Сёння 11 студзеня
Навіны

24 снежня - сход "ГейБеларусі" ў Мінску. Запрашаем!

24 снежня - сход

24 снежня, у суботу, мінскае аддзяленне праваабарончага праекта “ГейБеларусь” запрашае чальцоў і сяброў арганізацыі на кінапрагляд і апошняе ў 2011 годзе арганізацыйнае паседжанне. Пачатак а 18 гадзіне.

На сустрэчы будзе ўпершыню ў Мінску паказаны дакументальны фільм аб італьянскім ЛГБТ-руху ад 1971 году “Fuori!”. Таксама будзе праведзена гутарка ў межах маніторынга правоў ЛГБТ у Беларусі, будуць падведзены вынікі насычанага для арганізацыі 2011 года.

Сябры арганізацыі вызначаць плюсы і мінусы арганізацыйнай дзейнасці ў адыходзячым годзе і абазаначацца ў сваіх прыярытэтах на наступны год, прымуць шэраг палітычных і стратэгічных рашэнняў для дзейнасці “ГейБеларусі”.

2011 год сустрэў “ГейБеларусь” пасля глыбокага ўнутранага канфлікта, без агульнай стратэгіі, са слабай арганізацыйнай радай, без наяўнасці палітычнай волі. У 2012 год “ГейБеларусь” уваходзіць арганізацыяй з вялікімі перспектывамі, бачным суб’ектам грамадзянскай супольнасці, з вялікай камандай, адбыўшыміся лідарамі. Гэты год быў найлепшым для арганізацыі”, - кажа старшыня праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка.

На паседжанне запрашаюцца сябры і чальцы “ГейБеларусі”, а таксама цікаўныя людзі з бліжэйшага атачэння. Гэта будзе час, які вы правядзеце цікава, пазнавальна і карысна.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte