|
|
|
|
Сёння 1 жніўня
|
Навіны » Беларусь » 6 сакавіка а 1428 5 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Стан розуму» (+фота)![]() На адкрыцці выставы аб жыцці лесбіянак і бісэксуальных жанчын у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» прысутнічалі аўтары работ Аніка Карлсан Рыксан і Анна Віёла Хальберг, дырэктар Шведскага інстытута Уле Вэстберг, супрацоўнікі шведскай амбасады ў Мінску, у тым ліку, Анна Экберг. Урачыстае адкрыццё сабрала поўныя залы галерэі і, безумоўна, пакінула задаволенымі і арганізатараў, і наведвальнікаў. Таксама ў межах выставы быў прэзентаваны першы нумар новага беларускага гей-лесбі часопіса «GAY: god as you». Выстава працягнецца да канца сакавіка. На сямі маніторах адначасова 39 чалавек з палітычнага і персанальнага пункту гледжання апісваюць жыццё ў Пецярбургу ў ракурсе праблем сэксуальных меншасцяў, Усходу і Захаду, прыватных сітуацый і канфрантацый, а таксама сваё бачанне будучыні. Сярод іх лесбіянкі і бісэксуальныя жанчыны ад 17 да 67 гадоў, студэнткі, журналісткі, псіхолагі, стрыптызёркі, дактары, офісныя работнікі, кіроўцы, паэткі, юрысты, навуковыя супрацоўнікі, прадпрымальніцы, рок-зоркі, гаспадыні дому і г.д. Відэаінсталяцыя ўяўляе сабой групавы партрэт з выявай Нявы на заднім плане. На фотаздымках вялікага фармату сябры і сямейнікі збіраюцца ў гістарычных месцах Пецярбурга. Сама выстава стваралася на працягу 2006-2008 гадах, а прэм’ера праекту адбылася на «EuroPride 2008» у Доме культуры Стакгольма.
Аўтары выставы Аніка Карлсан Рыксан і Анна Віёла Хальберг. Яны працуюць як індывідуальна, так і разам у камандзе ў сферы стварэння мастацкіх відэаінсталяцый, а таксама займаюцца куратарскай дзейнасцю. Іх супольная праца базуецца на эксперыментальным дакументальным даследаванні з інтэрв’ю і партрэтамі ў якасці адпраўной кропкі. Цэнтральнымі з’яўляюцца пытанні агульнай і групавой самасвядомасці. Фота і відэаматэрыялы прадстаўлены ў трохмернай інсталяцыі ў цесным звязку з семінарамі і майстар-класамі. Працы ўключаюць ў сябе дасканалае даследаванне і падаюцца ў выглядзе мастацкіх інсталяцый, якія можна інтэрпрэтаваць самымі рознымі спосабаві. З аднаго боку, вялікі інтарэс выклікаюць адносіны і тая напружанасць, што ўзнікаюць на мяжы фота- і відэавобразаў, а з іншага боку, цікавым з’яўляецца стварэнне спадчыны праз пасярэдніцтва вуснага аповеду і віртуальнай вобразнасці ў калектыўнай памяці.
Аўтар артыкулу: ГейБеларусь; фота: Gay.by, Аляксандр Палуян Матэрыялы, блізкія па тэматыцыВ Париже состоялась выставка об истории Московского гей-прайда Внимание! Стартовал отбор заявок от желающих принять участие в Выставке творческих работ Гомоэротическая выставка пройдет в Национальном музее Польши Выстава «Стан розуму» ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» з 5 сакавіка Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску (+фота) Проект АртБеларусь представляет фестиваль «17 мгновений осени» Актывісты ГейБеларусі прынялі ўдзел у фестывалі «Endorphin» у Воршы Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахЗащитники и противники гей-равноправия посмотрели друг другу в лицо (+фото) 2 ліпеня ў Мінску сустрэнуцца прыхільнікі і праціўнікі гей-раўнапраўя Московский районный суд признал запрет Славянского гей-прайда в Минске законным "Малады Фронт" адмовіўся ўдзельнічаць у дэбатах пра правы ЛГБТ-супольнасці Реакция нацболов: "Пиздить его надо" (добавлено видео) Запрет на проведение шествия гей-прайда в Минске обжалован в Московском районном суде Міліцыя забараняе праяўляць гомасэксуальнасць на вуліцах Вышел второй номер журнала "GAY: good as you" Удзельнік Славянскага гей-прайда пра шэсце, імпрэзы і тых, хто супраць В 2011 году в белорусской столице пройдет седьмой Минский гей-прайд |