрымінуе; 4. Забеспячэнне роўнага стаўлення да гомасэксуалаў пры прыёме на працу; 5. Прыняццё заканадаўства, якое прадугледжвае рэгістрацыю аднаполых грамадзянскіх саюзаў (легалізаванне аднаполых 6. Прызнанне пераследавання гомасэксуалаў у якасці падставы для надання сховішча; 7. Уключэнне ў сферу кампетэнцыі дзеючых праваабарончых устаноў пытанне дыскрымінацыі на падставе сэксуальнай арыентацыі або заснаванне пасады ўпаўнаважанага па гэтых пытаннях. |