Сёння 4 жніўня
Навіны

3 жніўня ў Мінску - жаночая вечарына з рок-гуртом "NAKA"

3 жніўня ў Мінску - жаночая вечарына з рок-гуртом

Праваабарончы праект «ГейБеларусь» запрашае на самую спякотную і незабыўную жаночую вечарыну гэтага лета. Свая кампанія, атмасфера любові і ўтульнасці чакаюць Вас на адмысловай вечарыне для жанчын.

3 жніўня (пятніца) ў мінскім "Клубе 6_А" упершыню на нашай вечарыне выступіць гурт «Naka». Аб гэтым гурце, яе удзельніках, яе песнях можна гаварыць і пісаць доўга, але коратка апісаць гурт «Naka» - дык гэта апісаць Джэніс Джоплін на апошнім прыпеве «One Good Man». Яны не падобныя ні на каго, іх музыка - шчырая і арыгінальная, іх тэксты пранізлівыя і глыбокія, гэта не проста рок, гэта моманты ісціны.

Вядучымі ночы стануць паэтэса і спявачка Аксана Пагодзіна і старшыня праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Сяргей Андросенка.

Вечарынка стартуе 3 жніўня (пятніца) а 23.00 у «Клубе 6_А», па адрасе Партызанскі праспект, 6а. Канцэрт а 02:00.

Дарэчы, тое, што вечарына жаночая, ні ў якім разе не азначае забарону на ўваход хлопцам. Мы рады будзем бачыць усіх, але вырашылі, што для дзяўчат і жанчын зараз трэба арганізаваць нешта іншае, чым тое, што зараз прапануецца рознымі арганізатарамі забаўляльных мерапрыемстваў.

3 жніўня ў Мінску - жаночая вечарына з рок-гуртом

Кошт уваходу: 70.000 беларускіх рублёў.

Уваход па спісе “ГейБеларусі” вольны.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +37529 8630000

Хопіць аднастайных сумных п'янак! Сяброўская атмасфера, культурная праграма, ветлівы персанал, любімыя хіты! Усё для нашых любімых дзяўчат!

Сустрэча УКантакце: http://vk.com/womensparty_gaybelarus_2012

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte