Сёння 8 кастрычніка
Навіны

Хілары Клінтан звярнулася да ЛГБТ-моладзі: "Заўтра будзе лепш!" (+відыё)

Хілары Клінтан звярнулася да ЛГБТ-моладзі:

У відэазвароце, змешчаным у аўторак на YouTube, Дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан сказала наступнае:

Як і мільёны амерыканцаў, я была страшна засмучана, даведаўшыся аб апошніх выпадках самагубстваў падлеткаў па ўсёй нашай краіне, здзейсненых пасля здзекаў, учыненых над імі з-за таго, што яны былі геямі ці таму што людзі думалі, што яны геі. Дзеці з’яўляюцца асабліва ўразлівымі для болю, выкліканаму дыскрымінацыяй і прадузятасьцю, і мы страцілі многіх маладых людзей на працягу многіх гадоў з-за іх самагубства. Гэтыя апошнія смерці з'яўляюцца напамінам, што ўсе амерыканцы павінны прыкладаць больш намаганняў, каб пераадолець фанатызм і нянавісць.

Я звяртаюся да ўсіх маладых людзей, якія ў цяперашні час запалоханыя, або якія адчуваюць сябе самотнымі і з цяжкасцю ўяўляюць сабе лепшую будучыню. Перш за ўсё, не здавайцеся і звяртайцеся па дапамогу. Вашае жыццё з’яўляецца вельмі важным для вашай сям'і, вашых сяброў і для вашай краіны. І вас шмат чаго чакае наперадзе, як у асабістым плане, так і ў прафесійным – ёсць так шмат магчымасцяў для Вас каб развіваць свае таленты і зрабіць свой унёсак.

І колькасць гэтых магчымасцяў будзе толькі ўзрастаць. Таму што гісторыя Амерыкі – гэта гісторыя людзей, аб’яднаных разам каб зносіць бар'еры і перашкоды, абараняць правы чалавека, і настойваць на раўнапраўі – не толькі для сябе, але і для ўсіх людзей. І ў гэтым працэсе яны ствараюць устойлівае грамадства падтрымкі і салідарнасці. Проста падумайце аб тым прагрэсе, які дасягнуты жанчынамі хоць бы на працягу майго жыцця, або этнічнымі, расавымі і рэлігійнымі меншасьцямі на працягу нашай гісторыі, і, безумоўна, геямі і лесьбіянкамі, многія з якіх у цяперашні час вольныя жыць сваім жыццём адкрыта і горда. Тут, у Дзяржаўным дэпартаменце, я кожны дзень ўдзячная за працу нашых ЛГБТ-супрацоўнікаў, якія служаць Злучаным Штатам ў якасці супрацоўнікаў дыпламатычнай службы і дзяржаўных служачых тут і па ўсім свеце. Хоць не так даўно ў гэтых мужчын і жанчын не было магчымасці служыць з адкрытай пазіцыяй пра сваю арыентацыю, але сёння яны могуць, таму што адбыліся змены да лепшага. І ў гэтым сэнсе вас чакаюць яшчэ лепшыя часы.

Таму трымайцеся і не губляйце надзею, і, калі ласка, памятайце, што ваша жыццё – вялікая каштоўнасць, і што вы не адзінокія. Шмат людзей разам з вамі і адсылаюць вам свае думкі, свае малітвы і свае сілы. Лічыце мяне сярод іх.

Беражыце сябе!

Аўтар артыкулу: Ziazulia

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Максим Радюк из Гродно: "ГейБеларусь и Сергей Андросенко изменили мою жизнь"

Александр Полуян: "Конфликт интересов. Гей-бизнес против гражданской позиции?"

Сергей Андросенко - "БелГазете": "Любимых вещей у меня нет, у меня есть любимые люди"

Информагентство "Delfi": "Кто заставил Белтийский гей-прайд отказаться от шествия?"

ВОЗ рекомендует бороться со стигмой и репрессиями в отношении гомосексуалов и трансгендеров

Белорусская партия "Зелёные" обещала не игнорировать проблемы ЛГБТ

Мировых звезд попросили бойкотировать концерты в Беларуси

Беларусь последовательно игнорирует избиения и убийства гомосексуалов

Вячеслав Бортник: Новых разрешений белорусским геям ждать не придётся

ИА "Regnum": Гомофоб Лукашенко хочет показать, что все критики власти - "голубые"

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Белорус не может воссоединиться со своим американским партнёром

Дзярждэпартамент ЗША ў чарговы раз адзначыў парушэнне правоў гомасэксуалаў у Беларусі

Американский Альянс геев и лесбиянок против диффамации вручит награды Рики Мартину и Кристин Ченоуэт

Пентагон разрешил открытым геям служить в армии

В США школьники устроили акцию протеста против увольнения учительницы-лесбиянки (+видео)

Lady Gaga намерена венчать гей-пары прямо на сцене

9 гей-активистов арестованы в Сан-Диего за участие в акции протеста против запрета гей-браков

Мэр Нью-Йорка защищает гей-браки

Писательница Энн Райс отказывается от христианства из-за его гомофобии

ООН предоставила консультативный статус американской ЛГБТ-организации

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte