Сёння 8 кастрычніка
Навіны

"Распаўсюджваючы мужнасць" распавядае пра ЛГБТ у Азіі і Джак'якарцкія прынцыпы

Кампанія “Распаўсюджваючы мужнасць” пачалася ў Азіі. Кампанія хоча шырока асвятліць праблемы, з якімі сутыкаюцца ЛГБТ у Азіі і заахвоціць выкарыстанне Джак’якарцкіх прынцыпаў ў якасці інструмента садзейнічання правам чалавека ЛГБТ.

“Распаўсюджваючы мужнасць” збірае расказы і думкі лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і транссэксуалаў (ЛГБТ) пра неабходнасць абароны законам, павагу грамадства, і прыняцця сям'яў ЛГБТ. Гэта і заклік да выкарыстання Джак’якарцкіх прынцыпаў у якасці інструмента для забеспячэння павагі, абароны і заахвочвання урадамі правоў чалавека ўсіх людзей - у тым ліку ЛГБТ.

Джак’якарцкія прынцыпы - гэта комплекс міжнародна-прававых прынцыпаў прымянення міжнароднага права да парушэнняў правоў чалавека на аснове сэксуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці.

Міжнародна камісія па правах чалавека геяў і лесбіянак (МКПЧГЛ) выступіла са зваротам-заклікам да актывістаў з ЛГБТ-груп, праваабаронцаў і зацікаўленых грамадзян далучыцца да кампаніі па прасоўванні Джок’якарцкіх прынцыпаў.

Болей пра Джак'якарцкія прынцыпы на сайце: http://www.yogyakartaprinciples.org/principles_ru.htm

Фільм “Распаўсюджваючы мужнасць” па-ангельску: http://vimeo.com/22813403

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Активисты "ГейБеларуси" приняли участие в конференции "Высшее образование глазами студентов"

Праваабарончы цэнтр "Вясна" супраць гульняў з рэжымам Лукашэнкі

Верховный комиссар ООН по правам человека Нави Пиллэй сделала видеообращение в поддержку ЛГБТ

Міжнародная назіральная місія выступіла з заявай аб катаваннях у беларускіх турмах

Пракуратура палічыла, што ў збіцці супрацоўнікамі міліцыі няма грамадска небяспечнай дзеі

Заўтра дэдлайн падачы заяваў на школу правоў чалавека для адукатараў і моладзі

Наталля Прадзед выказала сваю пазіцыю і атрымала 10 сутак арышту

Суд: Мингорисполком законно запретил акции в день борьбы с гомофобией

Разгон Славянскага гей-прайда 2010 у Мінску пракаментуе начальнік паліцыі Заходняга Мэрсі

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне Сяргея Прадзеда

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte