|
|
|
|
Сёння 1 жніўня
|
Навіны » Беларусь » 24 чэрвеня 2009 а 2253 Актывісты ГейБеларусі і МСД–МГ сустрэліся з паслом Нідэрландаў![]() 17 чэрвеня амбасадар Каралеўства Нідэрланды ў Польшчы спадар Марнікс Кроп сустрэўся з актывістамі ГейБеларусі і з маладымі сацыял–дэмакратамі. На сустрэчы абмяркоўваліся становішча ЛГБТ–супольнасці ў Беларусі, правы ЛГБТ і гамафобія. Старшыня праекта ГейБеларусь Сяргей Андросенка таксама распавёў аб сумесным з расейцамі Славянскім гей–прайдзе, а таксама распавёў пра ініцыятыву правесці ў 2010 годзе яго ў Мінску. Таксама было выказана абурэнне пазіцыяй Аляксандра Казуліна адносна правоў ЛГБТ–супольнасці. Сацыял–дэмакрат ў Еўропе не можа быць гамафобам. Але сп. Казуліна не столькі ўпікнулі ў гамафобіі, колькі ў неадукаванасці па ўзгаданым пытанні і некарэктнасці. Сябры Маладых сацыял–дэмакратаў — Маладой Грамады выказаліся, што ў самым хуткім часе Камісія ЛГБТ можа быць створана пры МСД–МГ. Таксама было ўзгадана пра падобную ініцыятыву Беларускай партыі «Зялёныя». Спадар Марнікс Кроп адзначыў, што падобныя Камісіі створаны амаль пры ўсіх палітычных партыях, у тым ліку правых. Акрамя лідара праекта ГейБеларусь на сустрэчы, арганізаванай актывістамі МСД–МГ, прысутнічаў актывіст ГейБеларусі з Магілёва. Як ужо пісалася раней, праект ГейБеларусь віншуе з перавыбраннем у Еўрапейскі Парламент ад Нідэрландаў спн. Сафі інт Вельд і спн. Жанін Эніс. Таксама чытай інтэрвію сп. Марнікса Кропа для газеты "Наша Ніва" Аўтар артыкулу: Красунчык Матэрыялы, блізкія па тэматыцыЗащитники и противники гей-равноправия посмотрели друг другу в лицо (+фото) 2 ліпеня ў Мінску сустрэнуцца прыхільнікі і праціўнікі гей-раўнапраўя "Малады Фронт" адмовіўся ўдзельнічаць у дэбатах пра правы ЛГБТ-супольнасці "ГейБеларусь" прынялі ў склад ILGA Первый белорусский ЛГБТ семинар-лагерь прошел под Минском (+фота) В пасхальные выходные в Москве состоялся расширенный оргкомитет трех гей-прайдов ЛГБТ-активист избран на руководящую должность в организации белорусской диаспоры На Днях Беларусі ў Швецыі абмяркуюць пытанні ЛГБТ В Минске прошла встреча крупнейших ЛГБТ-инициатив и организаций Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахЛодка забароненых гей-прайдаў будзе на Амстэрдамскім гей-прайдзе Автобусный тур на гей-прайд в Амстердам всего за 380 евро Католическая церковь в Нидерландах согласилась причащать геев За беларускіх геяў заступіліся ў Нідэрландах Нидерланды вернули в Европарламент дружественных гомосексуалам депутатов Славянский гей-прайд под пристальным наблюдением правительства Нидерландов |