Сёння 13 лістапада
Навіны

Актывістаў праваабарончага праекта "ГейБеларусь" дапытваюць спецслужбы

Актывістаў праваабарончага праекта

18-гадоваму актывісту “ГейБеларусі” з Гродна спецслужбы прапанавалі супрацоўнічаць, а ў 22-гадовага ЛГБТ-актывіста з Віцебска цікавіліся, ці не плануе той праводзіць гей-парад у Віцебску.

7 снежня ў Гродзенскае КДБ на гутарку быў запрошаны самы малады заснавальнік праваабарончага праекта “ГейБеларусь”. Паўторна яго выклікалі ў КДБ 19 снежня, хлопец адмовіўся ісці на гутарку. На момант размовы са спецслужбістамі актывісту было 17 год. Па статуце, які прынялі 15 кастрычніка на ўстаноўчым з’ездзе ЛГБТ-актывісты і праваабаронцы, у маладзёжную праваабарончую ЛГБТ-арганізацыю можна ўступаць з 16 год.

У КДБ мне задавалі пытанні адносна кіраўніцтва арганізацыі і некаторых яе чальцоў. У прыватнасці, мяне пыталіся, дзе пражывае старшыня арганізацыі Сяргей Андросенка і некаторыя іншыя сябры арганізацыі, як часта я маю зносіны з імі. Таксама мне было прапанавана супрацоўніцтва з КДБ, каб я паведамляў ім, што адбываецца ўнутры арганізацыі”, - распавядае студэнт гродзенскага ўніверсітэта, якому на днях споўнілася 18 год.

Хлопец не адразу расказаў аб гутарках са спецслужбамі, але пасля вырашыў распавесці аб іх кіраўніку арганізацыі.

Таксама мяне папярэдзілі аб адказнасці за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах”, - здзіўляецца хлопец.

Каардынатара “ГейБеларусі” на Віцебшчыне Максіма Гайкова супрацоўнікі спецслужб сустрэлі на выхадзе з пад’езда напярэдадні сустрэчы-кінапаказа “ГейБеларусі” ў Віцебску 26 лістапада. Людзі ў штацкім, якія прадставіліся супрацоўнікамі КДБ, спыталі ў актывіста, ці не плануе ён правядзенне гей-парада ў абласным горадзе і задалі шэраг іншых пытанняў адносна дзейнасці арганізацыі і самога актывіста.

Адну з гетэрасэксуальных заснавальніц “ГейБеларусі” з Віцебска выклікала намесніца дэкана ўніверсітэта, у якім тая вучыцца, і абвінаваціла ў тым, што заснавальніца “ГейБеларусі” падрывае асновы маральнасці дзяржавы і займаецца прапагандай нездаровага ладу жыцця. Намесніца дэкана папярэдзіла віцебскую ЛГБТ-актывістку аб адказнасці за арганізацыю незаконных публічных акцый і аб магчымых гутарках са спецслужбамі.

Гэта тыя сітуацыі, якія я прадбачыў – актыўная дзейнасць нашай арганізацыі не магла не выклікаць інтарэс у дзяржавы. Тым больш, мы ўсе ведаем, у якой дзяржаве жывем. Заклікаю актывістаў не баяцца падобных сітуацый і паведамляць аб іх кіраўніцтву арганізацыі”, - каментуе старшыня праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка.

Некаторым заснавальнікам “ГейБеларусі” проста тэлефанавалі з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і спраўджвалі, ці сапраўды тыя прысутнічалі ў Мінску на ўстаноўчым з’ездзе арганізацыі 15 кастрычніка.

Нагадаем, 15 кастрычніка чальцы праваабарончага праекта "ГейБеларусь” з усёй рэспублікі правялі ў Мінску ўстаноўчы з’езд – прынялі статут праваабарончай арганізацыі, абралі старшыню, чальцоў рады, кантрольна-рэвізійнай камісіі, а таксама прэзентавалі асноўныя напрамкі дзейнасці і стратэгію развіцця рэспубліканскага моладзевага праваабарончага грамадскага аб’яднання "Праваабарончы цэнтр "Альтэрнатыва плюс” на бліжэйшыя гады.

Як вынікае са статута, “Альтэрнатыва плюс” будзе займацца праваабарончай, інфармацыйнай, сацыяльнай працай, садзейнічаць стварэнню ў Беларусі "бяспечных і камфортных умоў жыцця ЛГБТ ды іх блізкіх”, зніжэнню ўзроўня гамафобіі ды трансфобіі, папулярызацыі ў грамадстве талерантнасці да прадстаўнікоў ЛГБТ. Арганізацыя таксама мае намер аказваць сацыяльную і псіхалагічную падтрымку актывістам і чальцам іх сем’яў.

Рашэнне Міністэрства юстыцыі адносна рэгістрацыі ці не рэгістрацыі ЛГБТ-арганізацыі павінна стаць вядомае цягам бягучага тыдня.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Психологическая поддержка беларусским геям, лесбиянкам, бисексуалам, трансгендерам, их друзьям и родителям

Лидеры "ГейБеларуси" сходили на "беседу" в Управление по наркоконтролю и противодействию торговле людьми МВД РБ

Заместитель председателя "ГейБеларуси" в гостях на AUTO.TUT.BY

Лідары "ГейБеларусі" сустрэліся з лідарамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі

Праваабарончы праект "ГейБеларусь" запрашае сваіх сяброў на летнік па карпаратыўнай культуры

14 чэрвеня ў Празе і 27 чэрвеня ў Мосце: лекцыі і выставы пра ЛГБТ-рух у Беларусі

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаў законнай адмову ў рэгістрацыі беларускага рэспубліканскага моладзевага ЛГБТ-аб'яднання

В Минске состоится презентация нового альбома группы "Naka"

Запрашаем на сустрэчу-кінапрагляд "Смяротнае пакаранне і чалавечая годнасць"

ГУУС Мінгарвыканкама паведаміла, што падчас праверкі парушэнняў не выяўлена

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte