Сёння 13 лістапада
Навіны

Актывісты "ГейБеларусі" далучыліся да акцыі ў падтрымку праваабаронцы Набіла Раджаба

Актывісты

Актывісты “ГейБеларусі” разам з іншымі беларускімі праваабаронцамі выказалі салідарнасць з прэзідэнтам Бахрэйнскага цэнтра за правы чалавека і намеснікам генеральнага сакратара Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Набілам Раджабам, які адбывае двухгадовы тэрмін турэмнага зняволення за выступы ў абарону права на мірныя сходы.

Сябры няўрадавых арганізацый Беларусі правялі некалькі акцыяў у падтрымку Набіла Раджаба.

Актывісты “ГейБеларусі” бралі ўдзел у фотаакцыі пад лозунгам “Свабоду Бахрэйну!”

Актывісты

“Мы, як актывісты праваабарончай арганізацыі не маглі абыйсці гэтую праблему. Людзі, якія знаходзяцца зняволенні, чакаюць ад нас падтрымкі, і нам вельмі важна выказаць салідарнасць з імі, - лічыць Аляксей Кулік, сябра арганізацыі “ГейБеларусь”. - Удзел у гэтай акцыі - гэта спосаб данесці да простых людзей аб праблемах, з якімі сутыкаюцца людзі, што змагалася за нашыя правы”.

“Наш удзел у фотаакцыі - гэта, на жаль, самае меншае зараз, чым мы можам дапамагчы Набілу Раджабе, - лічыць Юля Лабанава, сябра “ГейБеларусі. – Не варта маўчаць, калі праваабаронцы церпяць дзяржаўны прыгнёт”.

Прадстаўнікі праваабарончага цэнтра “Вясна”, Беларускага Хельсінкскага Камітэта, Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Беларускага Дома правоў чалавека правялі гэтую ж акцыю ў сценах Дома правоў чалавека ў Вільні.

Актывісты

У Менску “вясноўцы” з партрэтамі бахрэйнскага палітвязня прыйшлі пад вокны канфіскаванага офіса ПЦ “Вясна”. Як адзначае сябра Рады арганізацыі Уладзімір Лабковіч, было абранае гэтае знакавае месца, паколькі краты на вокнах “вясноўскага” офісу ўжо сталі сімвалам рэпрэсіяў супраць праваабаронцаў Беларусі.

Актывісты

“Гэтая акцыя падобная на тыя, што па ініцыятыве FIDH ладзіліся па ўсім свеце ў падтрымку палітвязня Алеся Бяляцкага, старшыні ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнта FIDH. І, безумоўна, для нас вельмі важна выказаць сваю салідарнасць з чалавекам, які знаходзіцца ў аналагічнай сітуацыі - за кратамі за сваю праваабарончую дзейнасць. Мы лічым, што для саміх вязняў у любой краіне вельмі важна, каб яны адчулі гэтую хвалю падтрымкі, каб ведалі, што яны не адныя, што іх лёсы не засталіся без увагі і што шмат людзей гатовыя зрабіць усё ад іх залежнае дзеля іх вызвалення”, - кажа Уладзімір Лабковіч.

Напярэдадні прадстаўнікі ПЦ “Вясна” перадалі ганароваму консулу Бахрэйна ў Беларусі Рафаэлю Мусаеву петыцыю з патрабаваннем да ўладаў Бахрэйна неадкладна і безумоўна вызваліць Набіла Раджаба, спыніць ціск і пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў. “Судовы пераслед праваабаронцаў, прафсаюзных дзеячаў і іншых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, на жаль, стаў у Бахрэйне паўсядзённай з'явай. Пры гэтым затрыманым і выкліканым у паліцыю ці суд часцей за ўсё прад'яўляюцца абвінавачванні ва «ўдзеле ў незаконных сходах». У канцы кастрычніка 2012 года ўрад Бахрэйна ўвёў забарону на любыя дэманстрацыі і сходы. У канцы снежня забарону адмянілі, аднак абмежаванні на свабоду выказвання, асацыяцый і сходаў працягваюць дзейнічаць дагэтуль”, падкрэсліваецца ў сумеснай петыцыі FIDH і “Вясны”.

На фота: Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч апускае петыцыю ў паштовую скрыню ў офісным будынку, дзе, паводле паведамлення на сайце www. belarusbahrain.com, знаходзіцца ганаровае консульства Бахрэйна ў Беларусі.

Актывісты

“Мы не змаглі сустрэцца асабіста з ганаровым консулам Бахрэйна, таму што, як высветлілася, яго офіс існуе “міфічна” - мы не змаглі яго адшукаць па адрасах, якія знайшлі ў інтэрнэце. Але знайшлі паштовую скрыню, у якой пакінулі сваю петыцыю. І спадзяемся, што такім чынам да афіцыйных уладаў Бахрэйна будзе даведзеная інфармацыя пра недапушчальнасць сістэмных грубых парушэнняў правоў чалавека, што назіраюцца зараз у краіне”, - распавёў Уладзімір Лабковіч.


 

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь па матэрыялах Spring96.org

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Оппозиционер Дмитрий Дашкевич: "Лучше диктатор Лукашенко, чем президент-гей"

Кабмин Ирландии назначил референдум по вопросу легализации однополых браков на 2015 год (видео)

Запрашаем на лекцыю дырэктаркі праграм Міжнароднай Камісіі правоў чалавека для геяў і лесбіянак з Нью-Ёрка

Новый глава рабочей группы Парламентской ассамблеи ОБСЕ по Беларуси Кристиан Хольм: "Активисты должны быть свободными и иметь возможность заниматься своим делом"

В Таможенном союзе бушует гомофобия. Казахстан тоже озаботили гомосексуалы

О давлении на "ГейБеларусь" в передаче "Слово правозащитнику" (видео)

Президент Сербии опасается, что запрет гей-прайдов в Белграде подорвет шансы страны на вхождение в Европейский Союз

Прававое становішча беларускай моладзі: паміж манаполіяй БРСМ і "добрымі законамі"

ЛГБТ-велопробеги без разрешения властей тоже под запретом

Адну з лідарак "ГейБеларусі" Наталлю Манькоўскую знялі з цягніка пры перасячэнні ўкраінска-беларускай мяжы

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вывесіла ЛГБТ-сцяг да 17 траўня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

Приглашаем посетить семинар "Гражданин и следствие. Правовые и психологические аспекты"

Комікс-праект "Рэспект" запрашае ўсіх жадаючых стварыць уласны комікс

Глава католиков Беларуси: семья переживает невиданный кризис

Не родись активом!

Летась у сувязі са змяненнем свайго полу новыя пашпарты атрымалі пяць чалавек

В Минске состоится презентация нового альбома группы "Naka"

Белорусские НКО выразили поддержку российским

Ульяна Ангелевская выступит с концертом в Минске

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte