Сёння 13 лістапада
Навіны

Актывісты "ГейБеларусі" і прынесеныя імі плюшавыя цацкі заклікалі мінчан да талерантнасці (фота і відыё)

Актывісты

17 сакавіка актывісты ЛГБТ-руху правялі ў цэнтры Мінска акцыю супраць расізму і ксенафобіі. Акцыя прайшла каля дома № 1 па вуліцы Няміга, дзе размяшчаецца Беларускі цэнтр моды. Прыкладна 10 актывістаў раздавалі прахожым налепкі і інфармацыйныя матэрыялы супраць расізму і ксенафобіі. Таксама яны пасадзілі на прыступках каля ўваходу ў цэнтр моды дзве плюшавыя цацкі з налепкамі супраць расізму і смяротнай кары.

Як паведаміў БелаПАН адзін з удзельнікаў акцыі і старшыня праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Сяргей Андросенка, яна была прымеркаваная да Еўрапейскага тыдня дзеянняў супраць расізму і ксенафобіі, якая штогод праводзіцца 17—25 сакавіка. Акцыя таксама была прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі, які адзначаецца 21 сакавіка.

Андросенка заявіў, што мінскія ўлады забаранілі ЛГБТ-руху правесці мірнае шэсце, таму акцыя прайшла ў форме раздачы інфармацыйных матэрыялаў.

Актывісты

Мінгарвыканкам адмовіў актывістам ЛГБТ-руху ў правядзенні ў сталіцы шэсця "Жэст супраць няцерпімасці".

Паводле слоў кіраўніка "ГейБеларусі", акцыю планавалася правесці 17 сакавіка на вуліцы Янкі Брыля ў Мінску. "Мінгарвыканкам забараніў шэсце па традыцыйнай прычыне — нібыта яго правядзенне будзе перашкаджаць працы ўстаноў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць сталіцы. Галоўным чынам у адмове такія ўстановы прадстаўлены крамамі", — адзначыў Андросенка.

Актывісты

Акрамя таго, Мінгарвыканкам палічыў "недастатковымі" тыя метады й сродкі, якімі арганізатары акцыі былі абавязаныя забяспечыць бяспеку ўдзельнікаў акцыі. "Нягледзячы на тое, што мы гатовыя былі аплаціць у адпаведнасці з заканадаўствам працу службаў міліцыі, МНС, хуткай дапамогі пасля дазволу акцыі, Мінгарвыканкам адказаў, што меры бяспекі не з'яўляюцца дастатковымі для масавага мерапрыемства", — сказаў Андросенка.

Актывісты

Акцыя доўжылася прыкладна 15 хвілін. На момант публікацыі матэрыялу ніхто з яе ўдзельнікаў затрыманы не быў.

Суполка Еўрапейскага тыдня дзеянняў супраць расізма і ксенафобіі ў Беларусі УКантакце і на Фэйсбуку.

Актывісты

Актывісты

Актывісты

Актывісты

Яшчэ фота УКантакце.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь; фота: БелаПАН, радыё Свабода, Naviny.By, Салідарнасць

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Поддержи ЛГБТ-активиста Калугина: напиши Милонову - "Содом в каждый дом"

У Посольства России в Кишинёве состаялась белорусско-молдавская акция в поддержку российского ЛГБТ-сообщества (фото и видео)

У беларускім Праваабарончым календары не забыліся на Міжнародны дзень супрацьдзеяння гамафобіі

ЛГБТ-активисты будут целоваться у Госдумы РФ в день рассмотрения законопроекта о запрете "гей-пропаганды"

14 чэрвеня ў Празе і 27 чэрвеня ў Мосце: лекцыі і выставы пра ЛГБТ-рух у Беларусі

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вывесіла ЛГБТ-сцяг да 17 траўня

Премьер Грузии защитит участников гей-шествия в Тбилиси

Петербургские депутаты попросили полицию защитить участников митинга ЛГБТ

Баптистская церковь Вестборо назвала теракт в Бостоне божьей карой за легализацию гей-браков

Власти Санкт-Петербурга не препятствовали одиночным пикетам в "День молчания"

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вывесіла ЛГБТ-сцяг да 17 траўня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

Приглашаем посетить семинар "Гражданин и следствие. Правовые и психологические аспекты"

Комікс-праект "Рэспект" запрашае ўсіх жадаючых стварыць уласны комікс

Глава католиков Беларуси: семья переживает невиданный кризис

Не родись активом!

Летась у сувязі са змяненнем свайго полу новыя пашпарты атрымалі пяць чалавек

В Минске состоится презентация нового альбома группы "Naka"

Белорусские НКО выразили поддержку российским

Ульяна Ангелевская выступит с концертом в Минске

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte