Сёння 21 верасьня
Навіны

Актывісты праваабарончага ЛГБТ-праекта "ГейБеларусь" прынялі ўдзел у Дні Волі пад вясёлкавымі сцягамі (фота і відыё)

Актывісты праваабарончага ЛГБТ-праекта

15 актывістаў праваабарончага праекта “ГейБеларусь” і аргкамітэта Мінскага гей-прайда выйшлі 25 сакавіка з вясёлкавымі сцягамі, сусветным сімвалам руху за правы ЛГБТ-супольнасці, на шэсце беларускай дэмакратычнай апазіцыі ў Мінску, прымеркаванага да Дня Волі. Арганізатары не перашкаджалі руху ЛГБТ-калоны.

Нацыяналістычны “Правы Альянс” з-за ўдзелу “розных лібералаў” і сэксуальных меншасцяў адмовіўся ад удзелу ў шэсці. Іншыя гамафобныя арганізацыі пакуль што маўкліва праігнаравалі ўдзел ЛГБТ-актывістаў у шэсці.

Раніцай 25 сакавіка 1918г. Радай БНР была прынята Трэцяя Устаўная Грамата, згодна з якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай. З таго часу Дзень абвяшчэння Незалежнасці БНР займеў назву Дзень волі і святкуецца штогод, як галоўнае нацыянальнае свята ўсіх беларусаў.

ЛГБТ-праваабаронцы і ЛГБТ-хрысціяне ідуць побач:
Актывісты праваабарончага ЛГБТ-праекта

Гэта вялікі палітычны крок для ЛГБТ-супольнасці, пераадоленне яшчэ аднаго парога страху, крок у накірунку большай бачнасці ЛГБТ-людзей у Беларусі, стымул для ЛГБТ-актывістаў для далейшай працы на карысць свабоднага жыцця геяў і лесбіянак у Беларусі”, - мяркуе старшыня праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка.

Актывісты праваабарончага ЛГБТ-праекта

Мы чулі шмат кпінаў і абраз у свой бок падчас шэсця, але таксама шмат людзей не саромелася выказваць нам падтрымку, салідарнасць, спачуваць з-за гамафобіі і дыскрымінацыі.

Мы маглі прыйсці на Дзень Волі без вясёлкавых сцягоў, мы так робім штогод, але гэтым разам мы вырашылі быць вальнейшымі і візуалізаваць сябе для тых, хто можа ненавідзіць ЛГБТ, не разумеючы, што яны заўсёды побач”, - каментуе ўдзел у шэсці з вясёлкавымі сцягамі старшыня праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка.

Актывісты праваабарончага ЛГБТ-праекта

Лідары дэмакратычнай апазіцыі часам бываюць не менш гамафобныя за аўтарытарную ўладу. Сваім удзелам мы хочам паказаць, што геі і лесбіянкі – не віртуальная супольнасць, а цалкам рэальныя людзі, якія ёсць тут і зараз, любяць Беларусь, святкуюць яе незалежнасць і самабытнасць, і якія гатовы казаць і адстойваць свае правы разам з усімі”, - мяркуе ЛГБТ-праваабаронца.

Актывісты праваабарончага ЛГБТ-праекта

Але не ўсіх так цешыць, што на Дзень Волі сябе вольна могуць адчуваць розныя меншасці, такім чынам на сайце нацыяналітстычнай арганізацыі “Правы Альянс” з’явіўся каментар, што “у апошнія гады лібералы, якія паразітуюць на нашай мове і гісторыі, прысвоілі сабе нацыянальнае свята. Гэта прывяло да таго, што ўрачыстае святочнае мерапрыемства, якое мае палітычны кантэкст пачалі наведваць прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў”.

Якое дачыненне мае “нетрадыцыйная” сэксуальная арыентацыя да дня стварэння беларускай дзяржаўнасці ім незразумела. З гэтай прычыны “Правы Альянс” адмовіўся ад удзелу ў Дні Волі.

Актывісты праваабарончага ЛГБТ-праекта

 Болей фота ТУТ

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 6)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Французский дипломат Мишель Ренери завершает свою работу на должности посла в Беларуси

Губернатор Гавайев хочет как можно скорее легализовать однополые браки

Экс-глава МВД Украины: Лучше раз в год гей-парады, чем ежедневно ждать российские танки

Турция станет вторым мусульманским государством, законодательно запретившим дискриминацию сексменьшинств

Барак Обама приедет в Петербург, но отменил встречу с Путиным и "не потерпит" гомофобии в России или в Зимбабве

Министерство юстиции Вьетнама поддержало легализацию однополых браков

Британский премьер Дэвид Кэмерон хочет экспортировать однополые браки по всему миру

Лідары "ГейБеларусі" сустрэліся з лідарамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі

Совет ЕС: Права человека должны играть ключевую роль в политике Брюсселя

Мексиканцы избрали первого мэра-гея в истории страны

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вывесіла ЛГБТ-сцяг да 17 траўня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

Приглашаем посетить семинар "Гражданин и следствие. Правовые и психологические аспекты"

Комікс-праект "Рэспект" запрашае ўсіх жадаючых стварыць уласны комікс

Глава католиков Беларуси: семья переживает невиданный кризис

Не родись активом!

Летась у сувязі са змяненнем свайго полу новыя пашпарты атрымалі пяць чалавек

В Минске состоится презентация нового альбома группы "Naka"

Белорусские НКО выразили поддержку российским

Ульяна Ангелевская выступит с концертом в Минске

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte