Сёння 13 лістапада
Навіны

2 лістапада ў Гродне геі, лесбіянкі і іх сябры зладзілі маскарад (+ 10 лешых фота з вечарыны)

2 лістапада ў Гродне геі, лесбіянкі і іх сябры зладзілі маскарад (+ 10 лешых фота з вечарыны)

Праваабарончым праектам “ГейБеларусь”, у асобе гродзенскай каардынатаркі Сымоны Глам, і вядомымі гей-актывістамі Гродзеншчыны Сяргеем Салтыковым і Сяргеем Людкевічам, 2 лістапада ў гродзенскім клубе “Парламент” была арганізавана адкрытая ЛГБТ-вечарына. Арганізатары прывязалі тэматыку кансалідацыйнага мерапрыемства да Хэлоўіна.

Адбыўся такі файны маскарад, што шматлікія мінскія ЛГБТ-вечарыны, прымеркаваныя да Хэлоўіна ціхенька згаслі. Усяго вечарыну наведала больш за сто чалавек. Да ўсяго, на вечарыне быў прэзентаваны фота-праект “10 асобаў Мінскага гей-прайда”.

Публіка была розная: дзяўчаты і хлопцы, геі і лесбіянкі, травесці-дзівы і сябры ЛГБТ. Наведалі вечарыну і госці з Мінска і Лагойска, завітаў на вечарыну нават хлопец з Нарвегіі, які зараз навучаецца рускай мове ў Мінску.

Наведвальнікі падрыхтаваліся да падзеі:
2 лістапада ў Гродне геі, лесбіянкі і іх сябры зладзілі маскарад

Вечарына ў Гродне адрозніваецца ад тых, што ладзяцца ў Осла, мяне здзівіла, што такія розныя людзі сабраліся разам, хлопцы і дзяўчаты, людзі розных узростаў, таксама яны былі лёгкія па пад'ём і на танцы, бо ў Осла кажуць, што у клубе танчаць тыя, у каго няма грошаў на алкаголь. У мяне на гродзенскай вечарыне нават паспеў з’явіцца прыхільнік, які шпарка да мяне заляцаўся. Я быў трошку здзіўлены напорыстасцю беларускага хлопца ў знаёмстве.

Спадабалася, што не было чаргі ў бары, а вось афіцыянты былі не вельмі ўсмешлівымі. Таксама кошты ў бары адрозніваюцца ад нарвежскіх, у Беларусі піва, напрыклад, танней. У Осла ў гей-бары піва будзе каштаваць 10-14 даляраў”, - кажа Марыўс з Осла.

Таксама публіка была на дзіва прыгожай:
2 лістапада ў Гродне геі, лесбіянкі і іх сябры зладзілі маскарад

Дзівы Ванэса Фаррэл і Роксі Раін, якія паехалі выступаць на вечарыну ў Гродне, нягледзячы на траблы, якія здараліся з мікрафонам, які часта фаніў, засталіся сабой задаволеныя і не дужа хвалюцца з той нагоды, што некалькі разоў іх голас проста знікаў. Трэба адзначыць, што гэта было іх першае выступленне па-за Мінскам.

Гарбузы, традыцыйны сімвал Хэлоўіна, таксама былі:
2 лістапада ў Гродне геі, лесбіянкі і іх сябры зладзілі маскарад

На вечарыне выступіў таксама старшыня праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка: “Геі і лесбіянкі, я хачу завербаваць вас. Неўзабаве падобныя вечарыны пройдуць у іншых абласных гарадах, гэта мы робім з мэтай, каб мы сабраліся разам, каб мы зрабілі падмурак для з’яўлення шырокага ЛГБТ-руху ў Беларусі”.

Ванэса Фаррэл на фоне кажаноў:
2 лістапада ў Гродне геі, лесбіянкі і іх сябры зладзілі маскарад

Андросенка запрасіў жадаючых на інфармацыйную сустрэчу “ГейБеларусі” ў Гродне, якая адбылася назаўтра, 3 лістапада, а таксама ахвотным прапаноўваў далучыцца да з’езда “ГейБеларусі” ў Мінску, нагадаем, ён адбудзецца 8 снежня 2012.

Герой фільма жахаў па матывах кнігі Стывена Кінга "Яно":
2 лістапада ў Гродне геі, лесбіянкі і іх сябры зладзілі маскарад

Rainbow Halloween - Rainbow Love:
2 лістапада ў Гродне геі, лесбіянкі і іх сябры зладзілі маскарад

Спрабавалі з вечарыны выгнаць вядзьмарку Сымону Глам. Праўда, не атрымалася:
2 лістапада ў Гродне геі, лесбіянкі і іх сябры зладзілі маскарад

Зоркі ночы ўсялякім чынам весялілі публіку:
2 лістапада ў Гродне геі, лесбіянкі і іх сябры зладзілі маскарад

Сымона Глам змяняла касцюмы кожную гадзіну:
2 лістапада ў Гродне геі, лесбіянкі і іх сябры зладзілі маскарад

"10 асобаў Мінскага гей-прайда" ў Гродне:
2 лістапада ў Гродне геі, лесбіянкі і іх сябры зладзілі маскарад

Болей фотаздымкаў з вечарыны тут: http://vk.com/album-1936042_164810253

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 6)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Актывістку "ГейБеларусі" прагналі з "Каста Дзівы" за збор подпісаў у падтрымку Мінскага гей-прайда 2013

7 сентября в Минске: "Евдокимов шоу" на Дне Рождения театра караоке "Богема" (+видео)

Беларусский КВИР-бал пройдёт 30 августа, в этом году в Кишинёве. Что такое "квир-бал"? (фото и видео)

Маскоўская дзіва Жанна Дарк выступіла ў віцебскім клубе (фота)

12 ліпеня. Віцебск. Клуб "Zebra". Гаворыць і паказвае Жанна Дарк (відыё)

"После войны танцевальные пары "он+он" были обычным делом". Фото

Геи идут на Анастасию Тиханович в "Каста Диву" 11 мая

В Минске состоится презентация нового альбома группы "Naka"

УУС Віцебскага аблвыканкама даслала адказ на скаргі актывістаў "ГейБеларусі"

Беларускія актывісты арганізавалі назіранне за рэйдамі ў сталічных гей-клубах

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

"Правы Чалавека "на пальцах" у Гродна 20 красавіка! Далучайцеся!

"Твой Стыль" прыбраў інтэрв'ю з гамафобным гродзенскім езуітам

Як у Гродне 85 гадоў таму меўся адбыцца аднаполы шлюб

У Мінску адбыўся вечар памяці Юрыя Гуменюка

Гомасэксуал з Гродна падаў скаргу ў Пракуратуру на збіццё міліцыяй

Загінуў паэт і журналіст Юрый Гумянюк

Шэраг культурных мерапрыемстваў для ЛГБТ пройдзе ў Гродна

"Вечерний Гродно": Травести Симона Глэм зажигает публику и борется с гомофобией

9 ноября в Гродно смотрят и обсуждают гей-"Парад"

4 лістапада на інфармацыйнай сустрэчы "ГейБеларусі" ў Гродне знаёміліся і размаўлялі на перспектыву

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte