Сёння 20 кастрычніка
Навіны

Актывістку "ГейБеларусі" прагналі з "Каста Дзівы" за збор подпісаў у падтрымку Мінскага гей-прайда 2013

Актывістку

У ноч з 13 на 14 верасня з папулярнага сярод беларускіх ЛГБТ клуба “Каста Дзіва” прагналі актывістку студэнцкага і ЛГБТ-рухаў Настассю Долюшку. Яна прыйшла ў гэты мінскі клуб адпачыць разам з некалькімі іншымі актывістамі Праваабарончага праекта “ГейБеларусь” і, сярод іншага, вырашыла пацікавіцца ў прысутных адпачываючых, ці не хочуць яны падпісаць петыцыю ў падтрымку Мінскага гей-прайда 2013 і накіраваць яе ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Адміністрацыі клуба не спадабалася ініцыятыва наведвальніцы, бармэн-адміністратар Алена, прынамсі, была катэгарычнай: “Ты апошні раз адпачываеш у “Каста Дзіве”. Людзі, якія тут адпачываюць, не маюць патрэбы ў гэтым”.

Тым не менш, 10 наведвальнікаў пятнічнай вечарыны ахвотна падпісаліся ў падтрымку форума, які праводзіцца ў падтрымку талерантнага стаўлення да беларускіх геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендараў.

Распавядае сама Анастасія Долюшка: “Я прыйшла ў “Каста Дзіву” разам з іншымі актывістамі “ГейБеларусі”. Узялі на трох бутэлечку шампанскага, прайшло недзе паўгадзіны і я вырашыла пацікавіцца ў тых, хто сядзеў непадалёк, ці не хочуць яны падпісаць петыцыю ў падтрымку Мінскага гей-прайда.

Падыходжу да чалавека і цікаўлюся, ці жадае ён, каб беларускім геям жылося лепш, чым зараз, і прапаноўвала прачытаць петыцыю ды падпісаць яе, калі чалавек яе падзяляе. Хто чытаў, хто пагаджаўся, хто адмаўляўся.

Пасля гэта заўважыла Алена, якая працуе ці то ахоўніцай, ці то адміністратарам, ці то бармэнам, выхапіла ў мяне паперку (петыцыю), хутка прачытала яе і адразу парвала. Адразу мяне папярэдзіла, што я апошні раз адпачываю ў “Каста Дзіве”. Я была не супраць, але пацікавілася прычынай такога рашэння.

“Людзі, якія тут адпачываюць, не маюць патрэбы ў гэтым”, - вось так матывавала адміністратарка Алена забарону на наведванне мной “Каста Дзівы”. Мае перакананні аб тым, што я нічога супрацьпраўнага не рабіла, не дзейнічалі.

Пасля нейкі малады чалавек з ліку персанала клуба прапанаваў мне выклікаць таксі і мы з’ехалі з клуба".

Гэта, канешне, жахліва да чаго беларускія ўлады давялі адміністрацыю “Каста Дзівы” сваім ціскам. Я разумею, чаму яны так баяцца грамадскай актыўнасці сваіх наведвальнікаў, але калі яны зарабляюць на гэтай групе грамадзян, яны павінны хаця бы трошку спрыяць праваабарончаму ЛГБТ-актывізму”, - лічыць Настасся Долюшка. – “Але 10 подпісаў назбіраць атрымалася, адпаведна, кліенты “Каста Дзівы” не супраць праваабарончага ЛГБТ-актывізму, што б там не казала яе адміністрацыя”.

З-за грамадзянскай пазіцыі ў “Каста Дзіву” таксама не пускаюць лідара “ГейБеларусі” Сяргея Андросенку. Гэта здарылася пасля шэрагу рэйдаў на ЛГБТ-вечарыны ў Беларусі ў студзені-лютым гэтага года. На думку адміністрацыі “Каста Дзівы”, прысутнасць у клубе лідара “ГейБеларусі” можна негатыўна сказацца на стаўленні да ўстановы з боку ўладаў.

Праблемы з наведваннем гэтай забаўляльнай установы былі і ў каардынатара “Гей Альянса Беларусі” Аляксандра Палуяна. Аб гэтым ён разважаў яшчэ ў верасні 2011 года ў сваім артыкуле “Канфлікт інтарэсаў. Гей-бізнэс супраць грамадзянскай пазіцыі”.
 

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Египетские власти задержали 14 мужчин, обвинив их в гомосексуальных связях

Новый фашизм в действии: геев отсеют при въезде в Кувейт и другие страны Персидского залива

Турция заблокировала самое популярное в мире мобильное приложение для гей-знакомств "Grindr"

7 сентября в Минске: "Евдокимов шоу" на Дне Рождения театра караоке "Богема" (+видео)

Беларусский КВИР-бал пройдёт 30 августа, в этом году в Кишинёве. Что такое "квир-бал"? (фото и видео)

Маскоўская дзіва Жанна Дарк выступіла ў віцебскім клубе (фота)

12 ліпеня. Віцебск. Клуб "Zebra". Гаворыць і паказвае Жанна Дарк (відыё)

Прэзідэнт Расіі падпісаў закон, які забараняе інфармацыю пра гомасэксуальнасць

Совет Федерации России единогласно одобрил введение штрафов за "пропаганду нетрадиционных отношений"

Гомофобный закон в действии. В Петербурге полиция задержала двух обнимающихся девушек

Камэнтары

15 верасьня  [нядзеля, 1824]

Пральна зрабiлi Гнаць такiх трэба! 

27 верасьня  [пятніца, 2120]

все правильно сделали. таких вообще надо из страны депортировать куда нибудь в тайгу!

3 кастрычніка  [чацвер, 1518]

Нашла место! Нет, чтобы дать отдохнуть людям, так лезет со своими бумажками. Странная женщина.

sonsky | 7 кастрычніка  [панядзелак, 2208]

дура

10 кастрычніка  [чацвер, 007]

активист это диагноз!

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte