Сёння 21 верасьня
Навіны

Адукацыяй і асветай па гамафобіі! Тыдзень дзеянняў супраць гамафобіі ў Беларусі 2012

Адукацыяй і асветай па гамафобіі! Тыдзень дзеянняў супраць гамафобіі ў Беларусі 2012

Праваабарончы праект «ГейБеларусь» арганізуе шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, прымеркаваных да 17 траўня, менавіта ў гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень супрацьдзеяння гамафобіі і трансфобіі. Запланаваны на 17 траўня і публічныя акцыі, у Мінгарвыкам пададзены адпаведныя заяўкі.

Мы настойліва сцвярджаем, што фарміраванне лепшага грамадства можа быць дасягнута толькі праз ліквідацыю гендарных забабонаў і стэрэатыпаў, праз сістэматычную папулярызацыю разнастайнасці грамадства і цэласны падыход да Правоў Чалавека, што павінна выяўляцца ў пераглядзе вучэбнай літаратуры, школьных праграм і метадаў адукацыі.

Запрашаем далучацца да нашых мерапрыемстваў!

Праграма Тыдня дзеянняў супраць гамафобіі і трансфобіі ў Беларусі:

12 траўня (субота) – круглы стол “ЛГБТ і адукацыя. Змена ролі сістэмы адукацыі ў фарміраванні ЛГБТ-фобіі і яе пераўтварэнне ў частку рашэння, а не ў частку праблемы”. Запрашаем да ўдзелу настаўнікаў, выкладчыкаў, псіхолагаў, студэнтаў, навучэнцаў і іншых зацікаўленых асобаў.

Эксперты круглага стала: Святлана Бурава, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры сацыялогіі БДУ, навуковы рэдактар і аўтар дзвюх калектыўных манаграфій па праблемах сям'і і моладзі, раздзелаў навучальных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ па метадалогіі і метадам сацыялагічных даследаванняў, энцыклапедычных выданняў "Маладая сям'я" і "Сучасная сэксолагія".

Таццяна Шчурко, магістр сацыялогіі па гендарных даследаваннях, квір-даследчыца, аўтар артыкула «Іншыя» сэксуальнасці ў беларускай школе».

Рэгістрацыя ўдзельнікаў на круглы стол: +375 29 7142843 (Наталля), э-пошта: natallia.mankouskaya@gmail.com.

17 траўня – кінапрагляд. Італьянская камедыя “Халастыя стрэлы”.

Члены вялікага і бязладнага сямейства Кантонэ - бацька, маці, у вышэйшай ступені эксцэнтрычная цётка Лучыана, Томмаса, яго сястра Элена і старэйшы брат Антоніа - сабраліся на ўрачыстым абедзе, каб адзначыць прызначэнне Антоніа кіраўніком сямейнага бізнэсу. Томмаса вырашае скарыстацца выпадкам, каб расказаць нарэшце родным аб тым, што ён гей, але яго старэйшы брат нечакана апярэджвае яго, паведаміўшы ўсім прысутным аналагічную навіну.

Раз'юшаны бацька са скандалам выганяе Антоніа з дома і ў выніку нервовага ўзрушэння трапляе ў бальніцу. Стырны кіравання сямейным прадпрыемствам нечакана пераходзяць да Томмаса. І хоць гэта зусім не тое жыццё, пра якое марыў юнак, ён не можа распавесці аб гэтым сям'і, баючыся за здароўе бацькі. Нейкі час яму ўдаецца хаваць ад родных праўду, але ўсё змяняе нечаканы прыезд яго старых сяброў...

17 траўня, 19:00, “Клуб 6_А”, уваход вольны.
Вядучыя дыскусіі: Наста Долюшка, Наста Сінюковіч і Тыгрык Паласаты.

Таксама актывісты праваабарончага праекта “ГейБеларусь” падалі ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт заяўкі на правядзенне двух пікетаў у розных частках горада. Мэта абодвух пікетаў - інфармаванне аб Міжнародным дні супрацьстаяння гамафобіі і трансфобіі, які адзначаецца штогод 17 траўня ў сувязі з тым, што ў гэты дзень у 1990 годзе гомасэксуальнасць была выключана з Міжнароднай класіфікацыі хвароб Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Больше за тое, актывісты праваабарончага праекта “ГейБеларусь” распаўсюдзяць налепкі і паштоўкі з інфармацыяй аб тым, што “гомасэксуальнасць – гэта нармальна” не толькі ў Мінску, але і ў Віцебску, Гомелі, Брэсце, Маладзечна і Лагойску.

Разгарнецца тыдзень дзеянняў супраць гамафобіі і ў сеціве, праваабарончы праект “ГейБеларусь” заклікае ЛГБТ і талерантную моладзь удзельнічаць у кампаніі аватарак, якія будуць дэманстраваць прыналежнасць або талерантнасць да ЛГБТ-меншасці.

Нашы кантакты: ; +375 29 8630000. Далучайся да Тыдня дзеянняў супраць гамафобіі ў Беларусі!

Мерапрыемства УКантакце: http://vk.com/idahobelarus2012

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 5)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Психологическая поддержка беларусским геям, лесбиянкам, бисексуалам, трансгендерам, их друзьям и родителям

Лидеры "ГейБеларуси" сходили на "беседу" в Управление по наркоконтролю и противодействию торговле людьми МВД РБ

Поддержи ЛГБТ-активиста Калугина: напиши Милонову - "Содом в каждый дом"

Заместитель председателя "ГейБеларуси" в гостях на AUTO.TUT.BY

Лідары "ГейБеларусі" сустрэліся з лідарамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі

У Посольства России в Кишинёве состаялась белорусско-молдавская акция в поддержку российского ЛГБТ-сообщества (фото и видео)

У беларускім Праваабарончым календары не забыліся на Міжнародны дзень супрацьдзеяння гамафобіі

ЛГБТ-активисты будут целоваться у Госдумы РФ в день рассмотрения законопроекта о запрете "гей-пропаганды"

Праваабарончы праект "ГейБеларусь" запрашае сваіх сяброў на летнік па карпаратыўнай культуры

14 чэрвеня ў Празе і 27 чэрвеня ў Мосце: лекцыі і выставы пра ЛГБТ-рух у Беларусі

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вывесіла ЛГБТ-сцяг да 17 траўня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

Приглашаем посетить семинар "Гражданин и следствие. Правовые и психологические аспекты"

Комікс-праект "Рэспект" запрашае ўсіх жадаючых стварыць уласны комікс

Глава католиков Беларуси: семья переживает невиданный кризис

Не родись активом!

Летась у сувязі са змяненнем свайго полу новыя пашпарты атрымалі пяць чалавек

В Минске состоится презентация нового альбома группы "Naka"

Белорусские НКО выразили поддержку российским

Ульяна Ангелевская выступит с концертом в Минске

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte