Сёння 19 траўня
Навіны

Афіцыйна падцверджана: кіраўнік аўтаномных нацыянал-бальшавікоў змешчаны ў СІЗА

Афіцыйна падцверджана: кіраўнік аўтаномных нацыянал-бальшавікоў змешчаны ў СІЗА

Аб тым, што лідары гамафобнай арганізацыі знаходзяцца ў СІЗА, мы паведамлялі яшчэ ў сакавіку.

У Мінску затрыманы кіраўнік незарэгістраванага грамадскага аб’яднання «Аўтаномныя нацыянал-бальшавікі». Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, перадае БелТА.

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 193 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя альбо кіраўніцтва грамадскім аб’яднаннем, рэлігійнай арганізацыяй, якія замахваюцца на асобу, правы і абавязкі грамадзян) у дачыненні да непрацуючага мінчука 1984 года нараджэння.

«Следствам устаноўлена, што мужчына ў 2010 годзе арганізаваў і ўзначаліў грамадскае аб’яднанне, названае ім “Аўтаномныя нацыянал-бальшавікі” (АНБ), дзейнасць якога была звязана з гвалтам над грамадзянамі, прычыненнем ім цялесных пашкоджанняў, адкрытым крадзяжом іх асабістых рэчаў і грашовых сродкаў. Дзяржаўная рэгістрацыя АНБ ва ўстаноўленым парадку не была пройдзеная», — сказаў Герасімаў.

Падазраваны з моманту стварэння арганізацыі да лютага гэтага года выконваў арганізацыйна-распарадчыя функцыі, кіруючы дзейнасцю членаў АНБ ў Мінску і іншых рэгіёнах, выкарыстоўваючы Інтэрнэт, а таксама пры дапамозе асабістых сустрэч, гутарак і сходаў удзельнікаў аб’яднання.

Ён арганізаваў шэраг акцый, на якіх разам з падначаленымі аказаў гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да прадстаўнікоў моладзевых субкультур, нефармальных рухаў і сэксуальных меншасцяў, іншых грамадзян.

Зараз абвінавачваны ўтрымліваецца ў следчым ізалятары па падазрэнні ў здзейсненым ім у лютым асабліва злосным хуліганстве (арт.339 ч.3 КК Рэспублікі Беларусь). Санкцыя ч.2 арт.193 прадугледжвае пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін да шасці месяцаў альбо пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь паводле інфармацыі СМІ

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

17 мая: Гамафобія - гэта тое, што яднае апазыцыю і ўладу (фота і відыё)

Малады Фронт адзначыў 17 траўня гамафобнай публікацыяй і суправадзіў зонаўскай ілюстрацыяй

Падлеткі, якія шукаюць педафілаў праз інтэрнэт, не бачаць розніцы паміж педафіламі і геямі

До десяти тысяч верующих вышли на крёстные ходы и митинги против шествия КиевПрайда2012 (фото; видео)

Активистки "ГейБеларуси" независмо от сексуальной ориентации сталкиваются с предвзятостью на рабочих местах

Першы нацыянальны тэлеканал паспрабаваў счарніць апазіцыю з-за ўдзелу ЛГБТ у Дні Волі

Намеснік старшыні партыі БНФ Аляксандр Стральцоў называе рух за правы ЛГБТ "дэструктыўнай сілай"

Церковь выступает против узаконивания "однополых греховных связей", суррогатного материнства и боится, что в Беларуси будет 10 полов, как в Скандинавии (+видео)

Лидеры гомофобной организации АНБ находятся в СИЗО

Государственное БЕЛТА про безнравственность гомосексуалов

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte