Сёння 21 верасьня
Навіны

Дзярждэпартамент ЗША ў чарговы раз адзначыў парушэнне правоў гомасэксуалаў у Беларусі

Дзярждэпартамент ЗША ў чарговы раз адзначыў парушэнне правоў гомасэксуалаў у Беларусі

Адміністрацыя Злучаных Штатаў Амерыкі апублікавала свае чарговыя даклады аб стане правоў чалавека ў свеце. Можна з упэўненасцю сказаць, што даклад па Беларусі з'яўляецца адным з самых сумных у рэгіёне.

У падзеле датычным Беларусі дзярдэп апісвае шырокі шэраг выпадкаў парушэння правоў чалавека ў Беларусі ў 2010 годзе, сярод якіх парушэнне ўсіх грамадска-палітычных правоў: свабода слова, свабода сходаў і свабода асацыяцыі застаюцца для беларусаў недасяжнымі.

Дзяржаўны Дэпартамент ЗША паведамляе, што гомасэксуальнасць не з'яўляецца незаконнай у Беларусі, але дыскрымінацыя ў дачыненні да прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці была шырока распаўсюджана ў 2010 годзе, і парушэнні правоў ЛГБТ адбываліся перыядычна.

У пачатку траўня 2010 ўлады адмовілі ў дазволе ЛГБТ-супольнасці правесці свой парад у цэнтры Мінска 15 траўня, прымеркаваны да Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй і трансфобіяй. Улады заявілі, што шэсце парушыць рух.

Паводле слоў дэпутата Ніны Мазай, найбольш эфектыўным спосабам забеспячэння бяспекі удзельнікаў ад "праяваў негатыўнага стаўлення да геяў і лесбіянак" у гэтым выпадку было забараніць мерапрыемства.

Актывісты парушылі забарону і АМАП разагнаў каля 30 дэманстрантаў 15 траўня. Сем актывістаў, у тым ліку Аляксандр Фёдараў, Сяргей Енін, Алег Грубіч і два грамадзяніна Расіі, былі затрыманыя, змешчаныя ў ізалятар, і прысуджаныя кожны да 17 500 рублёў ($ 6) штрафу 17 траўня.

21 чэрвеня ЛГБТ-актывісты Сяргей Андросенка і Сяргей Прадзед падалі індывідуальныя паведамленні ў Камітэт ААН па правах чалавека са скаргай на вынесеныя раней штрафы. У снежні 2009 года суд у Мінску аштрафаваў ЛГБТ актывістаў Аляксандра Гагарына на 105 тысяч рублёў ($ 35), Андросенка Сяргея на 875 тысяч рублёў ($ 290), і Сяргея Прадзеда на 350 тысяч рублёў ($ 115) за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту перад пасольствам Ірана. Актывісты выступалі ў знак пратэсту супраць прымянення смяротнага пакарання ЛГБТ-асоб у Іране. Мінскі гарадскі суд і Вярхоўны суд пасля прызнаў гэтыя штрафы.

Даклад прызнае, што судовай уладзе не хапала незалежнасці, яна цярпела ад неэфектыўнасці і палітычнага ўмяшання; вынікі судовых справаў часта былі прадвызначаныя, а шматлікія працэсы праводзіліся за зачыненымі дзвярыма.

Улады працягвалі парушаць права грамадзянаў на недатыкальнасць прыватнага жыцця, абмяжоўвалі актыўнасць лідараў апазіцыйнай моладзі прызывам на вайсковую службу.

Улады канфіскоўвалі друкаваныя матэрыялы актывістаў грамадзянскай супольнасьці і не дазвалялі незалежным СМІ распаўсюджваць інфармацыю і матэрыялы.

З усім дакладам можна азнаёміцца на сайце Дзяржаўнага дэпартамента ЗША.

Дыскрымінацыя ЛГБТ у Беларусі была зафіксавана і ў штогадовым дакладзе па правах чалавека Дзярждэпартамента ЗША за 2009 год.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Актывістку "ГейБеларусі" прагналі з "Каста Дзівы" за збор подпісаў у падтрымку Мінскага гей-прайда 2013

Турция заблокировала самое популярное в мире мобильное приложение для гей-знакомств "Grindr"

Прэзідэнт Расіі падпісаў закон, які забараняе інфармацыю пра гомасэксуальнасць

Совет Федерации России единогласно одобрил введение штрафов за "пропаганду нетрадиционных отношений"

Гомофобный закон в действии. В Петербурге полиция задержала двух обнимающихся девушек

Spiegel Online: Гомофобия становится в России смягчающим обстоятельством

Госдума Российской Федерации приняла закон о "пропаганде нетрадиционных сексуальных отношений". Гомосексуальность оценена в 500 раз страшнее фашизма

Гея заставили уволиться из мэрии Москвы

В Нигерии принят закон, предусматривающий 10 лет заключения за недоносительство об однополых отношениях

В Литве решили, что легче запретить менять пол, чем принять закон, регулирующий эти процедуры

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Открытый гей Дэниел Байер назначен послом США в ОБСЕ

Губернатор Гавайев хочет как можно скорее легализовать однополые браки

Барак Обама приедет в Петербург, но отменил встречу с Путиным и "не потерпит" гомофобии в России или в Зимбабве

Маладая беларуска ў Сан-Францыска ля Консульства Расіі: Лепей гей, чым дыктатар (фота)

Беларускі праваабаронца Вячаслаў Бортнік ўступіў у аднаполы шлюб у ЗША (фота)

700 сотрудников Facebook и директор кампании Марк Цукерберг приняли участие в шествии гей-парада в Сан-Франциско

Верховный Суд США признал Акт о защите брака неконституционным

В своей речи у Бранденбургских ворот в Берлине Обама вновь говорил о "наших братьях и сестрах - геях и лесбиянках"

Яркий гей-парад состоялся в Голливуде (фото и видео)

В Америке устроили овацию первому открывшемуся футболисту-гею (+видео)

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte