Сёння 13 лістапада
Навіны

4 лістапада на інфармацыйнай сустрэчы "ГейБеларусі" ў Гродне знаёміліся і размаўлялі на перспектыву

4 лістапада на інфармацыйнай сустрэчы

4 лістапада, назаўтра пасля вечарыны “Rainbow Halloween”, якая адбылася ў гродзенскім клубе “Парламент”, праваабарончы праект “ГейБеларусь” зладзіў інфармацыйную сустрэчу “ГейБеларусі” для ўсіх цікаўных.

Сустрэча сабрала багата людзей – амаль 30 чалавек выказала жаданне болей даведацца пра арганізацыю, Мінскі гей-прайд і беларускі праваабарончы ЛГБТ-рух увогуле. Праўда, нягледзячы на традыцыйнае імкненне “ГейБеларусі” захоўваць гендарны баланс, на сустрэчу прыйшло болей хлапцоў.

Старшыня праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка на працягу больш чым гадзіны распавядаў пра арганізацыю: этапы яе развіцця, структуру, стратэгію, гісторыю поспеху, накірункі дзейнасці, магчымасці, якія мае арганізацыя і аб плёне, які можа быць, калі працаваць супольна ў інтарэсах правоў чалавека і талерантнага стаўлення да ЛГБТ.

Самая сталая наведвальніца сустрэчы, 50-гадовая гетэрасэксуальная жанчына, сяброўка аднаго з прысутных геяў, пакінула сустрэчу пад добрым уражаннем: да наведвання вечарыны і інфармацыйнай сустрэчы, яна ўяўляла геяў і іх патрэбы зусім іншымі.

Таксама сустрэчу адкаментаваў вядомы на Гарадзеншчыне гей-актывіст Сяргей Салтыкоў: “В первый раз столкнулся с Сергеем Андросенко и его командой на информационной встрече в Гродно, после проведённой сообща вечеринки, и мало того, что получил огромный заряд позитива, но и преисполнился надеждой. Непосредственное общение с Сергеем и соприкосновение с результатами его деятельности показали мне, что у данного проекта есть серьёзное будущее. Постоянное совершенствование, развитие, расширение, в том числе и территориальное в купе с замечательными, очень востребованными идеями для ЛГБТ-сообщества не могут не привести его к успеху”.

На сустрэчы ў Гродна сабраліся надзіва добрыя (ад слова “дабрыня”) і грамадзянска актыўныя людзі – гэта зрабіла сустрэчу яшчэ больш атмасферна спрыяльнай, мы ўсе пазнаёміліся, паразмаўлялі, падыскутавалі па некаторых пытаннях – гэта добры падмурак для далейшага супрацоўніцтва. Камунікацыя паміж людзьмі, узаемная адказнасць і сумесны ўдзел – гэта тое, на чым мы будуем нашу арганізацыю”, - пракаментаваў сустрэчу старшыня “ГейБеларусі” Сяргей Андросенка. Таксама ён падзякаваў усім, хто прымаў удзел у арганізацыі вечарыны.

Актывісты разумеюць, што ў Беларусі немагчыма працаваць так, як працуюць на Захадзе, нават ва ўсходніх краінах Еўразвяза і таму трэба шукаць новыя, арыгінальныя формы дзейнасці, якія будуць максімальна законнымі і максімальна бяспечнымі, таксама ўсе разумеюць, што давядзецца яшчэ багата працаваць з мэтавай групай, каб зрабіць ЛГБТ-рух шырокім і адкрытым хаця бы як у той Польшчы, непадалёк ад мяжы з якой і знаходзіцца Гродна.

10-15 гродзенскіх сябра і сяброўкі “ГейБеларусі” прыедуць у Мінск на з’езд 8 снежня.

Неўзабаве падобныя гродзенскаму мерапрыемствы пройдуць у Брэсце, Віцебску і Магілёве.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Психологическая поддержка беларусским геям, лесбиянкам, бисексуалам, трансгендерам, их друзьям и родителям

Лидеры "ГейБеларуси" сходили на "беседу" в Управление по наркоконтролю и противодействию торговле людьми МВД РБ

Заместитель председателя "ГейБеларуси" в гостях на AUTO.TUT.BY

Лідары "ГейБеларусі" сустрэліся з лідарамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі

Праваабарончы праект "ГейБеларусь" запрашае сваіх сяброў на летнік па карпаратыўнай культуры

14 чэрвеня ў Празе і 27 чэрвеня ў Мосце: лекцыі і выставы пра ЛГБТ-рух у Беларусі

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаў законнай адмову ў рэгістрацыі беларускага рэспубліканскага моладзевага ЛГБТ-аб'яднання

Приглашаем на семинар по правам человека в Молодечно

В Минске состоится презентация нового альбома группы "Naka"

Запрашаем на сустрэчу-кінапрагляд "Смяротнае пакаранне і чалавечая годнасць"

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

"Правы Чалавека "на пальцах" у Гродна 20 красавіка! Далучайцеся!

"Твой Стыль" прыбраў інтэрв'ю з гамафобным гродзенскім езуітам

Як у Гродне 85 гадоў таму меўся адбыцца аднаполы шлюб

У Мінску адбыўся вечар памяці Юрыя Гуменюка

Гомасэксуал з Гродна падаў скаргу ў Пракуратуру на збіццё міліцыяй

Загінуў паэт і журналіст Юрый Гумянюк

Шэраг культурных мерапрыемстваў для ЛГБТ пройдзе ў Гродна

"Вечерний Гродно": Травести Симона Глэм зажигает публику и борется с гомофобией

9 ноября в Гродно смотрят и обсуждают гей-"Парад"

ЛГБТ у Гродне: ад забаўляльнай вечарыны да правоў чалавека

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte