Сёння 6 лютага
Навіны

11 лютага, Мінск, 10 год легендарнаму "Клубу 6_А"

11 лютага, Мінск, 10 год легендарнаму

У суботу, 11 лютага, у сталічным “Клубе 6_А” адбудзецца найбольш феерычная вечарына пачатку года “10 год клубу. Нарцыс года 2012”. У нашу цэнтральнаеўрапейскую сталіцу завітае са старыжатнай сталіцы Кіеўскай Русі легендарная і непараўнальная травесці-дзіва Айсядора Вулкан.

Жывы голас папулярнай кіеўскай драг-к’уін сатрасе паветра і сцены самага папулярнага месца адпачынку беларускай ЛГБТ-супольнасці і іх сяброў ды сябровак. Таксама сваіх атрымальнікаў знойдуць 5 намінацый, сярод якіх узнагарода лепшаму наведвальніку клуба ад праваабарончага праекта “ГейБеларусь”.

Айсядора Вулкан перакананая, што ў Мінску ўсё атрымаецца проста фэшан і весялосці будзе па самыя памідоры. “Нават не сумнявайцеся”, - паведамляе яна GayBelarus.By.

11 лютага, Мінск, 10 год легендарнаму

Кошт увахода да 24:00: Br 80000/100000; пасля 24:00 Br 100000/150000.

Мінск, Партызанская авеню, 6а.

Замова столікаў: +37529 8746439.

Гарачая лінія (для ахвяраў несправядлівасці і тых, хто не можа знайсці дарогу): +375 29 8630000. Ласкава просим да нас!

Сустрэча УКантакце: http://vkontakte.ru/happybirthdayclub6a

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte