Сёння 23 студзеня
Даты календара

Дзень памяці трансгендараў

Дзень памяці трансгендараў

20 лістапада - Дзень памяці трансгендараў (ангел. Transgender Day of Remembrance) — дзень памяці, прысвечаны забітым на глебе ксенафобіі трансгендарным людзям. У гэты дзень розныя праваабарончыя, жаночыя і ЛГБТ-арганізацыі свету праводзяць дэманстрацыі, лекцыі, семінары і жалобныя шэсці са свечкамі, у памяць пра забітых на глебе ксенафобіі трансгендарных людзей.

Мэтай мерапрыемстваў, якія праходзяць у гэты дзень, з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадства да таго, што трансгендарныя людзі пакутуюць ад гвалтоўных злачынстваў значна часцей, чым шматлікія іншыя меншасці.

Упершыню ў СНД акцыі, прысвечаныя памяці трансгендараў прайшлі ў 2008 годзе ва Украіне і Расіі. Упершыню ў Беларусі акцыя прымеркаваная да гэтай даты прайшла ў 2009 годзе.

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte