Сёння 14 кастрычніка
Навіны

Адну з лідарак "ГейБеларусі" Наталлю Манькоўскую знялі з цягніка пры перасячэнні ўкраінска-беларускай мяжы

Адну з лідарак

У 8.30 на памежным пункце Цяруха пры вяртанні з Украіны была знята з цягніка адна з лідарак Праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Наталля Манькоўская. Загад на дагляд быў дадзены кіраўніком змены мытнікаў капітанам Міхаілам Войнікам. Разам з Наталляй з цягніка ў знак салідарнасці выйшаў праваабаронца Міхаіл Мацкевіч з “Цэнтра прававых трансфармацый”.

У Наталлі Манькоўскай правялі дагляд рэчаў і асабісты дагляд. Усе працэсуальныя паперы былі складзены. Наталля Манькоўская плануе скардзіцца на мытнікаў і памежнікаў за тое, што тыя знялі яе з цягніка безпадстаўна, не растлумачылі ёй падставы з-за якіх яна была дагледжана і за тое, што працэдура была спецыяльна зацягнута, каб Наталля не паспела з’ехаць са станцыі Цяруха на бліжэйшым цягніку.

Нагадаем, 21 траўня 2013 года, каля чатырох раніцы іншага лідара “ГейБеларусі” Аляксея Куліка таксама знялі з цягніка на станцыі Цяруха і правялі асабісты мытны дагляд.

Падчас асабістага мытнага дагляду актывіста папрасілі паказаць змесціва багажу, асабістага ноўтбука і флэшкі, а таксама распрануцца. Праўда, у пошуках «незаконных для перамяшчэння рэчаў» мытнікі пайшлі яшчэ далей, папрасіўшы ніжэй прыспусціць бялізну актывіста беларускага праваабарончага ЛГБТ руху.

Але не ў Аляксея Куліка раней, не ў Наталлі Манькоўскай зараз нічога незаконнага знойдзена не было.

Яшчэ раней, у студзені і ў сакавіку 2013, падобную працэдуру праходзіў лідар “ГейБеларусі” Сяргей Андросенка. У дадатак да доглядаў у яго двойчы канфіскоўвалі пашпарт, агульным тэрмінам на 62 дні.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

В Таможенном союзе бушует гомофобия. Казахстан тоже озаботили гомосексуалы

О давлении на "ГейБеларусь" в передаче "Слово правозащитнику" (видео)

ЛГБТ-велопробеги без разрешения властей тоже под запретом

Что общего в Беларуси у гей-парада и марша за "традиционную семью"? Запрет на проведение из Мингорисполкома

Беларусский "наркоконтроль" пожурил журналиста TUT.BY за "пропаганду гомосексуализма"

Намесніка старшыні "ГейБеларусі" Максіма Дзмітрыева выклікаюць на гутарку ў гарадскі "наркакантроль"

Бойцов российского ОМОНа заинтересовала сексуальная ориентация участников международного "Восток Форума"

Штраф в 12 тысяч евро - ЛГБТ-фестиваль "Бок о Бок" пытался изменить "политические устои" России

Наступны Прайд-канцэрт пройдзе толькі з дазволу сталічных ідэолагаў

Облава на VIP гей-вечеринку в центре Москвы. Геи теряют последнюю возможность "тихо сидеть по клубам" (фото)

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Католическая группа New Ways Ministry из США встретилась с белорусскими ЛГБТ-активистами

Наталля Манькоўская едзе на канферэнцыю ILGA-Europe ў Дублін

Наталля Манькоўская ў судзе: "Я прыйшла да касцёла, каб паспачуваць ахвярам рэпрэсій"

У Мінску падчас акцыі супраць фальсіфікацыі выбараў затрымана ЛГБТ-праваабаронца Наталля Манькоўская

В Московском суде Минска задержали правозащитницу Наталью Маньковскую

Наталля Манькоўская звольнілася, бо на працы ціснулі

Наталья Маньковская подвергается преследованию на работе

Заместитель председателя "ГейБеларуси" сделала камин-аут (видео)

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte