Сёння 3 верасьня
Навіны

Адраджэнне: дзейнасць Беларускай ініцыятывы за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе ў 2008 годзе

Адраджэнне: дзейнасць Беларускай ініцыятывы за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе ў 2008 годзе

Са з′яўленнем Беларускай ініцыятывы за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе (далей па тэксце — БІСГР) ў Беларусі наступіла сапраўднае Адраджэнне руху за правы сэксуальных меншасцяў. Да ўзгаданай грамадскай ініцыятывы далучыіліся не толькі акулы–лідары беларускага ЛГБТ–Гальфстрыму, але і пачалі гарнуцца незаангажаваныя ў ЛГБТ–руху хлопцы й дзяўчаты, бо бачылі ў Ініцыятыве сапраўдную ідэю і сапраўднае жаданне да пераменаў. У кожнай з рэалізаваных БІСГР акцый закладзены клопат і руплівасць беларускіх рабят, якія на энтузіязме і абсалютна бескарысна робяць наш з вамі свет сапраўды вясёлкавым, разнастайным і цікавым. Зараз мы хочам прадэманстраваць своеасаблівую кароткую справаздачу за праробленую працу за зыходзячы 2008 год.

Пляцоўкай, на якой збудавалася каманда Беларускай ініцыятывы за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе і якой быў пакладзены пачатак Адраджэнню і станаўленню новай хвалі беларускага ЛГБТ–актывізму, стаў шэраг мерапрыемстваў на Месяц барацьбы з гамафобіяй–2008 (17 красавіка 2008 — 17 траўня 2008). Вялікай нагодай да заявы аб існаванні ў Беларусі гей–актывізму стала падняцце на праапазіцыйным мітынгу Чарнобыльскі Шлях 26 красавіка 2008 вясёлкавага сцягу — сімвалу сусветнага руху за правы гомасэксуалаў і дзясяткі публікацый пра беларускіх гомасэксуалаў у друкаваных і электронных СМІ.

21 жніўня ў Мінску адбылася гістарычная аб′яднаўчая сустрэча, якая і завяршыла стварэнне адзінага беларускага ЛГБТ–фронту шляхам аб′яднання невялікіх ініцыятыўных суполак. Да Ініцыятывы выказалі жаданне далучыцца як сталыя беларускія ЛГБТ–актывісты, гэтак і проста рабяты з усёй краіны. Вялікая колькасць сяброў Ініцыятывы, некаторыя з якіх працуюць у гей–асяродках, а таксама тое, што ў руках сяброў Ініцыятывы апынулася 2 найбольш актыўна наведваемых беларускіх гей–лесбі сайты Gay.by і Gayby.org зрабіла магчымым выйсце да масавага інфармавання аб праектах і працы беларускага ЛГБТ–руху, у прыватнасці БІСГР.

Пачынаючы ад 21 жніўня абодва рэдактары беларускіх ЛГБТ–сайтаў Аляксандр ПАЛУЯН (суарганізатар БІСГР) і Сяргей АНДРОСЕНКА (суарганізатар БІСГР), з′яўляючыся сябрамі БІСГР, актыўна асвятляюць дзейнасць Ініцыятывы на сваіх бачынах. Сайты пачалі актыўна запаўняцца беларускім кантэнтам. Таксама сяброўкай Ініцыятывы стала журналістка інфармацыйнага агенства “БелаПАН — Беларускія навіны” Юлія МІЦКЕВІЧ (суарганізатар БІСГР), якая ў тым ліку да гэтага часу працягвае перыядычна асвятляць дзейнасць беларускага ЛГБТ–руху праз гэтае дэмакратычнае інфармагенства.

Пасля збіцця і абрабавання гея на выхадзе з гей–вечарыны ў клубе “Сёмая луза” раніцай 7 верасня, ужо ўдзень актывіст БІСГР Сяргей Прадзед выйшаў з адзіночным маўклівым пратэстам у цэнтр Мінску, напісаўшы на сваёй майцы “Я — гей”, такім чынам ён хацеў выказаць салідарнасць са збітым хлопцам і паказаць тое, што ён супраць гвалту над гомасэксуаламі.

Ужо 10 верасня, у межах праграмы па кансалідацыі беларускага ЛГБТ–руху і пошуку лідараў у рэгіёнах сябрам БІСГР Сяргеем АНДРОСЕНКАМ была зладжана паездка ў Гомель, дзе адбыліся сустрэчы з гомельскімі актывітамі і проста цікаўнымі рабятамі, а таксама шпацыр па цэнтры Гомелю з вясёлкавым сцягам.

30 верасня пяцёра актывістаў БІСГР зрабілі рэйд па сталічных інтэрнэт–клубах дзяржаўнай і недзяржаўнай формаў ўласнасці з мэтай праверкі ці магчымы там доступ да беларускіх гей–лесбі сайтаў, бо перыядычна з′яўлялася інфармацыя аб блакіроўцы сайтаў.

7 кастрычніка актывісты БІСГР адрэагавалі на павялічыўшуюся дыскрымінацыю гомасэксуалаў у Расіі, напісаўшы адпаведны Адкрыты зварот да Пасла Расіі ў Беларусі Аляксандра СУРЫКАВА і Старшыні Ураду Расійскай Федэрацыі Уладзіміра ПУЦІНА. Да зварота сяброў БІСГР таксама далучыліся Міжнародная Амністыя Беларусь, гомельская лакальная ініцыятыва “Валанцёры без межаў”, а таксама прыватныя асобы. Сябрамі БІСГР таксама была пададзеная Заява ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на правядзенне вулічнга пікету каля Амбасады Расійскай Федэрацыя 27 кастрычніка, які аднак быў забаронены сталічнымі ўладамі.

11 кастрычніка ў Дзень Камін–аўта сябрамі БІСГР быў праведзены Парад Гонару Мінск–2008, дэвізам якога стаў слоган “Умець быць! Умець любіць! Умець ганарыцца!”. Парад сабраў каля 30 чалавек і прайшоў ад плошчы Якуба Коласа да Кастрычніцкай плошчы па беларускай сталіцы. Удзельнікі мерапрыемства неслі вясёлкавыя сцягі, іншую сімволіку, некаторыя былі апранутыя ў майкі з надпісам “Я–гей”. Мерапрыемства прайшло без затрыманняў і здарэнняў.

У ноч з 19 на 20 кастрычніка сябрамі БІСГР была праведзена буйная вечарына “Назад у будучыню” ў клубе “Люцік”. Вечарына сабрала прыблізна 300 чалавек. У клубе былі вывешаныя вясёлкавыя сцягі.

4 і 5 лістапада сябры БІСГР Сяргей АНДРОСЕНКА і Паліна ЛІХАДЗІЕЎСКАЯ наведалі Віцебск у межах праграмы па кансалідацыі беларускага ЛГБТ–руху і пошуку лідараў у рэгіёнах. Былі праведзеныя асабістыя і групавыя сустрэчы з рабятамі з Віцебску. Мінскім актывістам зрабілі краязнаўчую і тэматычную экскурсіі па Віцебску.

У халодны восеньскі нядзельны вечар 9 лістапада ў клубе «6_А» сябрамі БІСГР была арганізаваная творчая паэтычна–музычная вечарына расійскіх лесбі–муз Марыны ЧЭН і Вольгі КРАЎЗЭ “В этом городе фонарей”. Гэта было першае запрашэнне расійскага творчага лесбійскага дуэту ў Беларусь.

З 14 па 16 лістапада беларускія актывісты, сябры БІСГР, прымалі ў сябе партнёраў з Расіі. Наладзіць шчыльныя стасункі з беларускім ЛГБТ–рухам прыехала каманда праваабарончага праекту GayRussia.Ru і яе старшыня Мікалай АЛЯКСЕЕЎ. Падчас сустрэчы было прынятае рашэнне аб стварэнні руху Славянскі Прайд, першае шэсце якога было вырашана правесці ў Маскве ў дзень фіналу “Еўрабачання” 16 траўня 2009.

18 лістапада актывісты Беларускай ініцыятывы за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе Сяргей Андросенка, Сяргей Прадзед і Паліна Ліхадзіеўская прынялі ўдзел у семінары «Ці маюць права на існаванне радыкальныя арганізацыі?», які праходзіў у Міжнародным адукацыйным цэнтры і арганізаваным Беларускім Хельсінскім Камітэтам. Акрамя прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў у мерапрыемстве прынялі ўдзел актывісты правых радыкальных рухаў Белая Воля, Правы Альянс, Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя, Малады Фронт, былы галоўны рэдактар часопісу «Тэакратыя». Тэма дыскусіі была трохі адхіленая ад праграмы, складзенай арганізатарамі, па збегу акалічнасцяў, звязанага з удзелам у мерапрыемстве гомасэксуалаў. На мерапрыемстве была закранутая тэма гомасэксуалізму, якая была вельмі абмяркоўваемая на працягу ўсяго мерапрыемства. Зразумела, што гомасэксуалізм адназначна быў асуджаны актывістамі правых рухаў, тым н е менш гэта не перашкодзіла гей–актывісту Сяргею Андросенка выказаць пазыцыю БІСГР , якую ён прадстаўляў, па шэрагу пытанняў.

У лістападзе Міжднародная сетка геяў і лесбіянак па справах культуры абвясціла свайго амбасадара ў Беларусі. Ім стаў карэспандэнт тэлеканалу “БелСат” Сяргей ПАДСАСОННЫ. БІСГР ужо наладзіла кантакт з арганізацыяй і яе беларускім амбсасадарам..

24 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя дыску “Каляровыя цені”, прысвечанага праблеме нэанацызму ў свеце і Беларусі. Суарганізатарам праекту выступіў таксама актывіст БІСГР Сяргей АНДРОСЕНКА.

У снежні заснаваная прэмія “П′еро” для журналістаў, якія асвятляюць пытанні гей–лесбі супольнасці ў Беларусі, якія займаюцца адвакатаваннем правоў сэксуальных меншасцяў. Па задуме арганізатараў прэмія павінна будзе стаць асноўнай узнагародай для журналістаў за прапаганаду талерантнага стаўлення, зніжэння гамафобіі і дыскрымінацыі сэксуальных меншасцяў у Беларусі. Таксама ў гэты ж час заснаваны конкурс графікі і фатаздымку “Вясёлка Беларусі”, выставы якога плануюцца як у Беларусі так і за мяжой.

16 снежня дзейнасць БІСГР была шырока прадстаўленая Палінай ЛІХАДЗІЕЎСКАЙ на лесбі–вечарыне ў клубе “Графіці”.

17 снежня актывісты БІСГР напісалі ліст–зварот Міністру замежных спраў Сяргею МАРТЫНАВУ і Прадстаўніку Беларусі ў ААН Андрэю ДАПКЮНАСУ з просьбай падтрымаць заяву аб парушэнні правоў чалавека заснаваных на аснове сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці.

18 снежня актывіст БІСГР Сяргей АНДРОСЕНКА расказаў аб дзейнасці Ініцыятывы у горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці.

28 лістапада ў вёсцы Глебкавічы пад Мінскам прайшла пераднавагодняя адукацыйна–досугавая вечарына “Шчасце быць разам”, якая сабрала сяброў БІСГР і іх сяброў. У праграме вечарыны былі трэнінгі, шчырыя размовы, гей–карагоды, шашлычкі, добрае застолле, песні пад гітару, жывыя спевы, танцы і іншыя забавы. Вечарына цягнулася 30 гадзін.

Таксама дзякуючы намаганням БІСГР пытанне аб правах сэксуальных меншасцяў у Беларусі было вынесенае на еўрапейскі ўзровень, даведезенае да Еўрапейскай Камісіі.

Ад 21 жніўня Ініцыятыва правяла 8 Паседжанняў–працоўных сустрэч, шматлікія з якіх спалучаліся з курсамі па самаадукацыі і сумесным праглядам фільмаў гей–тэматыкі.

Паводле Беларуская ініцыятыва за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе

Аўтар артыкулу: Сяргей АНДРОСЕНКА

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Фан-клуб борисовской футбольной команды призывает всех граждан препятствовать возрождению идей нацизма

EMIS: Европейский опрос геев "Мужчина-мужчине 2010"

В случайные сексуальные связи вступает 59,0% опрошенных

Беларусь назвалі адной з горшых краін паводле прававога становішча геяў

65% пользователей Gay.by против гей-парада в Минске

Паводле апытання на сайце "Белгазеты" большасць за дазол гей-прайда ў Мінску

Вынікі 2009 года па версіі GayBelarus.by

42% жыхароў Мінска не супраць правядзення публічных акцый сэксменшасцяў

Премию «П'еро» получили только журналисты белорусских негосударственных СМИ

В КГБ считают, что граффити нацистского содержания на улицах Минска — дело рук хулиганов

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Фотасправаздача з мінскай вечарыны "I am'sterdam"

Наталка Прадзед зрабіла выклік традыцыйнай сям'і (+візія)

Арганізатараў Мінскага гей-прайда прынялі ў Амбасадзе Вялікабрытаніі

В июле состоялся лагерь МСД-МГ с участием ЛГБТ-активистов

На выбарах у віртульнай рэспубліцы пад Мінскам перамог адкрыты гей (+фота)

В Вене журналистам рассказали о положении ЛГБТ в Беларуси

Дзве скаргі беларускіх гей-актывістаў накіраваныя ў Камітэт ААН па правах чалавека

Без ответов: Мы - иные!

Гомельская милиция встала на сторону гомофобов

Сяргей Прадзед выступіў на арганізаваным нацболамі мітынгу супраць кантролю за інтэрнэтам

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte