Сёння 1 жніўня
Навіны

Адбыўся эфір першай радыёперадачы «Гей–Беларусь і Гей–Расія сёння»

Адбыўся эфір першай радыёперадачы «Гей–Беларусь і Гей–Расія сёння»

З 3 сакавіка на інтэрнэт хвалях Галоўнага Gay–Радыё Расіі стартавала штотыднёвая перадача «Гей–Беларусь і Гей–Расія сёння», якая з′явілася вынікам перамоваў праекту ГейБеларусь з рэдакцыяй Галоўнага Gay–Радыё Расіі. Перадача стане штотыднёвай і будзе выходзіць па аўторках у прамым эфіры ў 21:00 з паўторам па пятніцах у 22:00 (час беларускі). У сённяшнім эфіры на працягу больш 6 хвілін вядучы эфіру знаёміў сваіх слухачоў з навінамі і вынікамі дзейнасці праваабарончых праектаў GayRussia.ru і GayBelarus.by. Не сакрэт, што дзейнасць ЛГБТ–актывістаў не заўсёды выклікае падтрымку і часам незразумелая не толькі гамафобам, але і тым ЛГБТ людзям, якія не з′яўляюцца ЛГБТ–актывістамі. Перадача збіраецца данесці ў папулярнай форме розныя бакі грамадскіх і палітычных працэсаў, ініцыяваных праектамі GayRussia.ru і GayBelarus.by, якія закранаюць інтарэсы ЛГБТ–людзей у Расіі і Беларусі, але якія распасціраюцца значна шырэй бытавога ўзроўня зносін, а таму меней прыкметныя для кожнага асобна ўзятага гея, лесбіянкі, бі або трансгендэра.

У радыё эфіры слухачы падрабязней азнаёміліся з зараджэннем руху «Славянскі гей–прайд», заснаваным у лістападзе 2008 года на сумесным расійска–беларускім семінары, які праходзіў у Мінску. Падчас гістарычнай сустрэчы было прынята рашэнне аб правядзенні першага шэсця Славянскага гей–прайда 16 траўня 2009 г. у Маскве ў дзень фіналу конкурсу «Еўрабачанне 2009» і другога шэсця ў 2010 году ў Мінску. Таксама ўвосень мінулага года было прынята рашэнне аб цесным супрацоўніцтве на карысць ЛГБТ супольнасці Расіі і Беларусі.

Аўтары перадачы азнаёмілі слухачоў з першымі вынікамі супрацоўніцтва праектаў GayRussia.ru і GayBelarus.by, атрыманымі падчас еўрапейскага турнэ ў падтрымку Славянскага гей–прайда ў лютым 2009 года. У Брусэлі расійскія і беларускія актывісты правялі шэраг сустрэч з дэпутатамі Еўрапарламента і прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі. У Люксембурзе актывісты сустрэліся з Жанам Хюcам, чальцом Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Ён вядомы сваёй рэгулярнай падтрымкай свабоды сходаў для гомасэксуалаў у Расіі. Свой першы запыт з нагоды забароны мірнай маніфестацыі Маскоўскага гей–прайда чалец ПАРЕ накіраваў у Камітэт Міністраў Рады Еўропы яшчэ ў 2006 году, паўтарыўшы сваю ініцыятыву ў 2007 і ў 2008 гадах.

13 лютага ў французскім Страсбурзе актывісты пры падтрымцы французскай арганізацыі TaPaGes правялі пікет на цэнтральным пляцы горада. Удзельнікі пікету запатрабавалі ад еўрапейскіх інстытутаў абараніць свабоду сходаў для гомасэксуалаў у Расіі і Беларусі. Менавіта ў Страсбурзе находзіцца Еўрапейскі Суд па правах чалавека, у які пасля мінання неабходных інстанцый расійскай судовай сістэмы былі пададзеныя сем скаргаў на парушэнне Расіяй свабоды сходаў для сэксуальных меншасцяў.

15 лютага ў Жэневе на плошчы Нацый ля штаб–кватэры ААН беларуска–расійскія актывісты правялі яшчэ адзін пікет у падтрымку свабоды сходаў у сваіх краінах. У жэнеўскім пікеце таксама прымаў удзел заснавальнік міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі «IDAHO» французскі актывіст Луі–Жорж Тан. У снежні мінулага года 66 краін ААН паставілі подпісы пад заявай аб усеагульнай дэкрыміналізацыі гомасэксуальнасці, ініцыятарам якога выступіў Луі–Жорж Тан.

Для тых слухачоў, якія не змаглі паслухаць прамы эфір праграмы, перадачу ў запісы можна паслухаць тут.

Адрас Галоўнага Gay–Радыё Расіі, на якім будзе выходзіць штотыднёвая перадача — www.gay–radio.ru.

Аўтар перадачы– кіраўнік праваабарончага праекту GayBelarus.by — Сяргей Андросенка

Аўтар артыкулу: GayBelarus

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte