19 студзеня – разгляд касацыйнай скаргі актывістаў праваабарончага гей-руху ў Мінскім гарадскім судзе
Навіны. Беларусь.
18 студзеня а 1404.
ГейБеларусь.
Суд Савецкага раёна г.Мінска паведаміў, што справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах Андросенкі Сяргея і Прадзеда Сяргея паўторна будзе разгледжана ў Мінскім гарадскім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1) а 15 гадзіне 19 студзеня. Пра гэта паведаміў Суд Савецкага раёна г.Мінска.
Нагадаем, 23 снежня актывісты праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка і Сяргей Прадзед Судом Савецкага раёна за гуманістычную акцыю ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана былі пакараны штрафамі. Сяргей Прадзед атрымаў штраф памерам 10 базавых велічынь (350 тысяч беларускіх рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце (пакараны паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП). Сяргей Андросенка быў прызнаны вінаватым у арганізацыі гэтага мерапрыемства (пакараны паводле ч.2 арт. 23.34 КаАП) і атрымаў штраф 25 базавых велічынь (875 тысяч беларускіх рублёў).
У прыватнасці ў скарзе Сяргея Андросенкі на рашэнне Савецкага суда гаворыцца: «Лічу, вынесеная пастанова парушае мае грамадзянскія правы, права на свабоднае выказванне свайго меркавання, прадугледжанае пунктам 2 артыкула 19 Міжнароднага Пакта грамадзянскіх і палітычных правоў і права на мірныя сходы, прадугледжанае артыкулам 21 Пакта».
«Паводле часткі 3 артыкула 1.1 ПВКоАП Рэспублікі Беларусь працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь пра адміністрацыйныя правапарушэнні засноўваецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і агульнапрызнаных прынцыпах міжнароднага права. Калі ўступіўшымі ў сілу міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь прадугледжаны іншыя правілы, чым тыя, якія ўсталяваны сапраўдным Кодэксам, ужываюцца правілы міжнародных дамоў».
«У адпаведнасці з артыкулам 27 ратыфікаванай Рэспублікай Беларусь Венскай Канвенцыі пра права міжнародных дамоў удзельнік міжнароднай дамовы не можа спасылацца на ўнутранае заканадаўства ў якасці апраўдання для невыканання такой дамовы».
«Артыкул 33 Закона Рэспублікі Беларусь «Пра міжнародныя дамовы Рэспублікі Беларусь» абвяшчае, што нормы права, якія змяшчаюцца ў міжнародных дамовах Рэспублікі Беларусь, з'яўляюцца часткай дзейснага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь заканадаўства, падлягаюць непасрэднаму ўжыванню».
«Знаходзячыся па адрасе г.Мінск, вул. Няжданавай, д.41 каля Іранскага пасольства з групай грамадзян, я рэалізоўваў сваё права на мірныя сходы арт.21 Пакта. Падчас гэтага мірнага сходу я не парушаў абмежаванняў, вызначаных дадзеным артыкулам. Такім чынам, усталяванае Законам Рэспублікі Беларусь «Пра масавыя мерапрыемствы ў Рэспубліцы Беларусь» санкцыянаванне і дазваленчы прынцып правядзення мірнага сходу, у дачыненні да нашага збору, не з'яўляюцца неабходнымі ў дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах дзяржаўнай ці грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых грамадзян».
«Падчас мірнага сходу я трымаў у руках расцяжку з надпісам «Спынiце забойствы геяў у Iране!», чым рэалізоўваў сваё права на свабоднае выказванне меркавання пункт 2 артыкула 19 Пакта. Дадзеная расцяжка не мела: слоў якія абражаюць рэпутацыю іншых асоб, не несла шкоды дзяржаўнай бяспецы, грамадскаму парадку, здароўю ці маральнасці насельніцтва».
«Паводле арт.2.1 ПВКоАП Рэспублікі Беларусь адной з задач адміністрацыйнага працэсу з'яўляецца абарона асобы, яе правоў і свабод».
Заяўнікі Андросенка Сяргей і Прадзед Сяргей просяць прызнаць пастанову суда Савецкага раёна г.Мінска ад 23 снежня 2009 гады парушэннем права на мірныя сходы і свабоднае выказванне свайго меркавання; адмяніць пастанову і спыніць справу.
Таксама Андросенка і Прадзед разам са скаргай сфармулявалі Заяву пра намер скарыстацца правам на зварот у міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў і свабод, у якой паведамляецца, што пры немагчымасці абараніць свае правы, гарантаваныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага Пакта грамадзянскіх і палітычных правоў пры дапамозе судовага сродку прававой абароны ў Рэспубліцы Беларусь, заяўнікі пакідаюць за сабой права на падачу індывідуальных скаргаў у камітэт ААН па правах чалавека.
Спасылкі, выкарыстаныя ў гэтым матэрыяле
гуманістычную акцыю
http://gaybelarus.by/naviny/belarus/u-minsku-zatrymali-udzelnikau-akcyi-u-abaronu-asudzhanyh-na-smerc-geyau-irana-i-zhurnalistku-nezalezhnai-gazety.html
асуджаных на смерць геяў Ірана
http://gaybelarus.by/naviny/aziya/dvenadcati-iranskim-muzhchinam-grozit-kazn-po-obvineniyu-v-sodomii.html
пакараны штрафамі
http://gaybelarus.by/naviny/belarus/yashche-dvuh-aktyvistau-geibelarusi-pakarali-shtrafami-za-udzel-i-arganizacyyu-gumanistychnai-akcyi-kalya-iranskai-ambasady-u-minsku.html