|
|
|
|
Сёння 18 траўня
|
Даты календара » ЛГБТ » 6 верасьня 1999 У Менску пачаўся Першы фэстываль гомакультуры «Belarus Gay Pride–1999»![]() 6–9 верасьня 1999. У Менску прайшоў Першы фэст «Belarus Gay Pride–1999». Сярод госьцяў фэсту былі: Уладзімір Зварыч, галоўны рэдактар украінскага выданьня «Kiyv Gay Telegraph», Біл Шылер, актывіст Міжнароднай культурнай сеткі геяў і лесьбіянак, Дэвід Сміт, галоўны рэдактар брытанскага часопісу «Gay Times». У межах фэсту былі арганізаваныя сэмінары «Геі й лесьбіянкі ў СМІ», «Гомакультура = правы чалавека», кінапаказ, вечарыны ў клюбе «Тытанік». Падчас адной зь вечарынаў у клюб уварваліся супрацоўнікі АМАПу (спэцназу) й абшукалі ўдзельніцаў конкурсу «Трансмісія». |