Сёння 8 сакавіка
Навіны

25 снежня ў "Клубе 6_А" адбыўся вялікі ранішнік для дзяцей і падлеткаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі (+фота)

25 снежня ў

З каталіцкага Раства ў беларусаў звычайна пачынаецца перыяд навагодніх урачыстасцяў, а для дзяцей перыяд навагодняй казкі і падарункаў. 25 снежня ў сталічным «Клубе 6_А», папулярным сярод гомасэксуалаў краіны, пры садзейнічанні аддзела культуры Адміністрацыі Ленінскага раёна горада Мінска адбыўся вялікі ранішнік для дзяцей з парушанымі функцыямі апорна-рухальнага апарата і іх родных і блізкіх.

Арганізатарам ранішніка выступіла рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Адкрыццё». Мэтай МГА «Адкрыццё» з'яўляецца сацыяльная адаптацыя, рэабілітацыя і інтэграцыя ў грамадства дзяцей, падлеткаў і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі. Арганізацыя аб'ядноўвае 140 сем'яў.

Як паведамляе дырэктар «Адкрыцця» Святлана Бякава-Мікуцель такія ранішнікі для арганізацыі традыцыйныя, гэты восьмы па ліку, і карыстаюцца вялікай папулярнасцю.

Вельмі шмат дзяцей было 25 снежня на дабрачынным мерапрыемстве ў «Клубе 6_А», былі на мерапрыемстве таксама мамы, бацькі і іншыя члены сем'яў. Усяго акцыю наведала больш за дзвесце чалавек.

25 снежня ў

«Мы таксама арганізуем сямейныя клубы, каб сем'і з дзецьмі з парушанымі функцыямі апорна-рухальнага апарата былі паспяховымі, каб бацькі сямейства не сыходзілі», - шчыра кажа кіраўніца «Адкрыцця».

«Таксама мы займаемся інтэграцыяй дзяцей ва ўстановы агульнага тыпу, фізічнай рэабілітацыяй дзяцей і іх прафарыентацыяй», - кажа Святлана Бякава-Мікуцель.

25 снежня ў

Па словах саракагадовага бацькі Андрэя Якаўчука, у якога двое дзяцей (2 гады і 13 гадоў), дзецям вельмі весела, а старэйшае дзіця кожны год чакае каляднага ранішніка.

На мерапрыемстве выступіла група «Тяни-толкай», Дзед Мароз і Снягурка і іншыя казачныя персанажы, а таксама шэраг танцавальных калектываў.

25 снежня ў

25 снежня ў

25 снежня ў

25 снежня ў

25 снежня ў

25 снежня ў

25 снежня ў

25 снежня ў

25 снежня ў

25 снежня ў

25 снежня ў

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 5)

Камэнтары

Арам | 9 студзеня  [панядзелак, 1607]

Дети в таких заведениях как у вас присутствовать не должны. Хотя бы растяжки сняли бы. Пропогандисты блин... В любом случае после данной провокации те кто вас не любит будет не любить еще больше. Вспоминается миниатюра камеди - "быдлогей".

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte