Сёння 21 верасьня
Навіны

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі - 2013

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі - 2013

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2013 год. У межах праграмы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама метадамі і сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Выкладчыкамі школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.

Мэтавая група:

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі, зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека.

Узрост: ад 18 да 25 гадоў.

Група будзе сфармавана з 20-22 удзельнікаў на конкурснай аснове.

Месца правядзення:

Беларускі Дом правоў чалавека Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская.

Тэрміны правядзення Летніх школ па правах чалавека:

Школа першага набору

1 – 9 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 7 чэрвеня ўключна)

Школа другога набору

10 – 18 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 14 чэрвеня ўключна)

Школа трэццяга набору

23 -- 31 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 21 чэрвеня ўключна)

Школа чацвертага набору

1 – 9 жніўня (заяўкі прымаюцца да 28 чэрвеня ўключна)

Падача заявак на ўдзел:

Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт павінен запоўніць рэгістрацыйную форму і даслаць не пазней за вызначаны тэрмін (заяўкі, дасланыя пазней за ўказаныя даты, разглядацца не будуць) на адрас: belschool@gmail.com.

Пажадана прадставіць таксама рэкамендацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадскай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы). Перавага будзе аддавацца прэтэндэнтам, якія арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны.

УВАГА! ПАТРАБАВАННІ ДА ПАШПАРТОЎ: тэрмін дзеяння пашпартоў прэтэндэнтаў павінен быць на 3 месяцы большы, чым тэрмін заканчэння адпаведнай Школы; у пашпарце павінны быць дзве чыстыя старонкі з адзнакай “візы”; пашпарт павінен быць выдадзены на працягу апошніх 10 гадоў.

Удзельнікі будуць выбраныя сярод заяўленых прэтэндэнтаў у выніку конкурсу, які правядзе спецыяльная кваліфікацыйная камісія. Пра вынікі конкурсу на працягу пяці дзён пасля завяршэння адбору будуць апавешчаныя ўсе прэтэндэнты.

Ад удзельнікаў патрабуецца прысутнасць на ўсіх занятках. Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары Школы бяруць на сябе расходы на аплату віз і страхавых полісаў, транспартных выдаткаў (кошт праезду да месца правядзення Школы і назад), пражывання і харчавання ўдзельнікаў.

Транспартныя выдаткі, звязаныя з афармленнем віз, кампенсаваныя не будуць.

У выпадку, калі Вы маеце дадатковыя пытанні, звяртайцеся на адрас: belschool@gmail.com

Файлы

Pэгістрацыйная форма для ўдзелу ў школе па правах чалавека на 2013 год (0.07 Mb)
Рэкамендацыйны ліст удзельніка (0.06 Mb)

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Семінар для студэнтаў-юрыстаў і ўсіх зацікаўленых абаронай правоў студэнтаў

Праграма "Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў" абвяшчае набор удзельнікаў

"Круглое Озеро-2013" - тест на толерантность для активных!

Праваабарончы ўікэнд пройдзе 18-19 мая ў Гомелі і Магілёве! Спяшайся падаць заяўку!

Цыкл семінараў "Гендарныя інтэрвенцыі ў палітычныя дыскурсы" ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільнюсе

Приглашаем посетить семинар "Гражданин и следствие. Правовые и психологические аспекты"

Правы чалавека, якімі вы іх яшчэ не бачылі! Вялікі семінар у Мінску 30-31 сакавіка

У Беларусі з'явілася аб'ектыўная кніга для сэксуальнага выхавання падлеткаў

Грамадзянская ініцыятыва ЛГБТ-журналістаў прэзентавала свой сайт і Азбуку талерантнасці для журналістаў (+відыё)

XIII Осенний Фестиваль клубов ЮНЕСКО на тему "Толерантность"

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte