|
|
|
|
Сёння 1 жніўня
|
Навіны » Беларусь » 13 ліпеня 2009 а 946 Актывісты ГейБеларусі прынялі ўдзел у фестывалі «Endorphin» у Воршы![]() На фестывалі альтэрнатыўнага мастацтва і моладзевых праектаў «Endorphin», што прайшоў пад адкрытым небам Воршы, праспявалі пра лысіну на БТ, зладзілі перформансы пра каханне да злодзеяў, а міліцыянеры выказалі жаданне зрабіць сабе боды–арт. Ідэю фестываля «Endorphin» (эндарфін — гармон шчасця) месяц таму прыдумалі за гарбатай чатыры жыхары Воршы — Руслан Канавалаў, Алена Калодкіна, Сяргей і Святлана Ластоўскія. Яны звярнуліся да мясцовых улад з просьбай выдзеліць пад гэту мэту базу гарадского цэнтра культуры. Памяшкання арганізатарам не далі, але дазвол на правядзенне фестывалю быў атрыманы. Вечарам 10 ліпеня моладзь з Воршы і бліжэйшых гарадоў сабралася пад адкрытым небам на прыватнай тэрыторыі ў цэнтры горада. Фэст пачаўся з выступу маладога барда з Рэчыцы Арцёма Зэбера, які пад гучныя воплескі праспяваў пра тое, што «на БТ чья–то лысина блестит, ОНТ мне усами шевелит, даже Лад мне культуру заменил». Актывісты ГейБеларусі Сяргей Енін і Сяргей Прадзед на моладзевым фестывалі рабілі крэатыўныя прычоскі і малявалі на целе.
Маладога выканаўцу затым падтрымалі рок–гурты M.E.S.T. (Ворша), «Гольфстрым» (Наваполацк) і бард Зміцер Бартосік. Тым часам у закінутым доме была зладжана выстава сучаснага мастацтва і фатаграфіі.
Супрацоўнікаў міліцыі, якія прыйшлі на фестываль, так уразіла распісванне мадэляў, што яны выказалі жаданне пафарбаваць сваі целы ў прафесійны сіні колер. Мастакі паабяцалі дамаляваць бонусам на іх целах пагоны і берцы. Мінскі тэатр перформансу «Без шуму и пыли» паказаў гледачам некалькі гісторый пра закаханасць, якой скарысталіся злодзеі. Андэграўндны фестываль прайшоў без эксцэсаў.
Паводле
«Салідарнасць» Аўтар артыкулу: Руслан Гарбачоў, фота аўтара Матэрыялы, блізкія па тэматыцыЛГБТ-кинофестиваль "Бок о Бок" прошел в Архангельске подпольно 5 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Стан розуму» (+фота) Выстава «Стан розуму» ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» з 5 сакавіка Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску (+фота) «17 імгненняў восені» праходзяць і ў мінскім гей-клубе (фота) Проект АртБеларусь представляет фестиваль «17 мгновений осени» Беларускія літаратары зняліся галяком на каляндар (+фота) Справаздача з прэзентацыі календара з аголенымі літаратарамі ад Generation.by Беларускія літаратары распрануцца для календара ў квір–клубе Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахСяргей Енін у Варшаве: "У Беларусі быць гомасэксуалам - гэта кляймо" Беларуская дэлегацыя на ЕўраПрайдзе ў Варшаве Дзве скаргі беларускіх гей-актывістаў накіраваныя ў Камітэт ААН па правах чалавека Сяргей Прадзед выступіў на арганізаваным нацболамі мітынгу супраць кантролю за інтэрнэтам Арестованные и избитые, но всё равно гордые... Верховный Суд Беларуси подтвердил незаконность гей-пикета около посольства Ирана в Минске Ужо ў другі раз у Мінску прайшоў Дзень Маўклівасці (+фота) Мінгарвыканкам дасць дазвол на шэсце Славянскага гей-прайда за 5 дзён да правядзення Коммунист оказался более демократичным, чем лидер молодых христианских демократов (+видео) |