Сёння 26 чэрвеня
Навіны

16 і 17 чэрвеня наведай сустрэчы "ГейБеларусі" ў Гродне (праграма)

16 і 17 чэрвеня наведай сустрэчы

У суботу і нядзелю, 16 і 17 чэрвеня, праваабарончы праект “ГейБеларусь” запрашае на свае сустрэчы гродзенскіх геяў, лесбіянак, бісэксуалаў, трансгендараў, а таксама іх бацькоў, сяброў і таварышаў, а таксама людзей, якім блізкія ідэі талерантнасці і раўнапраўя.

“ГейБеларусь” прапануе наведаць у гэтыя дні індывідуальныя сустрэчы падтрымкі, а таксама прэзентацыю дзейнасці праваабарончага праекта “ГейБеларусь” і праваабарончага форума “Мінскі Гей Прайд”, сустрэчу неабыякавых да пытанняў талерантнасці людзей Гродзеншчыны. Таксама палануе адбыцца пераабранне гродзенскага рэгіянальнага прадстаўніка праваабарончага праекта “ГейБеларусь”.

Наведае ў гэтыя дні Гродна і старшыня праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка, які гатовы адказаць на ўсе пытанні, адносна развіцця ЛГБТ-руху ў Беларусі, магчымасцяў правядзення мерапрыемстваў пры падтрымцы арганізацыі.

Праграма

16 чэрвеня (субота)

З 15:00 да 19:30 – Індывідуальныя сустрэчы падтрымкі для ЛГБТ, іх сваякоў, сяброў і таварышаў. Запіс праз э-пошту: або па тэлефоне: +375 29 8630000.
З 20:00 да 22:00 – Сустрэча гродзенскіх сяброў праваабарончага праекта “ГейБеларусь”.

17 чэрвеня (нядзеля)

З 12:00 да 16:00 – Індывідуальныя сустрэчы падтрымкі. Запіс праз э-пошту: або па тэлефоне: +375 29 8630000.
З 17:00 да 18:00 – Прэзентацыя праваабарончага праекта “ГейБеларусь” і праваабарончага форума “Мінскі Гей Прайд”. Абмеркаванне магчымай і актуальнай дзейнасці ў рэгіёне. Запіс праз э-пошту: або па тэлефоне: +375 29 8630000.
З 18:00 да 21:00 – Ворк-шоп і калектыўныя практыкаванні “Магчымасці і перспектывы ў грамадскай дзейнасці”. +Гульні. Запіс праз э-пошту: або па тэлефоне: +375 29 8630000.
З 21:00 да 22:00 – Абранне гродзенскага рэгіянальнага прадстаўніка праваабарончага праекта “ГейБеларусь”.

Сябры “ГейБеларусі” могуць стаць тваімі сябрамі. Дык далучайся!

Мэтай праваабарончага праекта “ГейБеларусь” з’яўляецца аказанне неабходнай дапамогі і падтрымкі для лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендараў (далей - ЛГБТ) і іх бліжэйшага акружэння (сваякоў, калегаў, сяброў) на тэрыторыі Беларусі.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 7)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

ГейБеларусь приглашает! 20-21 июня - Гомель, 22-24 июня - Могилёв

"ГейБеларусь" в Гродно возглавила известная травести-дива Симона Глэм

Праваабарончы праект "ГейБеларусь" запрашае чальцоў да стратпланавання: уплывай на сваю арганізацыю

Адукацыяй і асветай па гамафобіі! Тыдзень дзеянняў супраць гамафобіі ў Беларусі 2012

"ГейБеларусь" отправляет сердца любви организаторам Балтийского Прайда 2012 в Риге

Польская Кампанія супраць гамафобіі і праваабарончы праект "ГейБеларусь" пачынаюць актыўнае супрацоўніцтва

Чацвёрты сябар "ГейБеларусі" распавёў аб сваім камін-аўце на Маіх Гей Гісторыях

Студенты-политологи из Нидерландов посетили в Минске лекцию о белорусском ЛГБТ-движении (+фото)

ГейБеларусь абвяшчае конкурс на вакансіі галоўнага рэдактара і карэспандэнта

ГейБеларусь "у Беларусь і Еўропу - БЕЗ ВІЗЫ!"

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

"ГейБеларусь" в Гродно возглавила известная травести-дива Симона Глэм

О сексуальном и гендерном разнообразии в Гродненском университете

Створана гродзенскае рэгіянальнае прадстаўніцтва "ГейБеларусі"

Наталка Прадзед зрабіла выклік традыцыйнай сям'і (+візія)

Убийство гомосексуала на Гродненщине раскрыли через 18 лет

Действия сотрудников Октябрьского ОВД Гродно оценит УВД Гродненского облисполкома

Милицейский произвол в отношении геев в Гродно

Гей-сайт Гродно готовит «Mr. Lazer Gay Boy-09»

Гродзенскія гей-актывісты напісалі скаргі на дзеянні мясцовай міліцыі

Пасля кантактаў з міліцыяй зніклі два гей-актывіста з Гродна, а лідара ГейБеларусі запрашаюць на гутарку

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte