Сямёра мужчын арыштаваны на Мальдывах за гомасэксуальнасць
Навіны. Азія.
14 сьнежня 2009 а 644.
ГейБеларусь.
Сямёра мужчын, падазраваных у гомасэксуальнасці былі арыштаваны на Паўночным атоле Мальдываў Ari Maalhos у мінулы чацвер, паведамляе Паліцыя Мальдываў.
Паліцыя паведамляе, што яны былі арыштаваны на падставе інфармацыі, якая паступіла ў Паліцыю. Узрост арыштаваных 20-50 гадоў.
Жыхар выспы паведаміў у панядзелак, што гэтыя сем чалавек прыналежалі “да адной сеткі” і што два, самыя старыя сярод іх, былі Імамамі дзвюх акруговых мячэцяў на выспе. Ён таксама сказаў, што адзін з іх больш не быў практыкуючым Імамам і што яны праводзілі іх гомасексуальныя дзеянні ў хаце, якая належыць аднаму з арыштаваных.
“Доўгі час хадзілі чуткі пра іх дзеянні” - паведамляе жыхар выспы, які захацеў застацца невядомым. “Аднак, гэта нарэшце расскрылася, калі іх дзеянні захаваны на відэа”.
Ён таксама сказаў, што аднаго з тых, хто быў арыштаваны, ужо вінавацілі ў сэксуальным чаплянні да маладой дзяўчынкі.
Іншы жыхар выспы паведаміў Паліцыі, што яму вядома, што ёсць іншыя людзі, датычныя да "гэтай сеткі" і яны ўсё яшчэ на выспе.
Паліцыя сказала, што расследаванне будзе працягнута.
Паводле
Haveeru Daily