Сёння 13 лістапада
Навіны

Аднаполыя шлюбы абмеркавалі ў Наваполацку (+фота і візія)

Аднаполыя шлюбы абмеркавалі ў Наваполацку (+фота і візія)

У пятніцу, 18 сакавіка, у горадзе Наваполацку Віцебскай вобласці адбылося ток-шоў на тэму “Інстытут шлюбу”. Госці і ўдзельнікі абмеркавалі розныя формы сумеснага жыцця – афіцыйны шлюб, сужыхарства, шлюбныя кантракты і аднаполыя шлюбы. Удзельнікі паспрабавалі зразумець ісціну, што робіць чалавека шчаслівым і для чаго патрэбны сям’я і шлюб.

Прадстаўляць пазіцыю аднаполых пар з Мінска прыехаў кіраўнік праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка і ягоны партнёр Сяргей Курчэўскі. Арганізатарам мерапрыемства выступіла ініцыятыва Саюз маладых інтэлектуалаў Віцебшчыны.

Як і часцей за ўсё, большую асцярожнасць і непрыманне ў грамады выклікаў той факт, што калі ўзаконіць аднаполыя шлюбы, гомасэксуалы атрымаюць права ўсынаўляць дзяцей.

Аднаполыя шлюбы абмеркавалі ў Наваполацку

Я лічу, што шмат хто ўступае ў шлюб не з-за дзяцей, а па каханні. Каханне выбудоўваецца па формуле “я+ты” на добраахвотнай аснове і калі вы зводзіце шлюб выключна да дзетараджэння, то мне шкада такія адносіны. Дзеці, канешне, гэта шчасце, але не мэта, і калі шлюб ператвараюць для дасягнення як мэты стварэнне дзяцей, то я не падтрымліваю такія шлюбы”, - выказаў сваю пазіцыю Сяргей Андросенка.

Аднаполыя шлюбы абмеркавалі ў Наваполацку

Шмат у каго зараз у галаве з прысутных у гэтай залі шок “як гэта можна даць на выхаванне підарасам дзяцей?”, але адзіная тут праблема ў няведанні пра саму з’яву гомасэксуальнасць, людзі не ведаюць аб гомасэксуальнасці, людзі не ведаюць аб ладзе жыцця гомасэксуальных сем’яў”, - так акрэсліў праблему актывіст ЛГБТ-руху.

Ён распавёў прысутным пра вопыт замежных краін, дзе аднаполыя сем’і могуць браць на выхаванне дзяцей.

Перад тым, каб казаць нешта супраць аднаполых шлюбаў, трэба вывучыць гэтую тэматыку ўвогуле. Часам людзі пачынаюць казаць нешта, абражаць – гэта ўсё з-за нявуцтва”, - працягнуў актывіст.

Не істотна, буду я заключаць шлюб са сваім хлопцам ці не буду, але, безумоўна, я хачу мець выбар – заключаць яго ці не”, - так акрэсліў Сяргей Андросенка сваё асабістае жаданне легалізацыі аднаполых шлюбаў у Беларусі.

Адзін з лідараў наваполацкага Саюза маладых інтэлектуалаў Віцебшчыны Яўген Канстанцінаў у сваім слове адзначыў, што “шчасце для чалавека, калі яго прымаюць. І гомасэксуал, які ўступіць у шлюб з дзяўчынай не зможа быць шчаслівым”.

Аднаполыя шлюбы абмеркавалі ў Наваполацку

Таму я падтрымліваю аднаполыя шлюбы, каб людзі маглі быць шчаслівымі, раўнапраўнымі і жыць з тымі, каго сапраўды кахаюць”, - адзначыў моладзевы лідар Наваполацка.

Нягледзячы на тое, што дыскусія была ў рэгіянальным горадзе, нават не ў абласным цэнтры, дзе нячаста абмяркоўваюць такія тэмы, гутарка атрымалася дастаткова прагрэсіўнай”, - заявіў Сяргей Андосенка ўжо пасля размовы.

Аднаполыя шлюбы абмеркавалі ў Наваполацку

ДАВЕДКА: Наваполацк — горад абласнога падпарадкавання ў Віцебскай вобласці Беларусі, на левым беразе ракі Заходняя Дзвіна. У 12 км ад Полацка, 112 км ад Віцебска. Насельніцтва 101,0 тыс. чалавек (2009). Узнік у 1958 у сувязі з будаўніцтвам Полацкага нафтаперапрацоўчага завода.
 

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Кабмин Ирландии назначил референдум по вопросу легализации однополых браков на 2015 год (видео)

Иллинойс стал пятнадцатым штатом США, узаконившим однополые браки

Сенат Гавайев с легкостью одобрил законопроект о легализации однополых браков

Австралийская столица стала первой юрисдикцией в стране, узаконившей однополые браки

В Нью-Джерси начали заключаться однополые браки, а губернатор признал свое поражение

Австралийская столичная территория первой в стране узаконит однополые браки 22 октября

Беларусские геи и лесбиянки могут регистрировать однополые браки в Дании

Вячеслав Бортник на свадебной вечеринке: однополые пары мало чем отличаются от разнополых (фото и видео)

Губернатор Гавайев хочет как можно скорее легализовать однополые браки

Последний штат Мексики легализовал однополые союзы

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte